1. Мець якое‑н. імя, прозвішча, якую‑н. назву. [Казановіч:] — Калі я не памыляюся, Чорным называецца толькі адно возера.Шашкоў.Сто гадоў прайшло, і блізка наша мэта, Да якое з барацьбою мы ішлі, Хутка будуць называцца — знаю гэта — Камуністамі ўсе людзі на зямлі.Куляшоў.
2.Разм. Узяць на сябе выкананне якіх‑н. абавязкаў, якой‑н. справы. — Хто закладае банк? — спытаў сядзелец. Звычайна ніхто першым не называўся.Колас.
3.узнач.пабочн. Зрабіць не так, як трэба, як хацелася б, як неабходна. Прыгледзеўшыся, жанчына здзіўлена ўскрыкнула, потым заплакала і выйшла з кухні. — Называецца, прывіталася! — спагадліва ўсміхнуўся Тэафіл.Самуйлёнак.
4.Незак.да назвацца.
5.Зал.да называць.
•••
Што называецца (узнач.пабочн.) — як кажуць, як прынята гаварыць. За сорак год валацужання з сякерай .. [дзед] вывучыў пушчу, што называецца, назубок.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
1.зкімібез дап. Расстацца, перастаць быць разам (пра блізкіх, сяброў). Здарылася так, што неразлучныя сябры разлучыліся: загад ёсць загад.Васілёнак.Не магла і падумаць старая, што трэба будзе з Лідачкай разлучыцца.Брыль.// Перастаць жыць разам (пра мужа і жонку); разысціся. [Агата:] — Няма Хведара. — [Антось:] — А дзе? — Другі год няма ўжо... Разлучылася я з ім.Чорны.//перан. Пакінуць што‑н. дарагое, блізкае, адмовіцца ад чаго‑н. звычнага. Цяжка раптоўна разлучыцца з думкай аб шчасці.Дамашэвіч.Лявон Лук’янавіч Кулакоўскі не па сваёй ахвоце разлучыўся з пасадай дырэктара школы.«Вожык».
2. Перастаць быць злучаным з чым‑н.; аддзяліцца. Канцы правадоў разлучыліся.
3. Падзяліцца, раздзяліцца. [Руневіч] памятаў, як прыходзілі хлопцы, паасобку і групамі, як абрастаў іх атрад, як разлучыўся на два, як да двух прырос трэці, чацвёрты.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплаці́цца, ‑плачуся, ‑плацішся, ‑плаціцца; зак.
1.Разм. Заплаціць належнае за працу, доўг; разлічыцца. [Каменка:] — Баяцца [сяляне], што як дадуць рамантаваць рабочым [інвентар], дык не адплацяцца потым.Галавач.[Марына:] — Возім пану — нельга адплаціцца. Хоць ідзі ўжо з торбай за парог.Бялевіч.// Аддзякаваць за клопат, дбанне. І ўсё шчыра табе [хлеб] паслугоўвалі так, Каб на воку нас, бедных, ты меў... А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як?Купала.
2.перан. Панесці якое‑н. пакаранне за свае ўчынкі, дзеянні. [Рыгор:] — Разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт.. Колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.
1. Зрабіць так, каб было сорамна каму‑н.; пасарамаціць. Данілка хацеў пасароміць хлапчукоў, але яго апярэдзіў сусед.Кавалёў.Маша знайшла конюха і пасароміла яго за.. [дрэнныя] сані, загадала зацягнуць іх на вышкі.Шамякін.— Ты ведаеш, як пасароміў мяне гэты малады чалавек? — звярнуўся Аркадзь Цімафеевіч да Веры Васільеўны і расказаў, як Андрэй вырашыў асушыць Галы.Дуброўскі.
2. Зняславіць, абняславіць. Вучань я быў кемлівы, настаўніка не пасароміў.Шамякін.Сэрца маці згаджалася, а розум пратэставаў, баяўся, каб, крый божа, не нарабіла глупства па дурноце... Не пасароміла б сябе і яе, матку...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., штоічаго.
