Анто́наўка ’гатунак яблык’, рус. антоновка ’тс’, этымалагічна яблыка з Антонавак; укр. антонівка. У рускіх слоўніках з 1843, з рускай у інш. слав. мовы (Шанскі, 1, А, 119). Патрэбна ўдакладненне месца, адкуль пашырыўся гатунак. Бел. антон (КТС) ’антонаўка’ ў выніку усячэння антонаўка па ўзору анісанісаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байдак ’рачное судна’ (Інстр. лекс.; ужо ст.-бел., гл. Нас. гіст.; Гіст. лекс., 139). Рус. байда́к, укр. байда́к. Мабыць, як думае Фасмер, 1, 107 і Шанскі, 1, Б, 12, звязана з ба́йда1 (гл.). Заянчкоўскі, Stud. orient., 97, відаць, лічыць, што байда́к, магчыма, кыпчацкае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абанеме́нт (БРС) запазычанне праз рускую мову ў XX ст., Крукоўскі, Уплыў, 78. У рускай мове з франц. abonnement у першай палавіне XIX ст., Шанскі, 1, А, 15. Беларускія слоўнікі 20‑х гадоў XX ст. фіксуюць разам з канкурэнтным перадплата. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абы́ < а + бы. Гл. бы (< быць), укр. аби, ст.-рус. абы, рус. абы, польск. aby, кашуб. aboe, н.-луж. abo, aby, в.-луж. abo, славен. aboj (параўн. каб(ы), дабы, польск. żeby і г. д.), параўн. Махэк₂, 15; Шанскі, 1, А, 23; Саднік-Айцэтмюлер, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кампот ’пітво з садавіны, ягад, згатаваных у вадзе з цукрам’ (ТСБМ). Відавочна, запазычана з рус. компот, якое ў XVIII ст. прыйшло з франц. compote ’тс’ < ст.-франц. composte < лац. composita ’змешаная’ (Шанскі, 2, 245–246; Слаўскі, 2, 399). Фасмер (2, 306) дапускае пасрэдніцтва ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кла́пан ’прыстасаванне для рэгулявання патоку пары, газу, вадкасці’ (ТСБМ), ’пласцінка, якая закрывае адтуліну, а таксама гузік клавіша ў гармоніку, аргане’ (ТСБМ, Бяльк.), ’драўляная частка кавальскага меха’ (Нар. словатв.). Запазычанне праз рус. клапан з ням. Klappen (мн. л. ад Klappe ’тс’) (Шанскі, 2, 8, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корт1 ’грубая фабрычная тканіна’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне з польск. kort ’тс’, якое з англ. cord ’тс’ (Слаўскі, 2, 499).

Корт2 ’пляцоўка для гульні ў тэніс’ (ТСБМ). Англ. court (там жа, 2, 715). Новае запазычанне з англійскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*І́змарась, изморось ’шэрань, іней, намаразь’ (Яруш.). Відаць, са ст.-рус. *изморозь ці пад уплывам рус. и́зморозь, утворанага прэфіксальна-суфіксальным шляхам, як непагадзь, прысцень, узбалаць і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 273–274). Шанскі (2, I, 35) бачыць у ім прэфіксальнае ўтварэнне ад морозь. Гл. мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтры́га. Запазычанне з франц. intrigue, якое ўзыходзіць да лац. intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іш выклічнік ’бач’ (Бяльк.). З рус. ишь (першая фіксацыя ў Слоўніку Даля 1863 г.), якое ўзыходзіць да вишь — вынік скарачэння з видишь ці, што менш верагодна, са ст.-рус. формы загаднага ладу вижь. Гл. Праабражэнскі, 1, 277; Фасмер, 2, 146; Шанскі, 2, I, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)