паўзрыва́ць 1, ‑ае; зак., што.
Узрыць усё, многае. Свінні паўзрывалі грады.
паўзрыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Узарваць усё, многае. [Янка:] — А чым пацвердзіць?.. Прынесці тыя колы з вагонаў, што паскідаў я пад адхон? Масты, што спаліў? Машыны, што паўзрываў на грав[і]йках?.. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўкапы́ 1, ж.
Палавіна капы 1. У застаронках заставалася адна пацяруха ды з паўкапы старой леташняй саломы. Якімовіч.
паўкапы́ 2, ж.
Уст. Палавіна капы 2, трыццаць штук. Паўкапы гуркоў. □ Аўтараў набралася больш, чым хто мог чакаць. Адных нататкаў-артыкульчыкаў напісалі з паўкапы. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; зак., што або чым.
Прывесці ў рух, злёгку парухаць; паварушыць. Ляснік прычыніў дзверцы ў печцы, пашавяліў галавешкі. Ігнаценка. Возчык пашавяліў лейцамі, конь рушыў барзджэй — дарога кіравала ўніз. Быкаў. Кірыла Фаміч падышоў да хлопчыка і гулліва пашавяліў вусамі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
1. Пагрэцца вельмі моцна, больш, чым трэба. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся. Сабаленка.
2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі праменямі, у лазні і інш., нанесці шкоду свайму здароўю. Перагрэцца на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падко́рмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падкарміць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, чым падкормліваюць, дадатковы корм для жывёлы або мінеральнае ўгнаенне для раслін. Мінеральная падкормка. □ І зімой і ўлетку зубрам даецца добрая падкормка. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпі́ска, ‑і, ДМ ‑пісцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падпісаць (у 3 знач.) і падпісацца (у 2 знач.). // Дагавор, умова на дастаўку, прысылку падпіснога выдання. Аформіць падпіску на збор твораў Якуба Коласа.
2. Пісьмовае абавязацельства ў чым‑н. Узяць падпіску аб нявыездзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасыпа́цца, ‑аецца; зак.
1. Засыпацца куды‑н. — пра ўсё, многае. Пясок пазасыпаўся ў чаравікі.
2. Пакрыцца або напоўніцца чым‑н. сыпкім — пра ўсё, многае. [Раман:] — Ямы ад бульбы былі, помніце, тады ў сасн[я]ку, з прыходу. Цяпер, калі дарога на ўчастак пайшла, пазасыпаліся. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насты́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Настойлівы, напорысты, упарты ў дасягненні чаго‑н. Адзін настырны карэспандэнт усё дапытваўся, у чым сакрэт поспеху яго, Альбіна Іванавіча, работы. Даніленка. На Прывакзальнай плошчы зачыняліся магазіны, але пад дзвярыма стаялі запозненыя і настырныя пакупнікі і прасіліся нешта купіць. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва абмежаванне ў чым‑н. Неабмежаваная колькасць. Неабмежаваная ўлада. □ Мастацкая літаратура заклікана адлюстроўваць усе сферы дзейнасці чалавека, значыць, і выяўленчыя сродкі яе практычна неабмежаваныя. Юрэвіч. [Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя] стварыла ўсе ўмовы для неабмежаванага росквіту творчых сіл і магчымасцей чалавека. Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незадо́ўга, прысл. (ужываецца звычайна з прыназоўнікамі «да» і «перад»).
Не за многа часу да чаго‑н., перад чым‑н. Незадоўга да сёмай гадавіны рэвалюцыі сабралася заборцаўская моладзь у школе. Колас. Маці.. кінула ў жаўтуху, і яна незадоўга перад вайной аддала богу душу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)