Перасява́ла ’сіта’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння перасяваць < перасеяць ’прасеяць (муку) < пера- і сеяць (гл.) пры дапамозе суф. ‑л‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’. Аналагічна славен. presevalo ’сіта для прасейвання мукі ў млыне’. Чэш. prosėvadio ’рэшата’ — з іншай прэфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Платнер, ст.-бел. платнерь ’збройнік’ (1498 г.). Запазычана са ст.-польск. płatnierz (XIV ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 62), якое з с.-в.-ням. plat(e)ner < piąte > польск. płat ’кавалак тоўстай бляхі як частка рыцарскага адзення’, płaty ’зброя’ (Банькоўскі, 2, 618–619).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́льцы ’прыстасаванне для вышывання’ (ТСБМ, ТС), ’чарырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы’ (пін., Шатал.). Памянш. да пя́ла ’распорка, рамка’ (гл.), параўн. мн. л. пя́лы ’тс’ (Ян.), пя́лачкі ’тс’ памянш. да пя́лы (Растарг.), паводле Бязлая (Eseji, 127), суадноснае са славен. péliti ’напінаць, нацягваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ралава́ты ’разгалісты, развілісты, галінасты, з раламі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ралова́ты ’сукаваты, са шматлікімі разгалінаваннямі’ (ТС; лунін., Шатал.; пін., Сл. ПЗБ), ра́лісты ’разгалісты, развілісты, маючы форму вілаў’: раліста ліпа (ТСБМ, Сл. ПЗБ), раля́сты ’кусцісты, шматпарасткавы’ (ТС). Параўн. серб. ра̏кљаст ’развілісты’. Ад рала 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распя́ць ’расправіўшы, туга нацягнуць’, ’расцягнуць, расправіць (напрыклад, шацёр)’ (ТСБМ, Растарг., Бяльк.), роспʼя́ць ’тс’ (ТС); сюды ж распя́ць ’прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі’, распя́цце ’раскрыжаванне’ (ТСБМ), запазычаныя са стараславянскага распѧтиѥ ’тс’ і ’крыж’, гл. Сэндзік, Зб. Русэку, 174. Да пяць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэбеза́, рэбе́знік ’ірдзест (расліна)’ (ТС). Магчыма, суадносіцца са славацк. ríbezle ’парэчкі’ (і парэчкі, і ірдзест растуць каля рэк), серб. і харв. ribȋz, ribizl ’тс’, славен. ríbez ’тс’ < ням. Ribísel, якое з познелац. rybes(ium) < араб. rībās ’гатунак рэвеня’ (Скок, 137; Сной, 537).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумі́цца ’ўсумніцца’ (Нас.), незак. тр. сумля́цца (там жа), сумі́цца ’звар’яцець’ (Касп.). Параўн. макед. суми ’адчуваць’. Відаць, непасрэднае ўтварэнне са спалучэння *sъ umъ, параўн. рус. сойти с ума ’з’ехаць з глузду’ (гл. з, ум) або вынік “аднаўлення” формы зак. тр. ад сумля́цца (гл. сумленне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трупе́льня ‘морг’ (слуц., Нар. словатв.). Да труп (гл.). Утварэнне з суф. ‑ельн‑я са значэннем памяшкання (Сцяцко, Афікс, наз., 53), магчыма, народны эквівалент запазычанню трупярня (гл.). Параўн. рус. смал. трупе́льня ‘хата, дзе ставяць труну з нябожчыкам’ (1914 г., СРНГ), мертве́цкая, пако́йніцкая ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труі́зм ‘агульнавядомая, заезджаная, збітая ісціна’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мову з англ. truism ‘тс’, якое ад англ. true ‘правільны’ < ст.-англ. trēowe ‘верны, надзейны’, суадноснага са ст.-н.-ням. triuwi ‘тс’, літ. drū́tas ‘моцны’, роднасным прасл. *dervo ‘дрэва’ (ЕСУМ, 5, 662).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)