ка́верза, ‑ы, ж.
Разм. Інтрыга, падкопы. — Сёй-той імкнуўся націснуць на ваш калгас, даўшы палёгку другім, вы думаеце выпадкова? — Для мяне важней было перш уладкаваць неадкладныя справы ў калгасе, чым заняцца каверзамі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
Пачаць лапатаць. // Пралапатаць. Толькі крыллем залапоча певень Ды плёсне сом у завадзі ракі. Свірка. Раптам зусім блізка ад мяне, справа, нешта моцна залапатала і чмякнулася на зямлю. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замно́га, прысл.
Разм. Занадта многа, больш, чым трэба. Зямелька тут — адны груды. Яна замнога брала поту. Арочка. — Ты на сябе замнога бярэш, — выхапіўшы ў мяне з-пад рук свой артыкул, закіпеў Барташэвіч. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Сказаць, зрабіць, дапусціць якое‑н. глупства, дурасць. Ладымер думаў: да чаго [Міхалючка] прыставіць? Здураваў, што з самай вясны не пайшоў ён у мяне чараду ганяць у поле. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́латца, ‑а, н.
1. Ласк. да золата.
2. Тое, што і золатка. — Ха-ха-ха, золатца маё, — смяецца весела Сымоніха, — .. другім чалавекам Сымон зрабіўся; цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіво́та, ‑ы, ДМ ‑воце, ж.
Разм.
1. Тое, што і дзіва (у 1 знач.).
2. толькі мн. (дзіво́ты, ‑аў). Дзівацтва. [Падначаленыя] зразумелі дзівоты свайго камандзіра і пачалі глядзець на мяне іншымі вачамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляда́льнасць, ‑і, ж.
Здольнасць бачыць, заўважаць у навакольным свеце розныя факты, з’явы, якія не заўсёды бачаць, заўважаюць іншыя; назіральнасць. Развіваць у сабе наглядальнасць. □ Мяне здзівіла яго [гаспадара] наглядальнасць, ён ведаў мае патаемныя думкі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Задумаць, намерыцца зрабіць што‑н. На сабе вельмі добра адчуўшы, як цяжка быць непісьменным, .. [бацька] намысліў мяне вучыць. Скрыган. І невядома, куды .. [Пракоп Дубяга] пайшоў і што ён намысліў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтрапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падтропікаў; субтрапічны. Была вайна, і лёс мяне закінуў З прыільменскіх балот туды, дзе ўсё цвіце, У тую падтрапічную краіну, Дзе на пяску згарае нават цень. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.
Амаль забыты. [Аляксей] спрабаваў адагнаць.. [думкі], расказваў сам сабе паўзабытыя вершы, хаваў галаву пад падушку, але нішто не дапамагала. Мележ. Усё, што было раней, для мяне стала нейкім прыемным паўзабытым сном. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)