апліка́цыя

(лац. applicatio = прыкладванне, наклейванне)

1) спосаб стварэння малюнка, мастацкага ўзору, арнаменту шляхам наклейвання кавалачкаў рознакаляровай матэрыі, паперы і інш.;

2) узор, малюнак, арнамент, створаны такім чынам;

3) мед. накладванне на абмежаваны ўчастак паверхні цела лячэбнай гразі, парафіну і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

буза́

(тур. buzä, ад перс. būzä)

1) лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыме і на Каўказе;

2) рэшткі вадкасці, падонкі;

3) адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр) з найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

justice [ˈdʒʌstɪs] n.

1. справядлі́васць

2. правасу́ддзе, юсты́цыя;

bring smb. to justice адда́ць каго́-н. пад суд

3. BrE суддзя́ (ужываецца перад прозвішчам)

do smb./smth. justice ацані́ць нале́жным чы́нам;

To do her justice, she is really very beautiful. Трэба прызнаць, яна сапраўды вельмі прыгожая.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

альт, ‑а, М альце; мн. альты, ‑оў, м.

1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантоў. Васілевіч. // Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.

2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. агледзець (у 1 знач.).

2. Абследаванне якога‑н. аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану. Тэхнічны агляд. Медыцынскі агляд.

3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.

4. Грамадская праверка, наказ чаго‑н. Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці.

5. Кароткае паведамленне пра з’явы, падзеі, факты, якім‑н. чынам звязаныя паміж сабою. Міжнародны агляд. Агляд творчасці пісьменніка. Агляд газет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канстатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што і без дап.

Устанавіць (устанаўліваць) наяўнасць чаго‑н.; адзначыць (адзначаць) што‑н. Канстатаваць факт. □ — Галасуюць члены камітэта, — удакладніў Стрыжанок. — Аднагалосна, — з задавальненнем канстатаваў ён. Сабаленка. Такім чынам, на аснове разгледжанага матэрыялу можна канстатаваць, што ўздзеянне беларускай моўнай стыхіі на кніжнаславянскую адчуваецца ў «Псалтыры» на ўсіх ярусах мовы — у арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісе і асабліва ў лексіцы. «Весці».

[Ад фр. constater.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасадзіць.

2. Дзеепрым. зал. пр. Змешчаны, размешчаны нейкім чынам (пра вочы, вушы і інш.). Доўгія, трохі блізка адно да аднаго пасаджаныя вочы глядзелі сумна і засяроджана. Караткевіч. Крыху дзіўна пасаджаныя вушы стваралі ўражанне, быццам галава ў Берсана заўсёды адкінута назад. Мехаў. Вялікая, нізка пасаджаная галава [зубра] з чорнай барадой і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подоба́ющий

1. прич. які́ (што) да тва́ру; які́ (што) ва́рты; які́ (што) нале́жыць; які́ (што) падыхо́дзіць; які́ (што) пасу́е;

2. прил. (надлежащий) нале́жны; (соответствующий) адпаве́дны;

взять подоба́ющий тон узя́ць нале́жны (адпаве́дны) тон;

подоба́ющим о́бразом нале́жным чы́нам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удиви́тельный

1. (поразительный, странный) дзі́ўны;

ничего́ удиви́тельного нічо́га дзі́ўнага;

2. (хороший, превосходный) дзі́ўны, дзіво́сны; (чудесный) цудо́ўны; (необычайный) надзвыча́йны;

удиви́тельное исполне́ние симфо́нии дзі́ўнае (дзіво́снае, цудо́ўнае) выкана́нне сімфо́ніі;

челове́к удиви́тельной си́лы чалаве́к надзвыча́йнай сі́лы;

удиви́тельным о́бразом дзі́ўным чы́нам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЕСЛАВА́ННЕ АКАДЭМІ́ЧНАЕ,

від вяслярнага спорту, гонкі на акадэмічных вёславых суднах. Гонкі праводзяцца па прамой трасе гал. чынам на 2000 м для мужчын і на 1000 м для жанчын. Спаборніцтвы праводзяцца на парных суднах (спартсмен вяслуе 2 вёсламі) — адзіночкі, двойкі, чацвёркі, і расхінных (кожны вяслуе 1 вяслом) — двойкі, чацвёркі і васьмёркі, з рулявым (апрача адзіночкі) ці без яго.

Узнікла веславанне акадэмічнае ў Англіі ў 1-й пал. 19 ст. Міжнар. федэрацыя веславання засн. ў 1892. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900 (для жанчын з 1976), чэмпіянаты свету з 1962, Еўропы з 1893.

На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1940-х г. З 1958 у праграме рэсп. спаборніцтваў. Дзейнічае Бел. федэрацыя веславання. На Алімпійскіх гульнях па веславанні акадэмічным вызначыліся бел. майстры А.​Хлопцава (чэмпіёнка 1980 і бронзавы прызёр, разам з К.​Хадатовіч, 1992), Хадатовіч (чэмпіёнка 1996), бронзавыя прызёры А.​Лугін і І.​Майстрэнка (1980), В.​Якуша (1988); чэмпіёнамі свету станавіліся Хлопцава (1981—83), Майстрэнка (1981), А.​Макушкіна (1981—83), І.​Цяцерына (1981, 1985, 1986), А.​Брацішка (1982), М.​Знак (1985, 1986), У.​Раманішын (1985).

Г.​К.​Кісялёў.

т. 4, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)