пячоначнікі (Marchantiopsida або Hepaticopsida), клас мохападобных. 2 падкл.: маршанцыевыя імхі і юнгерманіевыя імхі. Каля 60 сям., каля 300 родаў, больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 85 відаў з 43 родаў, 26 сямействаў. Найб. вядомыя маршанцыя, рычыя, блазія, пелія, прэйсія, рыкардыя, рычыякарпус. Растуць пераважна ў вільготных і забалочаных лясах (асабліва ельніках), на кары дрэў, глебе, гнілой драўніне, камянях, на паверхні або ў тоўшчы вады, на агародах і палетках.
Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя, ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках. П.м. — першасныя глеба- і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі; часам — пустазелле.
Літ.:
Жизнь растений. Т. 4. М., 1978;
Водоросли, лишайники и мохообразные СССР. М., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ініцыя́цыя
(лац. initiatio = выкананне таінства)
1) пасвячальны абрад у родавым грамадстве, звязаны з пераводам юнакоў і дзяўчат ва ўзроставы клас дарослых мужчын і жанчын;
2) урачыстае прыняцце новага члена ў якую-н. секту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэйтэраміцэ́ты
(н.-лац. deuteromycetes, ад гр. deuteros = другі + mykes, -etos = грыб)
клас вышэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне вегетатыўным спосабам і канідыямі, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, ёсць паразіты; недасканалыя грыбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зігаміцэ́ты
(н.-лац. zygomycetes, ад гр. zygon = пара, двое + mykes, -etos = грыб)
клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне ў выніку зігагаміі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, ёсць паразіты, зігаміцэтавыя грыбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
2.Рмн.‑слоек. Слой, пласт чаго‑н. у чым‑н. Праслойкі ў белым мармуры. □ Вяндліна была смачная, з роўнымі, бы адмеранымі, праслойкамі мяса і сала.Савіцкі.
3.Рмн.‑слоек. Грамадская група, якая не ўваходзіць у які‑н. клас грамадства ці чым‑н. адрозніваецца ад яго. Дробнабуржуазная праслойка. □ [Сундукоў:] У гэтых палках, таварыш Камісараў, вялікая праслойка эсэраў, анархістаў.Маўзон.// Група, якая з’яўляецца састаўной часткай калектыву. Маладзёжная праслойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немато́ды
(н.-лац. nematoda, ад гр. nema, -atos = нітка)
класнематгельмінтаў чэрві з нерасчлененым целам цыліндрычнай, вераценападобнай або ніткаватай формы, круглым на папярочным разрэзе, якія жывуць у морах, прэсных вадаёмах і глебе; круглыя чэрві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
турбеля́рыі
(с.-лац. turbellaria)
клас плоскіх чарвей; арганізмы з двухбакова-сіметрычным целам даўжынёй 0,1 мм — 35 см, укрытым раснічкамі; жывуць у морах і прэсных вадаёмах, вільготнай глебе, некаторыя — паразіты ігласкурых, малюскаў, ракападобных; раснічныя чэрві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРЫСЕ́ВІЧ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 21.9.1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1969), АНСССР (1981, з 1992 Рас.АН) і шэрагу замежных АН. Д-р фізіка-матэм. н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў БДУ (1950). З 1955 нам. дырэктара Ін-та фізікі, у 1969—87 прэзідэнт АН Беларусі. З 1992 ганаровы прэзідэнт АН Беларусі і старшыня камісіі па гісторыі навукі. Навук. працы па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы і інфрачырвонай тэхніцы. Даследаваў рассеянне выпрамянення дысперснымі сістэмамі, стварыў (разам з супрацоўнікамі) новы клас аптычных фільтраў для інфрачырвонай вобласці спектра. Адкрыў (разам з Б.С.Непарэнтам) з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-ўзбуджаных шмататамных малекул (зарэгістравана ў 1977). Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Возбужденные состояния сложных молекул в газовой фазе. Мн., 1967;
Инфракрасные фильтры. Мн., 1971 (разам з В.Р.Верашчагіным, М.А.Валідавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААМІЦЭ́ТЫ (Oomycetes),
клас (аддзел) ніжэйшых грыбоў. Уключае 4 парадкі: сапралегніяльныя, лептамітавыя (Leptomitales), лагенідыевыя (Lagenidiales), перанаспаральныя; 70 родаў, каля 550 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы. На Беларусі каля 100 відаў з парадкаў перанаспаральных і сапралегніяльных. Сапратрофы і паразіты. Водныя і наземныя формы. Некаторыя ааміцэты развіваюцца на рэштках раслін, трупах насякомых і інш. дробных жывёл. Шмат ааміцэтаў паразітуе на водарасцях, водных грыбах, чарвях, ікры, маляўках рыб і амфібій, вышэйшых раслінах. Вегетатыўнае цела (міцэлій) грыбоў пераважна добра развітае, шмат’ядравае, няклетачнае. Бясполае размнажэнне зааспорамі (маюць 2 жгуцікі), радзей канідыямі. Вынік палавога працэсу — ааспора, пераходзіць у стан спакою, у якім ааміцэты пераносяць неспрыяльныя ўмовы. Выклікаюць захворванні культ. раслін: фітафтароз бульбы, памідораў і інш. паслёнавых, караняед цукр. буракоў, чорную ножку розных с.-г. культур, мільдзю вінаграду і інш.
У адрозненне ад большасці інш. грыбоў, каркасным рэчывам клетачнай абалонкі з’яўляецца цэлюлоза і глюкан, а не хіцін, што сведчыць пра паходжанне ааміцэтаў ад продкаў жоўта-зялёных водарасцяў або ад флагелятаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ЛЗА (Ігар Фёдаравіч) (8.2.1904, г. Кельцы, Польшча — 5.1.1994),
музыказнавец, кампазітар, літаратуразнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1954). Засл. дз. маст. Расіі (1974). Ганаровы д-р філасофіі Пражскага ун-та (1967), варшаўскай Муз. акадэміі (1986). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1925, клас Б.Ляташынскага), выкладаў у ёй (з 1936 праф.) і ў Маскоўскай кансерваторыі. Музыказнавец-славіст, даследаваў пераважна польск. і чэш. музыку. Аўтар больш як 350 навук. прац, у т. л.кн. пра М.Шыманоўскую, Ф.Шапэна, М.К.Агінскага, А.Скрабіна, А.Пушкіна, А.Міцкевіча. Сярод муз. твораў: 4 сімфоніі; аркестравыя, камерныя і фп. п’есы; рамансы; хары; музыка да кінафільмаў і інш.
Тв.:
История польской музыкальной культуры. Т. 1—3. М., 1954—72;
История чешской музыкальной культуры. Т. 1—2. М., 73;
О славянской музыке: Избр. работы. М., 1963;
О музыкантах XX в.: Избр. очерки. М., 1979;
Исторические судьбы романтизма и музыка;
Очерки. М., 1985;
Пушкин и Мицкевич в истории музыкальной культуры. М., 1988.