ча́ўканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чаўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На некаторы час гутарка прыціхла, саступіўшы месца чаўканню сківіц. Колас. Сёння — слота, сцюдзёны вецер, замглёнае непрыветнае неба, нуднае чаўканне размяклага снегу пад нагамі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чытаць.

2. звычайна мн. (чыта́нні, ‑яў). Цыкл лекцый ці дакладаў, прысвечаных пэўнаму колу пытанняў. Ленінскія чытанні. Педагагічныя чытанні. Купалаўскія чытанні.

•••

Літаратурнае чытанне — калектыўнае чытанне мастацкіх твораў з мэтай абмеркавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмарава́нне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шмараваць.

2. Лячэбная мазь; лякарства. [Ксёндз:] Я пані лякарства прывёз.. [Пані Яндрыхоўская:] А што за лякарства? [Ксёндз:] Такое шмараванне з розных зёлак і тлушчу.. Няхай пані нанач нашмаруецца ды ўкрыецца добра. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Знізу, з вуліцы далятаў гоман людзей, шыпенне шын па нагрэтым асфальце. Шамякін. Над коламі-бегункамі ў паравоза з шыпеннем вырвалася клубкаватая белая пара. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наса́дка ж.

1. (дзеянне) Áufsetzen n -s; Bestíelen n -s (сякеры і г. д.);

2. тэх. (рэч) Kópfbalken m -s, -; Áufsatz m -es, -sätze; Káppe f -, -n; Verlängerer m -s, -; Düse f -, -n;

3. (прынада для рыб.) Köder m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

суправаджэ́нне н.

1. (дзеянне) Begléitungf -, -en;

у суправаджэ́нні каго-н. in j-s Begléitung;

2. (ахова, канвой) Geléit n -s, -e, Begléitung f -; ав. Begléitschutz m -es; марск. Geléit n;

3. муз. Begléitung f -;

у суправаджэ́нні рая́ля mit Klavierbegleitung [-´vi:r-]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узбрае́нне н.

1. (дзеянне) Áufrüstung f -, -en, Rüstung f -, -en;

го́нка ўзбрае́нняў паліт. Wéttrüsten n -s;

скарачэ́нне ўзбрае́нняў Rüstungsbeschränkung f -, -en;

2. вайск. (матэрыяльная частка) Bewáffnung f -, -en; Áusrüstung f -;

прыня́ць [узя́ць] на ўзбрае́нне in die Bewáffnung áufnehmen* [éinführen]; перан. áusnutzen vt, ánwenden*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

упако́ўка ж. камерц.

1. (дзеянне) Verpácken n -s, -, Éinpacken n -s;

2. (тара) Verpáckung f -, -en, Páckung f -, -en; Emballage [ãbɑ´lɑ:ʒə] f -, -n;

ахо́ўная ўпако́ўка Schútzverpackung f;

заво́дская ўпако́ўка Originálpackung f;

нале́жная ўпако́ўка sáchgemäße Verpáckung;

перан. у прыго́жай упако́ўцы in geschmáckvoller Áufmachung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

выключа́ць

1. (вывесці з чаго-н.) áusschließen* vt;

выключа́ць з ВНУ exmatrikulíeren vt;

2. (спыніць дзеянне праз адключэнне ці выключэнне) áusschalten vt, ábstellen vt; stóppen vt;

выключа́ць ток den Strom ábstellen;

выключа́ць святло́ das Licht áusschalten [áusdrehen];

выключа́ць аўта áuskuppeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́куп м.

1. (дзеянне) Lóskauf m -(e)s, -käufe (каго-н.); Áuslösung f - (чаго-н, каго-н.); Éinlösung f - (чаго-н з пад закладу);

2. (плата) Lösegeld n -(e)s;

вы́куп дзяржа́ўнай запазы́чанасці Stáatsschuldausgleich m -(e)s;

патрабава́ць вы́куп Lösegeld verlángen [fórdern]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)