Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мяжа́, ‑ы; мн. межы, ‑аў; ж.
1. Вузкая палоска неўзаранай зямлі паміж двума палеткамі. Межы дзялілі поле праз кожную палосу.Даніленка.За гумном, па мяжы ішлі мужчыны і гаманілі.Нікановіч.// Прыродная або ўмоўная лінія падзелу паміж асобнымі ўчасткамі, уладаннямі. Гэты бераг [ракі] можна было лічыць мяжой, за якой пачыналіся лясныя абшары.Маўр.[Маша і Васіль] перайшлі мяжу, якая раздзяляла землі іх калгасаў.Шамякін.
2. Пагранічная лінія паміж сумежнымі дзяржавамі; граніца. Недалёка была дзяржаўная мяжа, і празрыстымі адвячоркамі бачыў я сілуэты коннікаў-пагранічнікаў.Мікуліч.//перан. Аб чым‑н., што дзеліць, аддзяляе адно ад другога. На мяжы восені і зімы. □ Цяпер .. [Рыгор] лішні раз адчуў, што ў яго жыцці прайшла высокая мяжа, паабапал якое два розных светы.Гартны.
3.перан. Норма, рубеж чаго‑н. дазволенага, магчымага. [Вікторыя Аркадзьеўна] ніколі не дазваляла ні сабе, ні .. [мужчынам] пераходзіць пэўную мяжу як у гаворцы, так і ва ўчынках.Паслядовіч.Сонца ўсё перагрэла, напаліла да апошняй мяжы, здаецца, расплавілася само.Ракітны.[Машыны] могуць быць яшчэ больш дасканалымі, больш прыгожымі, больш зручнымі, бо няма мяжы прагрэсу тэхнікі.Лынькоў.
•••
За мяжой — у замежных дзяржавах.
За мяжу — у замежныя дзяржавы.
З-за мяжы — з замежных дзяржаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́РА, вера,
у Стараж. Русі грашовы штраф, што спаганяўся са злачынца на карысць князя за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека. Калі злачынцу нельга было знайсці, віру плаціла сельская абшчына (верв), на тэрыторыі якой знойдзена цела (дзікая віра). Спагнанне віры замяніла кроўную помсту. Паводле «Рускай праўды» памер віры 40 грыўняў. За забойства дружынніка ці слугі князя віру плацілі ўдвая большую (80 грыўняў). За цяжкае калецтва (адсячэнне рукі, нагі) ці за забойства нявернай жонкі спаганялася палова віры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зало́жнік1 ’асоба, затрыманая ў якасці гарантыі (залогу)’. Рус., укр.зало́жник, балг.зало̀жник, макед.заложник ’тс’. Утворана ад прым. заложны (які ад залогъ — слова, вядомага яшчэ ў ст.-слав.) са знач. ’такі, што пакінуты ў залог’ з дапамогай суфікса ‑ік (гл. пра словаўтваральную мадэль Сцяцко, Афікс. наз., 104–105). Час утварэння — ст.-рус. ці нават познепрасл., паколькі адпаведныя словы вядомы паўд.-слав. мовам. БЕР, 1, 595. Паводле Шанскага (2, З, 44), рус. слова ўтворана ад дзеяслова заложить ’аддаць у залог’ з дапамогай суфікса ‑ник, аднак гэта азначала б позняе ўтварэнне слова.
Зало́жнік2 ’паліца для пасуды’ (Жд. 1; круп., Нар. сл.), ’паліца з дзіркамі для лыжак’ (пін., Нар. лекс., 108), залэжнік, залажэ́тнік ’паліца для посуду’ (Сцяшк.). Рус.смал.заложник ’тс’. Назоўнікі з конфіксам за‑ + ‑нік абазначаюць прадметы, размешчаныя за тым, што названа ў аснове (Сцяц., Афікс. наз., 238). Таму, магчыма, слова ўтворана ад ло́жак, а паліца змяшчалася заложкам (?). Трэба адзначыць, што слова распаўсюджана шырэй, чым словатворчая мадэль, паводле Сцяцко (гом., маг.). Гл. жаложнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́кма ’толькі, столькі’: не токма пець, ён слова сказаць не можа (Мат. Гом.), насыпалі токма (пры продажы гаршкоў за збожжа, г. зн. за гаршчок давалі столькі зерня, колькі ў яго ўлазіла) (Вярэн., Арх. Вяр.), ст.-бел.токмо ’толькі’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр.дыял.то́кма ’тым больш, больш за тое; без прыдачы’, рус.то́кмо ’толькі’, дыял.то́кма ’тс’, стараж.-рус.тъкъмо, тъкъма, тъкма ’тс’, славен.tekma ’спаборніцтва’, дыял.tekmà ’аднолькава, якраз’, харв.takmo, takmu ’толькі’, балг.*тъ́кмо ’дакладна, роўна, якраз, менавіта’, макед.токму ’дакладна, якраз, своечасова, менавіта’, ст.-слав.тъкъмо, токъмо, токмо ’толькі’. Прасл.*tъkъmo звязана з *tъknǫti (параўн. тыкнуць, ткаць2), гл. ESSJ SG, 2, 712–714. Паводле Фасмера (4, 70), параўнанне з літ.tìkti ’надаецца, падыходзіць’, tiktaĩ ’толькі’ фанетычна недакладнае. Сной (у Бязлай, 4, 163) мяркуе пра прыслоўе ад *tъknǫti па тыпу міма (гл.), якое семантычна супадае з рус.то́чно ’дакладна’, што ўзыходзіць да таго ж дзеяслова (параўн. точ у точ ’дакладна’, гл. точ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
prosecute[ˈprɒsɪkju:t]v.
1.law узбуджа́ць спра́ву; выступа́ць у я́касці абвінава́ўцы;
He was prosecuted for theft. Яго судзілі за крадзеж;
the prosecuting attorney абвінава́ўца, пракуро́р
2. ве́сці; право́дзіць; займа́цца;
prosecute an inquiry право́дзіць рассле́даванне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
toy2[tɔɪ]v.
1. (with) гуля́ць, забаўля́цца;
Don’t toy with matches. Не забаўляйся з запалкамі.
2. несур’ёзна ста́віцца (да чаго-н./каго-н.); вадзіць за нос;
toy with an idea насі́цца з ду́мкай
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
fésthalten*аддз.
1.vt
1) (мо́цна) трыма́ць
2) затры́мліваць; арышто́ўваць
2.vi (an D) прытры́млівацца, трыма́цца (чаго-н.);
an séiner Méinung ~ цвёрда трыма́цца сваёй ду́мкі
3.~, sich (an D) мо́цна трыма́цца (за каго-н., за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)