бой партызан 208-га партыз. атрада (камандзір У.І.Нічыпаровіч) з ням.-фаш. захопнікамі, якія праводзілі карную экспедыцыю ў Кліноцкім лесе Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. У пач.сак. 2 пях. палкі гітлераўцаў, падтрыманыя авіяцыяй і артылерыяй, акружылі партыз. лагер у лесе за 6 км на Пн ад в. Клінок і пачалі наступленне, але партызаны, дзякуючы здабытым у час бою дакументам і картам праціўніка, у ноч на 6 сак. перадыслацыраваліся за 5 км на Пн, вывезлі туды параненых, боепрыпасы, гаручае, занялі там абарону. Раніцай 7 сак. яны контратакавалі гітлераўцаў на месцы былога лагера, рассеялі засадную групу праціўніка, знішчылі мінамётную батарэю, кулямёты, перасеклі шашу Чэрвень—Пухавічы і выйшлі з акружэння. Не дасягнуўшы поспеху, фашысты спалілі пас. Кукіга і в. Лужыца (не аднавілася) Пухавіцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ЧАЎСКІЯ БАІ́ 1942, 1943,
баі партыз. фарміраванняў Магілёўскай вобл. з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял.Айч. вайну ў г.п. Клічаў. У ноч на 30.3.1942 партызаны атрадаў Клічаўскага (камандзір А.С.Юркаўцаў), В.І.Лівенцава, В.П.Свістунова панеслі ўдар па папярэдне заблакіраваным гарнізоне ворага (каля 250 гітлераўцаў). Пасля 12-гадзіннага бою партызаны вызвалілі Клічаў, чым завяршылі вызваленне ўсяго Клічаўскага р-на і стварэнне Клічаўскай партызанскай зоны. У ліп. 1942 пад націскам значных сіл праціўніка партызаны пакінулі пасёлак. Раніцай 21.4.1943 2-я і 5-я Клічаўскія партыз. брыгады і рота 1-й Клічаўскай брыгады (іх дзейнасць каардынаваў нач. штаба Магілёўскай ВАГ С.Г.Сідарэнка-Салдаценка) зноў занялі Клічаў, за выключэннем умацаваных пазіцый гарнізона. Праціўнік атрымаў падмацаванне, ням. авіяцыя правяла масіраваную бамбардзіроўку, таму партызаны адышлі. У гонар баёў у Клічаве насыпаны курган Славы, пастаўлены помнік.
Адбылося 24.12.1825 у мяст. Бранск Беластоцкай вобл. (зараз на тэр. Польшчы) пад кіраўніцтвам тайнай арг-цыі «Ваенныя сябры» з мэтай сарваць прысягу батальёна цару Мікалаю I. У 8 гадз раніцы батальён (1020 чал. з 1109 па спісе) быў пастроены на зборным месцы. Пасля зачытання маніфеста аб уступленні на прастол Мікалая I салдаты пад кіраўніцтвам ротных камандзіраў адмовіліся ад прысягі. Камандзір батальёна Обручаў намагаўся пераканаць салдат прыняць прысягу, пагражаў адправіць салдат у Сібір. Потым загадаў ротам адправіцца на свае кватэры па вёсках і паслаў у штаб корпуса данясенне. 25 снеж. ў Бранск прыбыў нач. штаба Літоўскага асобнага корпуса Н.А.Вельямінаў, пад уздзеяннем якога 26 снеж. батальён і яго каманды прынеслі прысягу. Кіраўнікі выступлення былі арыштаваны і пакараны ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖМУРО́ЎСКІ (Дзмітрый Пятровіч) (н. 10.1.1918, в. Барысавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Д-ргіст.н. (1973), праф. (1974). У 1938—41 вучыўся ў Магілёўскім пед. ін-це. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1946). У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Калінінскім, 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Яска-Кішынёўскай аперацый. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Ж. вызначыўся ў сак. 1944 пры фарсіраванні р. Прут, паранены, не пакінуў поля бою. З 1950 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Вільнюса, Масквы, Мінска. Аўтар даследаванняў па гісторыі КПСС і КПБ.
Тв.:
Организаторская работа Коммунистической партии в деревне (1918—1920 гг.). Мн., 1970;
Республика Советов: единство фронта и тыла (1918—1920 гг.). Мн., 1980;
В борьбе за Советскую власть: Деятельность большевиков в бел. деревне, 1918—1920. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДНІКАЎ (Іван Ільіч) (26.9.1902, г.п. Сядова Новаазоўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 22.4.1976),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з 1941 на розных франтах, у т. л. 3-м Бел.: камандзірстралк. брыгады, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Корпус 39-й арміі на чале з Л. вызначыўся ў бітве за Дняпро 1942 1943, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, акружэнні і разгроме віцебскай групоўкі праціўніка (гл.Віцебскі «кацёл»), У 1945—68 на камандных пасадах у Сав. Арміі, на выкладчыцкай рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Віцебска. Аўтар кніг «Пад Віцебскам» (1962), «Вогненны востраў» (1971), «Праз навальніцы» (2-е выд. 1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спецыя́льна, прысл.
