ЭЛЕКТРАДЭТАНА́ТАР,

сродак для ўзбуджэння дэтанацыі зарада прамысл. выбуховых рэчываў і боепрыпасаў з дапамогай электрычнага току. Складаецца з электразапальніка і капсуля-дэтанатара, што размяшчаюцца ў адной гільзе. У ваен. справе найб. пашыраны Э. імгненнага дзеяння; для накіраваных выбухаў у грунце выкарыстоўваюць Э. каротказапаволенага і запаволенага дзеяння.

Электрадэтанатар: 1 — прамянёвы капсуль-дэтанатар; 2 — электразапальнік.

т. 18, кн. 1, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)