Дэві́з ’дэвіз’ (БРС). Рус. деви́з, укр. деві́з. Першакрыніцай з’яўляецца франц. devise ’тс’. Фасмер, 1, 492; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 37–38 (з падрабязнай гісторыяй слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэкальтэ́ ’дэкальтэ’ (БРС). Рус. декольте́, укр. декольте. Запазычанне ў XIX ст. з франц. мовы (décolleté ’дэкальтаваны’). Параўн. Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зама́н ’фальшывая прычына’ ’чары’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. тул., пск. зама́н ’абман’. Аддзеяслоўны бязафіксны наз., утвораны ад за‑ман‑уць, за‑ман‑іць ’прывабіць’. Гл. маніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падка́меншчык ’маларухомая прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камнямі’ (ТСБМ, Жук.). Рус. подка́менщик. Ад прыметніка падкаменны з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пакга́уз ’склад для захоўвання грузаў пры чыгуначных станцыях, партах і пад.’ (ТСБМ). Праз рус. пакга́уз ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Packhaus (Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палаце́нца ’ручнік’ (Бяльк., Мат. Гом.), палаце́нка ’тс’ (Сл. ПЗБ), палаце́нка, палаце́нцо ’ручнік; памянш. да палатно’ (Сл. ПЗБ). Рус. полоте́нце ’ручнік’. Да палатно (гл. Фасмер, 3, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паля́к, поляк ’вялікі гаршчок з двума вушкамі на 1–1,5 пуда жыта’ (Вярэн.). Рус. смал. полячишка ’маленькі гаршчок’. Прыставачны дэрыват ад ляк 1 ’глыбокі гліняны гаршчочак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́рны ’які мае адносіны да полюса’, перан. ’цалкам процілеглы’ (ТСБМ). З польск. polarny або рус. поля́рный. Апошнія з нов.-лац. polāris < polus (гл. Фасмер, 3, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парсу́на ’жывапісны свецкі партрэт у Расіі канца XVI–XVII стст.’ (уст. ТСБМ). З рус. парсу́на ’партрэт’ (1617 г.), якое з персо́на (гл. пярсона) (Фасмер, 3, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патайні́к ’паралюш’ (Касп.), ’эпілепсія’ (бярэз., Сл. ПЗБ). У выніку семантычнага пераносу ’нешта патаемнае, скрытае’ > ’загадкавае, няяснае’ > ’невядомае’. Табу. Да та́йна (гл.) або, магчыма, рус. потайной ’патаемны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)