Ну́жаць ’есці’: Навару Сцяпану чаго, а сама сала нужаю (чачэр., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, ад нужа (гл.), семантычна трансфармацыя ад ’патрэба’ да ’ўжываць’ (= рус. ’потребляць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́трыя ’вадзяны пацук’ (ТСБМ). Запазычанне, відаць, праз рус. ну́трия ’тс’ з ісп. nutria ’выдра’ (< лац. lutra ’выдра’), перанос назвы адбыўся на тэрыторыі Чылі (Махэк₂, 403).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ныхра́ццю ’прымусам, гвалтам’ (віц., Мат.). Няясна; можна звязаць з рус. ныхрить ’настойліва шукаць што-небудзь; лезці ўсюды; даведвацца хітрасцю’, што, аднак, выклікае пэўныя семантычныя цяжкасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лепе́та ’сабака’ (у загадцы) (ТС). Рус. лепёта ’той, хто невыразна гаворыць’, кур. лепета ’сабака’ (у загадцы). Метафарычнае ўтварэнне з суф. ‑а ад гукапераймальнага лепет (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лянта́р ’упрыгожанне з янтару’ (гом., Рам. 1, 2). Да янта́р (гл.). Аб пераходзе й > лʼ гл. люстра. Аналагічна ў рус. арханг. гаворках лентарь ’тс’, ’пацеркі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лія́на ’павойная кустовая або дрэвавая расліна’ (ТСБМ). Запазычана з франц. liane ’тс’ (< lier ’вязаць, звязваць, злучаць’) праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 73) або праз польск. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макрэль ’скумбрыя да 50 см даўжынёй, Scomber scombrus’ (ТСБМ). Запазычана з рус. макрель ’тс’ < гал. makreel < с.-лац. macarellus (Фальк-Торп, 690; Фасмер, 2, 562).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манса́рда ’жылое памяшканне пад дахам’ (ТСБМ). З польск. mansarda, якое з франц. Mansard F. — прозвішча архітэктара (1598–1666). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), — з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Марда́ч, морда́ч ’пад’язік, Leuciscus idus’ (ТС). Рус. пск. мо́рда ’гусцера, Blicca bjoerkna Art.’, морда́к (Чудское і Анежскае воз.) ’сіг, Coregonus bararetus maraenoides’. Да морда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Марзя́нка, мырзя́нка ’лубок ці кошык з намарожаным на дно пластом лёду для коўзання з горкі’ (Бяльк.). Рус. свярд. морзянка ’тс’. Да маразя́нка < марозны < мароз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)