Гашэ́тка ’гашэтка’ (БРС). Укр. гаше́тка ’тс’. Запазычанне з рус. гаше́тка ’тс’, дзе яно з пачатку XX ст. узята з франц. мовы (gâchette ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гера́нь ’герань’ (БРС). Запазычанне з рус. гера́нь ’тс’, якое ўзята з ням. Geranium, Geranie (< лац.) або прама з лац. geranium. Фасмер, 1, 402; падрабязна Шанскі, 1, Г, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гешэ́фт ’гешэфт’ (БРС), гешэ́хт ’сакрэтныя справы’ (Бяльк.). Як і рус. геше́фт, укр. геше́фт, запазычанне (магчыма, праз польск. мову) з ням. Geschäft. Гл. Рудніцкі, 827; Шанскі, 1, Г, 65.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гра́дус ’градус’ (БРС). Ст.-бел. градусъ ’ступень’. Паводле Булыкі (Запазыч., 85), запазычанне з лац. gradus. З лац. мовы запазычана і рус. гра́дус. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дабрачы́нны ’дабрачынны’ (БРС). Укр. доброчи́нний ’тс’. Запазычанне з польск. dobroczynny ’тс’. Таксама запазычаннем з польск. з’яўляюцца бел. дабрачы́ннасць, укр. доброчи́нність (< польск. dobroczynność), бел. дабрачы́нец, укр. доброчи́нець (< польск. dobroczyńca).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́рамасць, нермасць ’турбота’ (Сл. ПЗБ). Запазычанне з літ. nerimastis ’трывога, турбота’, параўн. таксама немарасць, гл. Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 184; Яна ж, 22, 193; Лаўчутэ, Балтизмы, 70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нязбы́тна ’неажыццявіма’ (Касп.). Да збыцца ’ажыццявіцца’; няма падстаў бачыць у ім запазычанне ці паўкальку з польск. niezbyty, niezbędny ’якога цяжка пазбыцца, пазбегнуць’ (Кюнэ, Poln., 81) па семантычных меркаваннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ркі ’павозка’ (Жд. 3), ’малыя санкі’ (Шат.). Запазычанне з ням. Karch ’павозка’, с.-в.-ням. karech ’двуколка’, таму Pluralia tantum. Магчыма, таксама ўплыў бел. калёсы для назвы павозкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карту́на, карту́н ’баваўняная тканіна, паркаль’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. kartun ’паркаль’, якое з прус.-ням. kartun з неарганічным r (адсюль таксама літ. kartũnas (Фрэнкель, 225; Булыка, Запазыч., 142).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўра́л (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 82) з англ. overall ’усеагульны’, гл. Шанскі, 1, А, 30, або гал. overal ’усюды, паўсюдна’, гл. Фасмер, 1, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)