перадача генетычнай інфармацыі ад аднаго пакалення арганізмаў другому. Знешне наследуюцца адзнакі (на самай справегены), што іх вызначаюць. Адрозніваюць Н. ядзернае (гены ў храмасомах) і Н. цытаплазматычнае (гены ў ДНК арганоідаў). Ядзернае бывае аўтасомнае (гены ў аўтасомах) і счэпленае з полам ’(гены ў палавых храмасомах). Адрозніваюць таксама Н., залежнае ад полу (адзнакі праяўляюцца па-рознаму ў асобін рознага полу), і Н., што кантралюецца полам (адзнакі праяўляюцца ў асобін аднаго полу). Працэс Н. забяспечвае матэрыяльную пераемнасць паміж пакаленнямі арганізмаў на Зямлі. Аналіз Н. адзнак з’яўляецца зыходным і неабходным этапам усіх генет. даследаванняў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне пры медыка-генет. кансультаванні для вызначэння рызыкі нараджэння дзіцяці са спадчыннай хваробай, у селекцыі для выбрання метадаў адбору і гібрыдызацыі гасп. карысных відаў.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
hassle
[ˈhæsəl]1.
n., informal
змага́ньне n., цягані́на f.
The legal hassle over his deportation is likely to stretch out for years — Правава́я цягані́на ў спра́ве яго́нае дэпарта́цыі праўдападо́бна расьця́гнецца на гады́
2.
v.t.
дапяка́ць ча́стымі напа́дкамі; му́чыць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
intent
I[ɪnˈtent]
n.
1) наме́р -у m.
to (for) all intents and purposes — факты́чна, у і́снасьці, на са́май спра́ве
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ро́ля
(фр. role)
1) драматычны вобраз, які ўвасабляецца акцёрам на сцэне, у кінафільме і г.д.;
2) поўны тэкст выбраных з п’есы слоў адной дзеючай асобы;
3) перан. ступень удзелу, мера ўплыву, значэнне ў якой-н.справе, падзеі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ву́чань, ‑чня, м.
1. Навучэнец пачатковай або сярэдняй навучальнай установы. Вучань восьмага класа. Вучань рамеснага вучылішча.
2. Той, хто вывучае што‑н. пад кіраўніцтвам каго‑н., знаходзіцца на прафесійнай вывучцы. Вучань токара.//перан. Той, хто не дасягнуў яшчэ майстэрства ў якой‑н. справе.
3. Паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, поглядаў, дзейнасці. Пляханаў з гонарам называў сябе вучнем Маркса і Энгельса.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́трываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што. Цярпліва, стойка перанесці што‑н.; выцерпець. Вытрываць боль. □ Раба састарэў у касмічных падарожжах. Ці хопіць у яго сілы, каб вытрываць дадатковыя дзесяць гадоў?Шыцік.
2.без дап.(звычайназадмоўем). Праявіць вытрымку, стрыманасць; сцярпець. [Ладынін] рэдка злаваўся, але тут не вытрываў.Шамякін.Палкоўнік у адстаўцы, ведаючы лад у вайсковай справе, не вытрываў і ўмяшаўся ў размову.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
практыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1.што. Прымяняць на справе, на практыцы. Практыкаваць стварэнне комплексных брыгад.
2. Праходзіць практыку (у 4 знач.). Студэнты практыкуюць у клініцы.
3.каго-што. Пастаяннай работай, практыкай развіваць што‑н., прывіваць якія‑н. навыкі. Старыя шпакі, відавочна, практыкавалі маладых у лятанні, каб умацаваць іх крыл[ы] перад дарогай у вырай.Колас.
4.Уст. Займацца ўрачэбнай ці юрыдычнай практыкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трасі́раваць1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Абазначыць (абазначаць) трасу (у 1 знач.). Трасіраваць водаправодную сетку. □ Андрэй стаіць ля прыбора і трасіруе шлях будучай канавы на балоце.Дуброўскі.
2. Пакінуць (пакідаць) след пры палёце (пра кулю, снарад і пад.).
трасі́раваць2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
У фінансавай справе — перавесці (пераводзіць) выплату грошай на другую асобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ула́сна,
1.пабочн. Па сутнасці, на самай справе. — На седала! — крыкнуў Лявон. Ніхто яго не паслухаў. Лявон, уласна, і не чакаў гэтага.Чарнышэвіч.Уласна, гэта быў не пакой, а двухпакаёвая кватэра на трэцім паверсе.Хадкевіч.
2.часціцаабмежавальная. Ва ўласным разуменні гэтага слова. Уласна прозы ў Багдановіча мала. Яна прадстаўлена апавяданнямі, нарысамі, .. а таксама перакладамі.Лойка.
•••
Уласна кажучыгл. кажучы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)