вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Цапра. Цэнтр сельсавета і калект.-долевага прадпрыемства. За 14 км на ПдУ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 429 ж., 167 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.