ЛІ́ЧБАВАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ НДІ, Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут лічбавага тэлебачання». Засн. 31.3.1959 як спецыялізаванае канструктарскае бюро (СКБ) пры Мінскім радыёзаводзе. У 1991 на базе СКБ створаны Мінскі НДІ лічбавага тэлебачання вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1995 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэлевізійнай тэхнікі, сістэм кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання, вырабаў аўдыятэхнікі, нестандартнай кантрольна-вымяральнай апаратуры і інш.

т. 9, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮБА́ШАВА,

вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля Любашаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на Пн ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 248 км ад Брэста. 924 ж., 441 двор (1999). С.-г. прамысл. прадпрыемства «Ганцаўчанка». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 9, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯВО́НАВІЧЫ,

вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Цапра. Цэнтр сельсавета і калект.-долевага прадпрыемства. За 14 км на ПдУ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 429 ж., 167 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 9, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКАШЭ́ВІЦКІ КАНА́Л,

суднаходны канал у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Злучае р. Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы (ніжэй упадзення р. Лань, за 6 км на З ад р.п. Мікашэвічы). Даўж. 7 км. Праходзіць па забалочанай левабярэжнай пойме р. Прыпяць. Пабудаваны ў 1974—78, рэканструяваны ў 1979—80. Служыць для вывазу прадукцыі Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» (друз, штучны пясок і інш.).

т. 10, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.

Засн. ў 1950 у Мінску. Першую прадукцыю (апаратура карабельнай сігналізацыі) вырабіў у 1953. З 1956 выпускаў складаныя радыёэлектронныя сістэмы для абарончай прам-сці. З 1996 дзярж. прадпрыемства «Мінскі электрамеханічны завод». Асн. прадукцыя (1999): складаныя радыёэлектронныя сістэмы кіравання рознымі аб’ектамі, перасовачныя і стацыянарныя лабараторыі, запамінальныя ўстройствы, пульты кіравання, шафы аўтаматыкі, інфармацыйныя табло, мікрапрацэсарныя ўстройствы, мадэмы і інш.

т. 10, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЧ,

вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км па ПнУ ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 274 км ад Брэста. 352 ж., 135 двароў (2000). Малое прадпрыемства «Рытас». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Міхайлаўская Свята-Праваслаўная царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАКА́ЗЧЫКІ ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ,

выражаныя ў лічбах характарыстыкі ўласцівасцей эканам. аб’ектаў, працэсаў або рашэнняў, якія паказваюць стан эканомікі краіны, рэгіёна, прадпрыемства, сям’і і інш., а таксама змены гэтага стану, эканам. развіццё, рост, уздым або спад. Адрозніваюць П.э. колькасныя, якасныя, адзінкавыя і групавыя (агрэгаваныя, сінтэтычныя, абагульненыя). У залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляюцца на аналіт., прагнозныя, планавыя, разліковыя, стат., справаздачныя.

т. 11, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́РСАНС (Parsons) Чарлз Алджэрнан (13.6.1854, Лондан — 11.2.1931),

англійскі інжынер і прадпрымальнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1898). Замежны чл.-кар. АН СССР (1931). Скончыў каледж Сент-Джона Кембрыджскага ун-та (1876). Вынайшаў шматступеньчатую рэактыўную паравую турбіну (1884), што адыграла значную ролю ў развіцці энергетыкі. У 1889 заснаваў прадпрыемства па вытв-сці паравых турбін сваёй сістэмы і інш. эл. абсталявання.

т. 12, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́ВІЧЫ,

вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля вадасх. Пятровіцкае, на р. Волма. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Смалявічы, 35 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Калодзішчы. 880 ж., 314 двароў (2001). Лясніцтва, дрэваапр. прадпрыемства. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 13, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАХУ́НКІ БУХГА́ЛТАРСКАГА ЎЛІ́КУ,

сістэматычны рэгістр, дзе адлюстроўваюцца і кантралююцца стан і рух сродкаў, рэсурсаў і гасп. працэсаў прадпрыемства. Вядзецца ў выглядзе журнала, табліцы і інш. Адрозніваюць сінт. (галоўныя) і аналіт. (дапаможныя) Р.б.ў., паводле прызначэння і структуры — асн., рэгуляцыйныя, аперацыйныя і пазабалансавыя; паводле эканам. зместу — гасп. сродкаў, крыніц гасп. сродкаў і гасп. працэсаў. Гл. таксама Бухгалтарскі ўлік.

т. 13, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)