СЕ́НГЕР, Сангер (Sanger) Фрэдэрык (н. 13.8.1918, Рэндкамб, Вялікабрытанія), англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954). Ганаровы чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1958). Д-р філасофіі (1943). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939). У 1944 у Мед. даследчым савеце, з 1951 кіраўнік аддзела хіміі бялку лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ун-та. Навук. працы па вызначэнні структур малекул бялкоў і нуклеінавых к-т. Вызначыў хім. будову малекулы інсуліну і першасную структуру гена, які кадзіруе сінтэз інсуліну. Прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаванына ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці. Нобелеўскія прэміі 1958, 1980 (разам з П.Бергам і У.Гілбертам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гераі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны на подзвіг, на геройства, які праявіў геройства. Гераічны народ. Гераічная армія. □ Гераічнаю дзяржавай Стала Беларусь мая!Астрэйка.
2.Заснаванына геройстве, звязаны з праяўленнем геройства. Гераічны ўчынак. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці.// Багаты на подзвігі, геройскія ўчынкі. Гераічны час.// Які змяшчае ў сабе расказ пра подзвігі герояў. Гераічная аповесць./узнач.наз.гераі́чнае, ‑ага, н.Гераічнае разумеецца як форма праяўлення заканамернасцей грамадскага жыцця.У. Калеснік.
3. Крайні, які патрабуе надзвычайнае напружання. Гераічныя намаганні. Гераічныя меры.
4. Які мае адносіны да герояў старажытнасці, расказвае пра іх подзвігі. Гераічны эпас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе ў рэчаіснасці; не ўяўны. Рэальны прадмет. Рэальны факт. □ Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні.В. Вольскі.// Сапраўдны, яўны. «Грамада» з кожным днём расла і набірала сілы, станавілася рэальнай пагрозай для акупацыйных планаў урада на «крэсах усходніх».Машара.
2.Заснаванына разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін. Рэальны погляд на жыццё. Рэальная ацэнка абставін.
3. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Рэальны тэрмін.
4.Уст. Тое, што і рэалістычны (у 2 знач.).
•••
Рэальнае вучылішчагл. вучылішча.
Рэальная заработная платагл. плата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дынамакардыягра́фія
(ад дынама- + кардыяграфія)
метад даследавання механічных праяўленняў сардэчнай дзейнасці, заснаванына рэгістрацыі перамяшчэнняў цэнтра цяжару грудной клеткі ў выніку сардэчнай кінематыкі і руху крыві ў буйных сасудах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аналіты́чны
(гр. analytikos)
1) заснаванына прымяненні аналізу (напр. а. метад даследавання);
2) здольны рабіць аналіз (напр. а. розум);
3) які служыць для аналізу (напр. а-ыя вагі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
платані́чны
(ад платанізм)
1) філас. які мае адносіны да платанізму;
2) заснаванына духоўнай цязе, пазбаўлены пачуццёвасці (напр. п-ае каханне);
3) чыста духоўны, пазбаўлены практычных, рэальных мэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРАБА́РКА (Grabarka),
гара ў Беластоцкім ваяв. Польшчы, праваслаўная святыня. За 11 кмнаУ ад г. Семятычы, 3 км ад чыг. ст. Сычы. Набыла вядомасць святога месца пасля перанясення сюды абраза Спаса Збавіцеля з суседняга г. Мельнік (паводле падання, паміж 13 і 17 ст. ў час вял. небяспекі). Абраз не захаваўся. У 1947 на Грабарцы заснаваны жаночы манастыр святых Марфы і Марыі. З таго часу тут адбываюцца масавыя набажэнствы, найб. урачыстыя ў маі (Маладзёжнае агульнапольскае паломніцтва) і ў свята Праабражэння Гасподняга (19 жн.н.ст.), калі тут збіраецца 50—70 тыс. паломнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і інш. краін. Паломнікі прыносяць і ставяць на Грабарцы ахвяравальныя крыжы (іх тут некалькі тысяч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАКЕРЫТАЛЯЧЭ́ННЕ, азакерытатэрапія,
метад гразе- і цеплалячэння, заснаванына выкарыстанні азакерыту. Асн. спосаб — накладванне аплікацый. Спалучае цеплафіз. (за кошт награвання высокацеплаёмістага азакерыту да пэўнай т-ры) і хім. (за кошт біял. актыўных рэчываў азакерыту) уздзеянні на арганізм. Механізмы ўплыву рэалізуюцца праз рэакцыі мясцовага (паляпшэнне крова- і лімфазвароту, нервовай трофікі, процізапаленчыя, абязбольваючыя і рассысальныя эфекты) і агульнага (рэфлекторна-гумаральныя змены ў дзейнасці асн.фізіял. сістэм) характару. Аптымальны эфект мае, калі цеплавая нагрузка не з’яўляецца для арганізма празмернай і не перакрывае біяхім. змены на малекулярным, субклетачным і клетачным узроўнях. Выкарыстоўваецца пры некаторых захворваннях апорна-рухальнага апарату, вуха, горла, носа, пры траўмах, спайкавых працэсах у брушной поласці, малым тазе і інш. Проціпаказана пры наяўнасці пухлін, актыўных формах туберкулёзу, сардэчна-сасудзістых хваробах, вострых запаленчых працэсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРКО́ВАЯ КА́МЕРА,
прылада для рэгістрацыі слядоў (трэкаў) зараджаных часціц высокіх энергій. Прынцып дзеяння заснаванына закіпанні перагрэтай вадкасці ў наваколлі траекторыі часціцы. Выкарыстоўваецца для рэгістрацыі актаў узаемадзеяння часціц з ядрамі вадкасці або па прадуктах іх распаду наінш. часціцы. Вынайдзена амер. вучоным Д.Глезерам (1952).
Для вымярэння імпульсаў зараджаных часціц П.к. змяшчаюць у магн. поле. Пераграванне вадкасці ажыццяўляецца хуткім змяншэннем ціску ад пачатковага (раўнаважнага) значэння. Пры праходжанні зараджанай часціцы праз такую вадкасць уздоўж яе следу ўтвараюцца «зародкавыя» цэнтры кіпення.
Рабочая вадкасць П.к. — вадарод, у т. л. ў сумесі з неонам, прапан, фрэон, ксенон і інш.
Узаемадзеянне K−-мезона ў вадкавадароднай пузырковай камеры з пратонамі, у выніку якога нараджаюцца часціцы Σ+, K+, π+, π−, K0, якія распадаюцца на π+- і π−-мезоны.