РЭНТГЕНАТЭРАПІ́Я,

метад прамянёвай тэрапіі, заснаваны на выкарыстанні рэнтгенаўскага выпрамянення. Ажыццяўляецца з дапамогай спец. мед. рэнтгенатэрапеўт. апаратаў. Прыгнечвае жыццядзейнасць клетак паталагічна змененых тканак або цалкам іх разбурае. Пры непухлінных захворваннях Р. накіравана на спыненне запаленчай рэакцыі, зніжэнне болевай адчувальнасці і сакраторнай актыўнасці залоз. Адрозніваюць Р. глыбокую (уздзеянне на органы і тканкі, размешчаныя ў глыбіні цела), мясцовую (асобнага органа або абмежаванага ўчастка цела), агульную (усяго цела). Пашырана пры лячэнні захворванняў скуры, слізістых абалонак і інш. Часам спалучаецца з антыбактэрыяльнай тэрапіяй і інш. метадамі.

т. 14, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капіляраскапі́я

(ад капіляры + -скапія)

метад даследавання капіляраў скуры, слізістых абалонак, абалонак мозга з мэтай удакладнення дыягназу хваробы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лінеарыза́цыя

(ад лац. linearis = лінейны)

метад аналізу нелінейных сістэм (або залежнасцей), пры якім яны разглядаюцца як лінейныя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікракарата́ж

(ад мікра- + каратаж)

метад даследавання геалагічнага разрэзу ў буравой свідравіне шляхам вымярэння электрычнага супраціўлення горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

га́ма-карата́ж

(ад гама​2 + каратаж)

метад даследавання геалагічнага разрэзу свідравін на аснове радыеактыўнага выпрамянення горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэнтгенаспектраскапі́я

(ад рэнтгена- + спектраскапія)

метад даследавання хімічнага складу рэчываў, электроннай структуры металаў па спектрах іх рэнтгенаўскага выпрамянення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэнтгенафлюарагра́фія

(ад рэнтгена- + флюараграфія)

метад атрымання фатаграфічных здымкаў рэнтгенаўскага адбітка якой-н. часткі цела з флюарэсцыруючага экрана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыянгуля́цыя

(с.-лац. triangulatio, ад лац. triangulum = трохвугольнік)

метад геадэзічных вымярэнняў на мясцовасці пры дапамозе сістэмы трохвугольнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флюарагра́фія

[ад флюар(эсцэнцыя) + -графія]

метад рэнтгенадыягностыкі, які заключаецца ў фатаграфаванні рэнтгенаўскага адлюстравання органаў чалавечага цела з флюарэсцыруючага экрана на плёнку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спосаб, сродак, прыём, правіла, дарога, шлях, мера, метад, манера, сістэма; ход, ключ, адмычка, стыль, форма, манеўр (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)