дарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Скончыць рысаваць. Дарысаваць партрэт. // перан. Завяршыць абмалёўку (характару, вобраза і пад.). Дарысаваць вобраз. // Дапоўніць ва уяўленні што‑н. Сынава ўяўленне дарысавала да канца тое, пра што толькі збольшага сказаў бацька. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драпе́жніцтва, ‑а, н.

1. Паяданне драпежнікамі іншых жывёлін.

2. перан. Паводзіны і прыёмы, уласцівыя драпежніку (у 2 знач.). Купала паказвае цэлую галерэю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.

3. Драпежніцкія адносіны да чаго‑н.; браканьерства. Драпежніцтва ў лоўлі рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуэ́ль, ‑і, ж.

1. Паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі на зараней вызначаных умовах. Выклікаць на дуэль. Дуэль на шпагах.

2. перан. Змаганне двух якіх‑н. бакоў. Бесперастанку біла іх артылерыя, ведучы дуэль з нашай. Шамякін.

[Фр. duel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпнатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., каго-што.

Выклікаць гіпноз (у 1 знач.) шляхам унушэння. Гіпнатызаваць хворага. // перан. Выклікаючы пэўныя думкі, адносіны да сябе, расслабляць чыю‑н. волю, непрыметна браць пад свой уплыў. [Славік] гіпнатызаваў сваёй здзіўляючай незалежнасцю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; пр. грызся, ‑лася; незак.

1. Змагаючыся, кусаць адзін аднаго зубамі (пра жывёл). Ваўкі грызуцца.

2. перан. Разм. Сварыцца, спрачацца. Людзі спыняліся пад вокнамі, падоўгу слухалі і адыходзіліся: — Зноў Верамейчыкі грызуцца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.

2. перан. Тое, што і закаснець. — Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., каго-што.

1. Паставіць кляймо, метку. Заклеймаваць дрэвы. Заклеймаваць каня.

2. перан. Даць рэзкую адмоўную ацэнку, сурова асудзіць, прызнаўшы чые‑н. учынкі ганебнымі. Ганьбай заклеймаваў Максім Танк заакіянскіх гандляроў людзьмі. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знітава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знітаваць.

2. перан.; у знач. прым. Моцна звязаны, з’яднаны дружбай. Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імяні́ннік, ‑а, м.

1. Чалавек у дзень сваіх імянін або ў дзень свайго нараджэння. Уручыць імянінніку падарунак.

2. перан. Жарт. Герой дня. Апошнія дні ў дзетдоме яны былі імяніннікамі. Не дзяжурылі на кухні, не мылі калідораў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лечыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Стаць здаровым у выніку лячэння. Служыў.. [Сцяпан], як і раней, у Чарнаморскім флоце, быў паранены, але ўжо вылечыўся і камандуе эсмінцам. Кулакоўскі. // перан. Пазбавіцца чаго‑н., адвучыцца ад чаго‑н. Вылечыцца ад ілюзій.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)