пако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Калоць злёгку, час ад часу. Юшка мне здалася вельмі смачнай, яна была крыху саланаватая, а ўсыпаны ў яе перац паколваў язык і прыемна асвяжаў рот. Сабаленка. // безас. Аб адчуванні паколвання. Асабліва ногі не давалі спакою. Спачатку ў іх паколвала, ныла, а цяпер дык і гэтага не адчувалася. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чым.
Круціць час ад часу, паварочваць то адным, то другім бокам. — Но, но, каб вы жывенькі былі, — пакручваў пугай над галавой бацька. Сабаленка. Чалавек бярэ рэч, спакойна пакручвае яе так, што відаць яна з усіх бакоў, нават з канцоў, і гэтак жа спакойна ставіць на месца. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ля, ‑і, ж.
1. Бервяно, брус, забітыя ў грунт, якія служаць апорай розным пабудовам, збудаванням. Над замеценымі снегам берагамі нешырокай ракі выгнуўся мост на прысадзістых палях. Грахоўскі. Непадалёк ад прычалаў з вады, быццам чорныя іклы нейкага страшыдла, .. тырчалі вострыя абгарэлыя канцы паляў. Савіцкі.
2. Спец. Чыгунная тумба, да якой канатамі прымацоўваюць судна ў час стаянкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак.
1. што. Падвастрыць касу мянташкай. Вось пара памянціць ужо касу, пара нанава напляваць у рукі, а.. [Ігнат] махае яшчэ і яшчэ. Скрыган.
2. перан.; што, чым і без дап. Разм. Мянціць (у 2 знач.) некаторы час. Звычайных, абы памянціць языком, наведванняў Чорны не любіў і, не саромеючыся, бараніўся ад іх. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак.
1. што і чаго. Мясіць (у 1, 2 знач.) некаторы час. Памясіць цеста. □ Выязджаў [Русіновіч] раніцай, яшчэ поначы, і дадому дабраўся — таксама ўжо была ноч. Памясіць снегу давялося нямала. Дамашэвіч.
2. перан.; каго. Разм. Пабіць, аддубасіць. — [Віраўцы] ж цераз год залавілі Гарашуна аднаго і так памясілі, што той і памёр незадоўга. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. Зак. да па́рыць (у 1–6 знач.).
2. Парыць некаторы час. Такая ціша бывае пад канец лета, якое і папарыла, і пагрымела навальніцамі, а цяпер утаймавалася і палагаднела. Пташнікаў.
3. каго. Абліўшы варам, знішчыць. Папарыць клапоў.
папары́ць, ‑рые; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Рыць доўга, неаднаразова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Запхнуць куды‑н., у што‑н. усё, многае. Папхаць рэчы ў чамадан.
2. Штурхаючы, прымусіць ісці, рухацца ў якім‑н. напрамку. — А можна плыцік зрабіць каля вострава, — не здаваўся Віця. — Пагрузім рэчы на плыцік і папхаем перад сабою. Місько.
3. і без дап. Пхаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Атрыманы, дадзены ў пасаг. Перад.. [шафай] ляжалі.. ўсе яе [мацерыны] святочныя спадніцы — і дзявочыя яшчэ, і пасажныя. Чорны. Дзяўчаты ў час мяцеліц ткалі, Бялілі белаю вясной І да пары прыберагалі Пасажны скарб, як гонар свой. Пысін.
2. Тое, што і пасаджоны. Птушкі ў мільён струн вяселле гралі нам, Пасажнай маткай была пчолка. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. і без дап. Тузаць некаторы час; тузануць некалькі разоў. Вылазячы з-за стала, ён ласкава патузаў унука за віхры. Чорны.
2. Разм. Злёгку пабіць, набіць. Аднагодкі спрабавалі дражніць іх [Міколку і Таню]: «Жаніх і нявеста, жаніх і нявеста!» але, пасля таго як Міколка патузаў аднаго, самага смелага, чапляцца перасталі. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго-што.
Разм.
1. Пабіць, паламаць усё, многае. Якуб, браток гэтай самай Тадоры, не адзін кол на спіне пахвастаў бы сыну свайму за такія.. штучкі. Брыль.
2. і без дап. Хвастаць некаторы час. Кароткі месячны адпачынак хацелася пабыць дзе-небудзь на пяшчотным поўдні, каб цябе пахвасталі ласкавыя чарнаморскія хвалі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)