1.Прысл.да спецыяльны.
2. Паглыблена, прафесійна, як спецыяліст. Цётка спецыяльна вывучала .. народную творчасць.Клімковіч.[Маскаленка:] — Там ёсць людзі, якія займаюцца гэтым спецыяльна.Мележ.
3. Выключна, толькі. Пайшлі з Сілачоў... Шляхам, які ад звычайных адрозніш дарог, Што для іх спецыяльна пралёг.Куляшоў.Бацька і не падазраваў, якое месца зойме яго сын у жыцці, што як быццам бы спецыяльна для яго ладкавалася.Лупсякоў.
4. Знарок, з пэўнай мэтай. Відаць, скеміў [снайпер], што ў траншэі камандзір, і спецыяльна пільнаваў, калі ён падыме галаву.Сабаленка.Жыта пасеяна спецыяльна для падкормкі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
unit[ˈju:nɪt]n.
1. адзі́нка, цэ́лае;
a family as the unit of society сям’я́ як ячэ́йка грама́дства;
There are twenty units in the textbook. У гэтай кнізе дваццаць раздзелаў.
2. адзі́нка вымярэ́ння;
The metre is a unit of length. Метр – адзінка даўжыні.
3.mil. часць, падраздзяле́нне;
a unit commanderкамандзі́р ча́сці
4.tech. агрэга́т; се́кцыя; блок; ву́зел;
a central processing unit цэнтра́льны працэ́сар;
a power supply unit блок забеспячэ́ння
5. се́кцыя (пра мэблю);
kitchen units ку́хня (мэбля)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«ВАРА́Г»,
расійскі браняпалубны крэйсер 1-й Ціхаакіянскай эскадры, які вызначыўся на пач.рус.-японскай вайны 1904—05. Пабудаваны ў 1899 у Філадэльфіі (ЗША), дзейнічаў з 1901. Блакіраваны ў нейтральным карэйскім порце Чэмульпо (Інчхон), «Вараг» (камандзір — капітан 1-га рангу У.Ф.Руднеў) разам з кананерскай лодкай «Карэец» 9.2.1904 спрабаваў прарвацца ў Порт-Артур; у баі з эскадрай яп. контр-адмірала С.Урыу (6 крэйсераў, 8 мінаносцаў) патапіў мінаносец і пашкодзіў 2 крэйсеры. Затоплены экіпажам (з 570 маракоў загінулі 34 і паранены 188). У 1905 падняты і залічаны ў яп. флот як «Соя». У 1916 выкуплены рас. урадам і ўключаны ў склад Флатыліі Паўн. Ледавітага ак. У 1918 патануў у Ірландскім м. Імем «Вараг» ў 1965 названы ракетны крэйсер сав. Ціхаакіянскага флоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ (Іосіф Аляксандравіч) (21.9.1903, в. Лошыца 1-я, цяпер у межах Мінска — 25.6.1966),
партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. і падп. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую прамысл. акадэмію (1941). З 1921 на гасп., сав. і парт. рабоце. З сак. 1941 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 21.7.1941 да ліп. 1944 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, у маі—чэрв. 1943 камандзір, у лют.—ліп. 1944 в.а. камандзіра Мінскага партыз. злучэння, удзельнічаў у стварэнні 63 падп.парт. арг-цый у Мінскай і Палескай абл., у баявых аперацыях партызанаў. З 1944 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б, у 1948—58 старшыня Белсаўпрофа. Чл.ЦККПБ у 1952—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51, 1955—59.
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989). Герой Расіі (1992). Скончыў Ленінградскі мех.ін-т (1981). З 1985 у атрадзе касманаўтаў. 26.11.1988—27.4.1989 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз ТМ-7» (з А.А.Волкавым, Ж.Л.Крэцьенам) і арбітальным комплексе «Мір»; 18.5.1991—25.3.1992 — палёт на КК «Саюз ТМ-12» (з А.П.Арцыбарскім, англ. Х.Шарман) і арбітальным комплексе «Мір» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз ТМ-13»); 3—11.2.1994 — палёт у складзе экіпажа амер.КК «Дыскаверы» (6 чалавек, камандзір Ч.Болдэн). 4—14.12.1998 здзейсніў палёт (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) у складзе экіпажа амер.КК «Індэвар» («Спейс шатл»); пасля стыкоўкі перайшоў (разам з камандзірам «Індэвара» Р.Кабана) у модуль «Зара» міжнар. арбітальнай станцыі «Альфа». Правёў у космасе 483 сут (больш за 1,5 сут у адкрытым космасе).