метад вымярэнняў, пры якім вызначаюць рознасць паміж велічынёй, што вымяраецца, і вядомай фіз. велічынёй, якая ўзнаўляецца здапамогаймеры. Выкарыстоўваецца пры праверцы сродкаў вымярэнняў, выпрабаванні матэрыялаў і вырабаў (параўнанне іх з узорнымі). Д.м.в. ператвараецца ў нулявы метад вымярэнняў, калі рознасць паміж велічынёй, што вымяраецца, і вядомай даводзяць да нуля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПАРА́ТАР (лац. comparator ад comparo параўноўваю),
вымяральная прылада для параўнання вымеранай велічыні з эталоннай. Бываюць мех. (напр., рычажныя вагі), аптычныя (гл.Аптыметр), эл. (гл.Мост вымяральны), інтэрферэнцыйныя (гл.Інтэрферометр), стэрэаскапічныя (стэрэакампаратары, імі вызначаюць прасторавыя памеры аб’ектаў) і інш.Здапамогай К. вымяраюць даўжыні, вуглы, масу, ціск і інш.Гл. таксама Кампенсацыйны метад вымярэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОВАПУСКА́ННЕ,
выдаленне пэўнай колькасці крыві (200—400 мл) з крывянога рэчышча ў лек. мэтах. Робяць пры цяжкіх гіпертанічных крызах (зніжае крывяны ціск), сардэчнай недастатковасці (зніжае прыток крыві да сэрца), ацёку лёгкіх, некат. хваробах крыві, урэміі, атручэннях, таксікозах цяжарнасці і інш. Робяць пракол ці разрэз вены (радзей артэрыі) або здапамогай п’явак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРО́ГРАФ (ад спектр + ...граф),
аптычная спектральная прылада, прыёмнік якой (фатаграфічны матэрыял, шматэлементны фотапрыёмнік і інш.) рэгіструе ўвесь спектр аптычны. Апошні разгортваецца здапамогай прызмаў або дыфракцыйнай рашоткі ў факальнай плоскасці прылады. Выкарыстоўваецца пераважна для прамысл. і навук. даследаванняў спектраў рэчываў, а таксама ў астр. даследаваннях (разам зтэлескопам) фіз. уласцівасцей і руху нябесных аб’ектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБ’ЕКТЫ́ЎНАЕ,
тое, што ўласціва суб’екту ці вытворнае ад яго дзейнасці. Ўключае ўсе псіхічныя працэсы індывіда, здапамогай якіх ён успрымае і адлюстроўвае ў сваёй свядомасці аб’ектыўнае. Адзін згал. фактараў пазнання, якое ўяўляе сабой працэс пераходу ад С. да аб’ектыўнага. Часам пад С. разумеюць неадэкватнае ўяўленне, што не адпавядае аб’екту пазнання (гл.Суб’ектывізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАДЭТАНА́ТАР,
сродак для ўзбуджэння дэтанацыі зарада прамысл. выбуховых рэчываў і боепрыпасаў здапамогай электрычнага току. Складаецца з электразапальніка і капсуля-дэтанатара, што размяшчаюцца ў адной гільзе. У ваен. справе найб. пашыраны Э. імгненнага дзеяння; для накіраваных выбухаў у грунце выкарыстоўваюць Э. каротказапаволенага і запаволенага дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́КАВАЯ КНІ́ЖКА,
збрашураваны блок чэкавых фармуляраў, які выдаецца ўкладчыку пры адкрыцці рахунка. Кліент атрымлівае наяўныя грошы з бягучага рахунка здапамогайчэкаў і расплачваецца імі зінш.фіз. і юрыд. асобамі. Звычайна чэкі афармляюцца на спец. бланках, якія вырабляюцца друкарскім спосабам на спец. паперы і забяспечваюцца паслядоўнай нумарацыяй. У адрозненне ад банкаўскіх іх называюць «чэкамі з чэкавай кніжкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Клу́бень ’патоўшчаная мясістая частка сцябла, кораня’ (ТСБМ). Да клуб2 (гл.). Словаўтварэнне здапамогай суфікса ‑ьnь, які складаецца з‑ьnъ (суфіксацыя прыметнікаў) і ‑jь. У гэтай камбінацыі ўтвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў яшчэ ў балта-славянскі перыяд (параўн. літ.‑in‑is, ‑in‑ys) (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 193; SP, 1, 138; Мартынаў, Дерив., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жда́нкі ’ўсё, падрыхтаванае да прыёму госця’ (Нас.), ’тое, чаго чакаюць’ (ТСБМ). Рус.дыял.пенз., урал., пецярб., кастр., сарат., арханг., калуж., перм.жданки ’тс’, укр.жда́нки ’тс’. Утворана, відаць, на ст.-рус. глебе з дзеепрыметніка прошл. ч. залеж. стану ад дзеяслова жьда‑ти — жьда‑н‑здапамогай суфікса назоўнікаў ‑ък‑: жьданък‑. Гл. ждаць.