Патво́р, потву́р ’паблажлівасць’, ’пяшчота’ (в.-дзв., Рам. 8; рэч., Маш.), патво́ра ’паблажка, патуранне, песты, свавольства, ду́дыкі’ (Гарэц., Юрч., Нас.), ’свавольнік’ (Юрч.), ’упарты’ (Нас.), патво́рства ’упартасць’, ’паблажка’, патвара́ць ’патураць’ (Шат.), патво́рыць ’разбэшчваць, псаваць’ (Нас., Гарэц.), ’упарціцца пры выхаванні’ (Нас.), патворыцца ’псавацца ад паблажак’ (Гарэц.). Укр. потві́р, потвора ’страшыдла, бэба’, рус. потво́ры ’чары’, потвори́ть ’зачараваць, змяніць’, ст.-рус. потворити ’палепшыць, стварыць нанава’, ’зачараваць’, потворъ ’вядзьмарства’; польск. potwór, potwora, чэш. potvora ’пачвара’. Да па‑ (< прасл. po‑) і твары́ць (< прасл. tvoriti ’рабіць незвычайнае’). Аналагічна літ. padaraĩ ’чары’ < darýti ’рабіць’ (Праабражэнскі, 2, 116; Фасмер, 3, 344). Гл. таксама пачвара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піся́г, піся́га, пася́г, пісю́га ’шрам ад удару пугай’, ’крывавы след ад удару’ (Шат.; Мат. Гом.; ТС; рас., Шатал.), пісяга́ты ’стракаты’ (маст., Сцяшк. Сл.), бяроз. пісяга́сты ’тс’ (Сл. ПЗБ), піся́жыць ’біць бізуном ці чым-н. іншым, пакідаючы шрамы’; бярэз. піця́х, кам. пуцугі; петрык., лельч., рэч. пісягі, піцягі ’рагі ад поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). Параўн. піса́г ’тс’ (гл.); усе формы ўзыходзяць да *pisati, гл. піса́ць, першапачатковае значэнне — ’праводзіць лінію, рысу’, параўн. польск. дыял. piska ’рыска’, twarz łzami pisze (пра сляды слёз) (Варш. сл.), балг. радоп. пѝсинка ’рыска, палоска’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́бус ’тып загадкі’ (ТСБМ). З рус. ребус ’тс’ < ням. Rebus < фр. rébus. Радзімай рэбусаў лічыцца Пікардыя (Францыя), дзе, пачынаючы з XV ст., на карнавалах ладзіліся сатырычныя агляды мясцовага жыцця, якія называліся па-лацінску de rēbus quae geruntur ’пра бягучыя справы’, дзе rēbus — мн. л. Тв. скл. лацінскага rēsрэч; справа’ (Брукнер, 457; Фасмер, 3, 454; Сной, 528). Іначай лічыцца, што крыніцай слова стала лацінскае выслоўе non verbis sed rēbus ’не словамі, а рэчамі’, якое таксама звязваюць са згаданымі карнаваламі (Е. Cobham Brewer, Dictionary of Phrase and Fable, 1898).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

utility

[juˈtɪləti]

1.

n., pl. -ties

1) кары́снасьць, прыго́днасьць, прыда́тнасьць f.

A fur coat has more utility in winter than in summer — Фу́тра больш прыда́тнае ўзімку, чым уле́тку

2) кары́сная рэч

3) кампа́нія, яка́я выко́нвае грама́дзкія паслу́гі

public utility — прадпрые́мства камуна́льных паслу́гаў

2.

adj.

ужыва́ны для практы́чных мэтаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

во́тмеле Пясчаная каса ў рацэ (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

за́песачча Месца за пясчаным масівам (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лажбаві́нка Нізкае месца на дарозе (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

палуса́днік Кветнік пад вокнамі хаты (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

парахрэ́ст Месца, дзе перакрыжоўваюцца дарогі (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пры́знак Месца на былым дворышчы (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)