◎ Куўсця́к ’жмут сена’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. kuokštas ’тс’. Бел. слова, відаць, змяніла сваю першасную форму пад уплывам касцяк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лакаматы́ў ’машына для перамяшчэння па рэйках вагонаў, цыстэрнаў, платформаў і пад.’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лісце́рка ’люстэрка’ (светлаг., Мат. Гом.) узнікла ў выніку ад’ідэацыі з лексемай лісце пад уздзеяннем народнай этымалогіі. Да лю́стра (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макроць ’макрата’ (расон., Шатал.) — адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑оць (< ‑ota пад уплывам макрадзь з суф. ‑jadь). Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марусі́ць ’імжэць (аб дажджы)’ (слонім., КЭС), марусіцца ’дробна капаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да марасі́ць (гл.); ‑у‑ — пад уплывам церушы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мроева ’імгла’ (Нар. Гом.). Да мроі, мроіць (гл.). Суфікс ‑ев‑а‑ замест ів‑а, відаць, пад уплывам рус. марево.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурцава́ць ’есці з вялікім апетытам’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. mùrdyti ’запіхваць’, ’таўчы’. Зычны ‑ц‑ пад уплывам мурцоўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Напая́ўцы ’навідавоку, пад рукамі’ (круп., Полымя, 1980, 8, 254). З на і *паяўка, відаць, памянш. ад паява ’з’яўленне, наяўнасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нася́ра ’вялікі нос’. (Цых.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад нос з рэдкім суфіксам ‑яр(а), параўн. пехцяра (ад кот) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачака́нка ’чаканне’ (Шпіл., Нас.), пачака́нне ’тс’ (Яруш., Нас.). Да чака́ць (гл.). Прыстаўка па‑ пад уплывам польск. poczekać, poczekanie ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)