Рача́ліна ’балотная рэчка’ (Яшк.), ’месца стоку талай і дажджавой вады, ручаіна’ (мядз., Нар. словатв.), сюды ж рача́льнік ’затока каля рэчкі’ (віл., Сл. ПЗБ). Утварэнне з падвойнай суфіксацыяй рака + ал + іна. Накшталт балаціна ’забалочаная мясціна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прыкарэ́нкаваты (прыкорэ́нковатый) ’нізкі, каранасты’ (стол., Нар. лекс.). Утварэнне ад ко́рань (гл.) з развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. прикорёнок ’тоўсты і маларослы чалавек’, укр. при́корень ’частка ствала каля кораня, пень; невялікі калок, убіты ў зямлю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каму́ш ’веранда’ (лун., Нар. сл.). Відаць, паходзіць з укр. комиш ’трыснёг’, якое з тур. kami$ ’тс’. Значэнню ’веранда’ папярэднічала значэнне ’сені’, ’прыбудоўка’ — прымітыўнае збудаванне каля франтона з крокваў і лат, пакрытых (як страха) трыснягом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
умасці́цца, умашчуся, умосцішся, умосціцца; зак.
1. Разм. Зручна размясціцца. Два грузчыкі .. умасціліся спераду, каля самай кабіны, тварам супроць ветру, які не пыліць ім у вочы, а толькі прыемна халодзіць. Брыль. Кругом сядзелі, ляжалі, хто дзе ўмасціўся. Лобан. Каля .. [Бабіцкай і Аксені] ўмасцілася кошка, мурлыкаючы сваю песеньку. Гурскі.
2. Абл. Уладкавацца дзе‑н. [Пракоп] кінуўся ў раён і ўмасціўся там за наглядчыка на рынку. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмо́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Церці сваёй паверхняй аб паверхню іншага прадмета. Зараз жа пастронкі напяліся, як струны, раскудзеленыя вузлы на іх шморгаліся па конскіх баках. Чорны.
2. перан. Абл. Знаходзіцца, быць дзе‑н., каля чаго‑н., сярод каго‑н. (звычайна, пра непажаданую ці непрыемную прысутнасць каго‑н.). [Майзель:] — Розныя Баргоны-шмаргоны шморгаюцца на бровары, каля бровара, п’юць піва і ашукваюць рабочых. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бало́нь, ‑і, ж.
Разм. Нізкі заліўны луг каля ракі. Разлілася рака. Яна выйшла з берагоў і заліла балонь на левым беразе аж да лесу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агуро́чнік, ‑у, м., зб.
Разм. Агурочнае бацвінне. [Круміньскі] доўга поўзаў, хаваючыся, па градах, шукаючы свістка ў гарбузах і ў агурочніку, і ў траве каля плоту. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сараку́ш, ‑а, м.
Драпежная птушка з атрада вераб’іных з вялікай загнутай дзюбай і моцнымі кіпцюрамі. Раптам каля палаткі апусцілася птушка. Гэта быў чарналобы саракуш. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкле́цце, ‑я, н.
Месца каля клеці, перад клеццю. На прыклецце прыляцеў з усходу густы прамень барвянага сонца і лёг яскравай плямай на вочы Лясніцкаму. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылу́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размяшчаецца каля лугу. У тым баку, дзе была рэчка і адкуль нясло набраклым прылужным хмызняком, забляяў баран — начная птушка. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)