папамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што і чаго.

Разм. Мясіць доўга, неаднаразова; памясіць многа чаго‑н. Папамясіць цеста. □ Яшчэ зімою, як замерзне [грэбля], ці ўлетку, калі спёка, сюды-туды, можна па ёй перабрацца на другі бок. Але восенню і вясною... Ого! Тут папамесім гразі. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Насіць доўга, неаднаразова; напасіць многа каго‑, чаго‑н. Папанасіць дзіця. □ Колькі папахадзіў .. [Андрэй] тут босымі нагамі, колькі папанасіў зелля свінням, як маці палола грады. Пальчэўскі. З гэтага корту і мужчынам пашый штаны, то папаносяць!.. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак.

1. што і чаго. Натрэсці, растрэсці невялікую колькасць чаго‑н. Пацерушыць сена. Пацерушыць солі на хлеб.

2. Церушыць некаторы час. Было трохі росна ад дажджу, які пацерушыў зранку. Нікановіч. / у безас. ужыв. З вечара сняжком пацерушыла. Добра ісці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэарганіза́цыя, ‑і, ж.

Змена структуры, арганізацыі чаго‑н.; перабудова, ператварэнне чаго‑н. у што‑н. Рэарганізацыя МТС. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Акадэмію навук. □ Што датычыць Мікалая Герасіменкі і Дзмітрыя Вухарына, то гэтыя маладыя шахцёры з першых жа дзён рэарганізацыі брыгад сталі кіраваць праходчыцкімі звеннямі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для рэгулявання дзеяння чаго‑н. (машыны, механізма і пад.). Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Славік уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасці залішне. Шамякін. // перан. Кніжн. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

Разм.

1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго‑н. Ледзь усцягнуўся на зару. □ Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол. Кірэенка.

2. Устаць, падняцца з пасцелі. Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Depost n -(e)s, -e фін. перада́ча [узно́с] на захава́нне, дэпазі́т (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

katalogiseren vt каталагізава́ць, уно́сіць у катало́г (што-н.), склада́ць катало́г (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

entlnglaufen* vi (s) бе́гчы ўздо́ўж чаго́-н.;

das fer ~ бе́гчы ўздоўж бе́рага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Entlstung f -, -en

1) разгру́зка; вызвале́нне (ад чаго-н.)

2) зня́цце (віны)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)