уладкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад уладкаваць.
2. у знач. прым. Разм. Прыведзены ў належны парадак; упарадкаваны; наладжаны. [Лясніцкі:] — Адразу [пасля прамовы] ўсё стала ясным і зразумелым. Што рабіць, чаго чакаць... І пайшло ў нас уладкаванае жыццё. Шамякін.
3. у знач. прым. Даведзены да канца. У першы вечар, калі бавар .. пайшоў са свірна, задаволены ўладкаванай справай, Эрна тут жа прынесла вячэру. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уну́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад унурыць.
2. у знач. прым. З апушчанай галавой, хмурны. Усе сядзелі ўнураныя, паапускаўшы галовы, і пакутліва чакалі, ці скора скончыцца прамова. Дуброўскі. Грэбліва павёўшы брывом, Юрка адклаў кнігу і сеў — унураны, быццам адгароджаны сцяной ад айчыма. Карпаў.
3. у знач. прым. Паглыблены ў што‑н., задуменны. Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абязбо́льваючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад абязбольваць.
2. у знач. прым. Які служыць для абязбольвання. Абязбольваючыя сродкі.
3. Дзеепрысл. цяпер. незак. ад абязбольваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампенсава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кампенсаваць.
2. у знач. прым. Які мае кампенсацыю (у 2 знач.); ураўнаважаны чым‑н. Кампенсаваны парок сэрца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згу́шчаны і згушчо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад згусціць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны гусцейшым, чым звычайна, шляхам выпарэння часткі вады. Згушчонае малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад легіраваць.
2. у знач. прым. У склад якога ўведзены іншыя металы для надання пэўных уласцівасцей. Легіраваная сталь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лячыць.
2. у знач. прым. Якога лячылі, які быў пакалечаны. На лечаным кані далёка не заедзеш. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачыта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зачытаць.
2. у знач. прым. Зацяганы, пашарпаны (звычайна пра кнігу, газету і пад.). Зачытаная кніга. Зачытаная газета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капа́ны і ко́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад капа́ць.
2. у знач. прым. Вычасаны з дрэва, выкапанага з коранем; не гнуты (пра полаз).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назалізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад назалізаваць.
2. у знач. прым. Які вымаўляецца з насавым адценнем; насавы (пра гукі). Назалізаваны гук «н».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)