ІВАНІ́ЦКАЯ (Вольга Сямёнаўна) (11.6.1914, в. Хіжна Чаркаскай вобл., Украіна — 5.11.1986),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1971). Скончыла Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1938). У 1934—63 у ВНУ Ташкента і Кіева, з 1963 у Ін-це фізікі АНБеларусі. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА). Распрацавала фіз. аспекты і матэм. апарат тэтраднай фармулёўкі АТА, прапанавала сістэматызацыю гравітацыйных эфектаў, прадказаных АТА.
Тв.:
Обобщенные преобразования Лоренца и их применение. Мн., 1969;
Лоренцев базис и гравитационные эффекты в эйнштейновой теории тяготения. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Іван Іванавіч) (8.2.1897, в. Трупехіна Падарожскага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 8.7.1968),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 2-м і 3-м Бел. франтах. 15.10.1943 стралк. корпус пад яго камандаваннем фарсіраваў Дняпро каля в. Шчытцы Лоеўскага р-на, захапіў плацдарм і нанёс праціўніку вял. страты. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Віктар Макаравіч) (н. 31.3.1930, в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной электратэхнікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1971 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973 рэктар). Навук. працы па тэорыі нелінейных эл. ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагн матэрыялаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬМЕНІ́Т (ад назвы радовішча ў Ільменскіх гарах на Паўд. Урале, дзе ўпершыню выяўлены),
тытаністы жалязняк, мінерал падкласа складаных аксідаў, FeTiO3. Змяшчае жалеза 36,8%, тытану 31,6%, састаў непастаянны; прымесі магнію, марганцу і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя. Агрэгаты шчыльныя, зярністыя. Колер чорны. Бляск металічны. Цв. 5—6. Шчыльн. 4,7—4,8 г/см³. Трапляецца ў асноўных шчолачных пародах і ў шчолачных пегматытах, таксама ў россыпах (другасныя радовішчы). На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў пародах крышт. фундамента, у большасці абломкавых парод платформавага чахла. Руда тытану. Крыніца атрымання фератытану і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМГЛА́, сухі туман,
памутненне ніжніх слаёў атмасферы ад мноства завіслых цвёрдых часцінак (дыму, гары, пылу). Бачнасць пры І. зніжаецца ад 1 км да некалькіх соцень і дзесяткаў метраў. Характэрна для пустынных і стэпавых раёнаў пры эрозіі глебы і пылавых бурах, узнікае пры лясных і тарфяных пажарах, вулканічных вывяржэннях. У вял. гарадах бывае гарадская І., выкліканая антрапагенным забруджваннем паветра (гл.Смог). На тэр.Беларусі здараецца толькі ў ціхае надвор’е, пераважна ў вял. гарадах (у Мінску — да 12 дзён за год), радзей пры пажарах на тарфяніках і ў лясах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМША́НКІ (Bryozoa),
клас беспазваночных жывёл. 4 атр., каля 20 тыс. відаў, з іх сучасных каля 4 тыс. Пашыраны ўсюды марскія і прэснаводныя формы. Жывуць пераважна прымацаванымі манаморфнымі (прэснаводныя) ці паліморфнымі (марскія) калоніямі. На Беларусінайб. трапляюцца 3 віды. Нагадваюць мох, водарасці або студзяністыя цяжы.
Даўж. калоній да 20 см, складаюцца з мікраскапічных асобін (заоідаў), заключаных у вапнавую, хіцінавую або студзяністую ячэйку (цыстыд). Сістэмы органаў спрошчаныя. Гермафрадыты. Жывяцца мікраарганізмамі і арган. часцінкамі. Садзейнічаюць ачышчэнню вадаёмаў як фільтратары, але імі абрастаюць і засмечваюцца гідратэхн. збудаванні.
Імшанка прэснаводная: 1 — участак калоніі (павялічана), 2 — калонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКІ́ СВО́ЙСКІЯ,
птушкі, якія паходзяць ад дзікага звычайнага індыка, пашыранага ў паўд. частцы Паўн. і ў Цэнтр. Амерыцы. Мяса мае высокія дыетычныя і смакавыя якасці. На Беларусі гадуюць пераважна белую і бронзавую шыракагрудыя пароды.
Маюць моцныя доўгія ногі і шырокі хвост, кароткія і пукатыя крылы. На галаве і шыі скурныя ўтварэнні — «каралы», з верхняй ч. дзюбы самцоў звісае мясісты прыдатак Апярэнне густое, белае, чорнае, бронзавае і інш.; у самцоў на грудзях кутасік з доўгіх пёраў. Жывая маса дарослых самцоў 9—35 кг, індычак 4,6—11 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАЛО́ГІЯ (ад грэч. hippos конь + ...логія),
навука пра коней. Вывучае анатомію, фізіялогію, біялогію размнажэння, пародаўтварэнне і інш. Творы па І. з’явіліся за некалькі стагоддзяў да н.э.; уключалі практычныя звесткі пра экстэр’ер, выездку і выкарыстанне коней. У далейшым комплекс біял., заатэхн. і вет. ведаў пра коней пашырыўся. На Беларусі з 19 ст. існавалі дзярж. конныя заводы і заводскія стайні, пазней узніклі племянныя станцыі і конегадоўчыя фермы, на якіх у наш час вядзецца племянная работа, выпрабаванне коней, павелічэнне іх пагалоўя і інш. Вядучая навук. ўстанова — Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Гл. таксама Конегадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Сяргей Пятровіч) (н. 4.6.1934, г. Валуйкі Белгародскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1980), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). У 1972—95 у Ін-це мікрабіялогіі АНБеларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па селекцыі мікраарганізмаў, якія вырабляюць ферментныя бялкі і мікробную біямасу, што выкарыстоўваецца з кармавымі мэтамі.
Тв.:
Экспериментальный мутагенез в селекции. М., 1972 (у сааўт.);
Химические факторы в селекции продуцентов микробных белков. Ми., 1980;
Биология — Продовольственной программе. Киев, 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКАЎСКІ,
летні сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Атрыманы з сеянцаў сорту Лаўфам свабодным апыленнем. На Беларусі перспектыўны для вырошчвання ў прамысл. і прысядзібных садах.
Дрэва сярэднярослае, з кронай сярэдняй гушчыні, круглаватай формы, расце хутка. Сорт высокаўраджайны, сярэднеўстойлівы да паршы. Пладаносіць на клонавых прышчэпах на З-і год пасля пасадкі, на насенных — на 5-ы год. Плады буйныя (сярэдняя маса 160 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Асн. афарбоўка зялёная, покрыўная — размытая цёмна-чырвоная. Мякаць белая, сярэдняй шчыльнасці, сакаўная, салодкая, са слабым пахам. Збор пладоў у жн.; захоўваюцца месяц.