wedle

1. каля; ля; поруч;

2. czego паводле чаго; адпаведна чаму;

wedle stawu grobla — па Сеньку і шапка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бачу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Маленькая бочка. Набіралі [суседзі] ля калодзежа халодную ваду ў глякі і бачуркі — каб хапіла да вечара. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінагра́днік, ‑у, м.

1. Участак, засаджаны вінаградам.

2. Кусты вінаграду. Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца Туды, дзе ружамі цвітуць даліны, Дзе вінаграднік ля дарогі ўецца. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квашані́на, ‑ы, ж.

Разм. Халадзец. Бабы ж ля печы завіхаюцца, частай і ветлівай гаворкай рассыпаюцца, цукрам пампушкі салодзяць, квашаніну разліваюць у міскі з усіх хутароў. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывёлагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жывёлагадоўлі, звязаны з ёй. Ад Нёмана, які прыгожа выгінаецца ля жывёлагадоўчай фермы, ішоў на шырокі двор калгасны статак. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабсма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абсмаліць ​1 у многіх месцах; абсмаліць ​1 усё, многае або ўсіх, многіх. Паабсмальваць бакі кажуха ля агню. Паабсмальваць свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пні́шча, ‑а, н.

Разм. Частка зламанага або зрэзанага дрэва, якая засталася ў зямлі з каранямі. Ля пнішча на шорсткіх белых імхах высыпалі першыя грыбы — смарчкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прадзерці.

2. у знач. прым. З дзіркай, дзіркамі. Мужык стаяў ля .. [коніка], камячыў у руках брудную прадзёртую магерку. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́хлы, ‑ая, ‑ае.

Насычаны якім‑н. пахам. Афанасій мінуў прапахлую жывіцай прасеку. Лукша. Трухановіч сеў ля стала, грабянуў прапахлымі ад бензіну пальцамі сваю непаслухмяную шавялюру. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ква, ‑ы, ж.

Кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў. З адной саквы, ля самай рукі, што сціскала павады, тырчала дзяржальна пісталета, відаць, вельмі дарагога, панскага. Караткевіч.

[Ад лац. saccus, грэч. sakkos — мяшок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)