to struggle for a living — змага́цца за кава́лак хле́ба
to struggle for freedom — змага́цца за во́лю
to struggle against the difficulties — змага́цца зь ця́жкасьцямі
2) намага́цца, рабі́ць нату́гі
The old man struggled to his feet — Стары́ чалаве́к з нату́гай уста́ў на но́гі
2.
n.
1) змага́ньне, хо́даньне n.
2) вы́сілак -ку m., намага́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
О́РДЭНЫ І МЕДАЛІ́ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
ганаровыя дзярж. ўзнагароды за асаблівыя заслугі ў сац.-эканам., навук., маст., грамадскай, дыпламат., інш. сферах дзейнасці па ўмацаванні краіны, смелыя і вынаходлівыя дзеянні, здзейсненыя пры абароне рэспублікі, выратаванні людзей, ахове грамадскага парадку, у барацьбе са злачыннасцю, стыхійнымі бедствамі і пры інш. надзвычайных абставінах.
Уведзены Законам Рэспублікі Беларусь ад 13.4.1995 «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» з унясеннем змен і дапаўненняў законам ад 2.7.1997. Паводле гэтых законаў уведзены званне Герой Беларусі з уручэннем знака асобай адзнакі — медаля Героя Беларусі і наступныя ордэны: Айчыны (3 ступені), Воінскай Славы, «За службу Радзіме» (3 ступені), «За асабістую мужнасць», Кастуся Каліноўскага, Пашаны, Францыска Скарыны, Маці. Уведзены медалі: «За адвагу», «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку, «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» (3 ступені); да прыняцця закона аб дзярж. узнагародах існаваў і захаваўся медаль Францыска Скарыны (уведзены 20.4.1989). Зацверджаны Палажэнні аб гэтых дзярж. узнагародах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй дзярж. ўзнагародамі ўзнагароджвае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а медалём «За бездакорную службу» таксама ад яго імя міністры і кіраўнікі адпаведных ведамстваў — па хадайніцтве працоўных калектываў і ін-таў улады. Да дзярж. узнагароды выдаецца пасведчанне.
Першы беларускі ордэн — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР быў зацверджаны Прэзідыумам ЦВКБССР 25.7.1924. Ім да 1932 узнагароджваліся асобныя грамадзяне, прадпрыемствы, установы і арг-цыі і калектывы працоўных за асаблівыя заслугі ў справе сацыяліст. будаўніцтва і абароны краіны. Пасля скасавання ін-та рэсп. ордэнаў узнагароджанне агульнасаюзнымі ордэнамі і медалямі стала прэрагатывай Прэзідыума Вярх. Савета СССР і працягвалася да 1991. Выключэнні былі зроблены для спец. медалёў «За бездакорную службу», якімі ўзнагароджвалі ад імя Прэзідыума кіраўнікі адпаведных саюзных ведамстваў (Мін-ва абароны, КДБ, МУС).
Статус дзярж. узнагарод былога СССР, у т. л. ордэнаў і медалёў, у Рэспубліцы Беларусь захаваўся і пасля набыцця краінай незалежнасці і стварэння сваёй узнагароднай сістэмы. Звесткі пра ўзнагароды СССРгл. ў арт.Ордэн, Медаль.
Г.А.Маслыка.
Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь Ордэны: 1 — Айчыны 1-й ступені; 2 — Айчыны 2-й ступені; 3 — Айчыны 3-й ступені; 4 — Воінскай Славы; 5 — Францыска Скарыны; 6 — Маці.Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь: 1 — медаль Ф.Скарыны; 2 — медаль «За адвагу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заазе́р'е Месца за возерам, па той бок яго (Слаўг.). Тое ж зазе́р'е (Сал., Слаўг., Стол.), зазе́рря (Слаўг.), завазе́р'я (Арш. «Наш край», 1926, № 8—9, 49).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
зару́жжа Месца па той бок прыволля, па-за выгодай (Ст.-дар.). Тое ж заўру́жжа (Слаўг.).
□ ур. Заружжа (лес, луг, рэчка) каля в. Пасека Ст.-дар.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
даваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм. Скончыць ваяваць; прабыць на вайне да канца. Ты мяне аб адным прасіў: — Застанешся, таварыш жывы, За мяне даваюй, дажыві.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для ачысткі чаго‑н. Ачышчальная машына.
2.перан. Які прыносіць дараванне, ачышчэнне. За актам ачышчальнай помсты пачалося канчатковае прасвятленне Тварыцкага.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і абшчапіць. — Андрэйка! — ускрыкнула.. [бабулька Макрына], ашчапіла ўнука жылістымі рукамі за шыю і пацалавала яго ў лоб.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барвава́ты, ‑ая, ‑ае.
З барвовым адценнем. Не стаў я падглядваць за прыватным Жыццём незнаёмых птушак, Бо ў небе ўспыхнула шмат барваватых з жоўтым адценнем стужак.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барве́ць, ‑вее; незак.
Тое, што і барвавець (у 2 знач.). Грывы канчаліся трохі наводдаль, а за імі.. барвелі ў густой зелені плямы ўжо чырвоных асінак.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)