1. Прапусціць праз сіта, рэшата і пад. для ачысткі ад пабочных прымесей. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі.Колас.Нідзе, здаецца, няма столькі пяску, як на гэтай дарозе. Белы, чысты, сыпучы, як прысак. Яго нібы прасеялі праз сіта.Ракітны./уперан.ужыв.Час потым прасеяў усё, паставіў усё на сваё месца.Мележ.Паэту не заўсёды ўдавалася так прасеяць моўны матэрыял, каб ачысціць яго ад слоў вузкаабласной лексікі, русізмаў, паланізмаў.Ярош.
2.ібез дап. Сеяць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдзі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць праўду, схільны гаварыць праўду. Семіпалаў аказаўся сумленным і праўдзівым чалавекам.Колас.Добры, успаміналі суседзі Андрэя, чалавек быў, праўдзівы, разумны.Васілевіч.// Які выражае праўдзівасць як уласцівасць характару. Твар быў даўгаваты, лоб шырокі і маршчыністы, вочы шчырыя і праўдзівыя.Чарнышэвіч.
2. Які адпавядае праўдзе, заснаваны на праўдзе. Праўдзівая аповесць. □ Калгаснікі выказалі вялікую ўдзячнасць [пісьменнікам] за праўдзівы наказ іх працоўнага жыцця.Хведаровіч.
3.Разм. Сапраўдны. Якуб Цімохавіч Кубраковіч, як было яго праўдзівае імя, быў раней настаўнікам у нашай Шамаўскай воласці, так што ведалі тут усю яго нешчаслівую гісторыю.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чупры́на, ‑ы, ж.
Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (у мужчын); чуб. Мая чупрына расла ўніз і звісала над вачыма так, як звісае са страхі старая салома, калі яе вецер павырывае.Карпюк.У хлопца чупрына спаўзла на бачок, Над скрыпкай засноўдалі рукі.Калачынскі.// Валасы наогул. І кучаравы [хлопец] быў, чупрына — як лаза густая!Мележ.Толькі ў чорнай чупрыне гусцей і бялей Пракідаюцца пасмы сівыя.Зарыцкі./уперан.ужыв.Векавыя дубы, клёны паднімаліся сваімі магутнымі чупрынамі ў самае неба.Новікаў.Недалёка стукаў чорны дзяцел (жаўна) з чырвонай чупрынай.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатра́льнасць, ‑і, ж.
1.Спец. Сукупнасць характэрных уласцівасцей і прыёмаў сцэнічнага майстэрства.
2.перан. Дзеянні, учынкі, разлічаныя на знешні эфект; найгрыш, натуральнасць у дзеяннях, паводзінах і пад. І прытым тэатральнасць у .. паводзінах [Арэшкіна] Лемяшэвіч заўважыў пры сустрэчы. А тут Арэшкін трымаўся значна больш проста і шчыра.Шамякін.А чалавек ужо гаварыў, калі можна было так назваць хрыплы і глухі, як падземнае рэха, голас, у якім усё ж чулася, я б сказаў, нейкая падкрэсленая тэатральнасць.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
da
1.adv
1) там; тут, вось тут, вось;
wer ~? хто там?;
von ~ адту́ль;
hier und ~ тут і там, там і сям;
~ und ~ там-та і там-та (атрымаць і г.д.);
der Mann ~ вось гэ́ты чалаве́к;
~ hast du's!, ~ háben wir's! вось табе́і на!
2) тут (пра час);
von ~ ab [an] з той пары́
2.cj
1) такяк
2) калі́;
zu der Zeit, ~ er mit mir sprach у той час, калі́ ён са мной размаўляў
3) калі́, у той час як;
du spielst, ~ du árbeiten sólltest ты гуля́еш, у той час калі́ табе́ трэ́ба было́ б працава́ць
4):
~ sein быць у наяўнасці, прысу́тнічаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Аручы, дасягнуць якога‑н. месца. Даарацца да дарогі. Даарацца да лужка.
2. Працуючы на ворыве, змарыцца, знясіліцца. Даараўся да таго, што ног не чуе.
3.(1і2ас.неўжыв.). Аказацца поўнасцю ўзараным. Хлеб запах суха і кісла — так, які пахне ён, паляжаўшы ў торбе паўдня на полі, пакуль не даарэцца загон і не падыдзе пара есці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)