кра́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да краба. Крабавыя сеткі. Крабавы промысел. // Прыгатаваны з мяса крабаў. Крабавыя кансервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крато́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крата, належыць яму. Кратовая шкурка. // Зроблены са шкурак крата. Кратовае футра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстыту́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інстытута (у 1, 2 знач.), належыць яму. Інстытуцкая праграма. Інстытуцкі клуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэліге́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі побыт. Інтэлігенцкае паходжанне. // Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі самааналіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфармацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інфармацыі. Інфармацыйнае паведамленне. Інфармацыйнае бюро. Інфармацыйны бюлетэнь.

•••

Інфармацыйная мова гл. мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кабачка, кабачкоў. Кабачковае поле. Кабачковае семя. // Прыгатаваны з кабачкоў. Кабачковая ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казеі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казеіну. // Які мае ў сваім саставе казеін. Казеінавы клей. Казеінавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каланізатара, уласцівы яму. Каланізатарскія метады. // Тое, што і каланізацыйны. Каланізатарская палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кумаўство́, ‑а, н.

Разм.

1. Сяброўскія адносіны паміж кумамі.

2. перан. Паблажлівасць у службовых справах сябрам або сваякам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куна́к, ‑а, м.

Друг, прыяцель у каўказскіх горцаў, з якім устанаўліваюцца адносіны асобай блізкасці, гасціннасці і ўзаемнай дапамогі.

[Ад цюрк. кунак — госць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)