1. Адмыць пляму, не мыючы ўсю адзежыну. Зажыць рукаў.
2. Сапсаваць, няўмела ці занадта часта мыючы. Замыць сукенку.
3. Змыць няроўнасці на пяску, зямлі і пад. (пра цякучыя воды). Гэткі дождж — любы след замые!Савіцкі.// Занесці пяском, жвірам вусце ракі, які‑н. прадмет на дне ракі. /убезас.ужыв.Камень замыла пяском.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́жына, ‑ы, ж.
1. Паглыбленне на паверхні глебы, запоўненае вадой. Імжыў дождж. Там-сям стаялі лужыны.Жычка.У адным месцы Галя паслізнулася, і левая нага яе трапіла ў глыбокую лужыну.Арабей.
2. Вадкасць, разлітая на паверхні чаго‑н. З адзення [трактарыстаў] ля дзвярэй адразу пацякла здаравенная лужына.Даніленка.
•••
Пасадзіць у лужынугл. пасадзіць.
Сесці ў лужынугл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лупяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.Аднакр.да лупіць 1 (у 2, 3 і 4 знач.). [Сасноўскі] лупянуў каня раз і другі, той.. рвануўся ў галоп і мчаўся па рэдкалессю, як віхор.Чарнышэвіч.[Сабольскі:] — Аграбілі... Тыя — грошы лупянулі, гэтыя — па душу прыйшлі.Пташнікаў.— Будзе дождж — сказаў Сашка. — Доўга не будзе, а — вялікі. Можа нават і з градам.. лупянуць.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падстрэ́шша, ‑а, н.
1. Прастора пад ніжнім краем страхі якога‑н. будынка. Вераб’і ўжо збіраліся ў падстрэшшы на начлег і там заводзілі свае звычайныя сваркі з-за ўтульных мясцін.Якімовіч.Дробны дождж суха барабаніў у закураныя шыбы, недзе ў падстрэшшы тонка завываў вецер, зрываючы .. салому.Ваданосаў.
2. Тое, што і падстрэшак. Увечары мужчыны даставалі з падстрэшша косы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўз, прыназ.зВ.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паўз» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назвах месц, прадметаў, уздоўж якіх або непадалёку ад якіх што‑н. размяшчаецца ці рухаецца. Некалькі разоў удзень перагонамі ішоў дождж, і мокрыя аўсы гнуліся да зямлі паўз гасцінец.Чорны.Паўз чыгунку цягнуўся лес.Гаўрылкін.Наш маршрут ляжаў паўз Оршу.Гроднеў.Паўз нас паплавамі ляжала сенажаць.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́ўка, ‑і, ДМ плеўцы; Рмн. плевак; ж.
1. Скурка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці. Цяпер сажалка пакрыта зялёнай плеўкай.Бядуля.
2. Перапонка. Пальцы задніх ног [у баброў] злучаны плеўкай, як у гусей.Маўр.
3. Тонкі пласт чаго‑н. Дождж закапаў часцей, хутка светлыя вадзяныя ніткі пацягнуліся ад хмары на зямлю, услалі яе тонкаю плеўкай туману.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагля́нуць, ‑гляну, ‑глянеш, ‑гляне; зак.
Выглянуць, паказацца, стаць бачным на кароткі час. Дождж перастаў, праглянула сонца.В. Вольскі.Хмызы парадзелі, і ўперадзе праглянула палоска бурага ворыва.Хадановіч.// Месцамі з’явіцца. Разлілася.. [рэчка] паміж кустамі алешніку, асака праглянула на купінах, зноў дзяўчаты прыйшлі па лясныя кветкі.Даніленка.Трапляюцца толькі сыраежкі, ваўнянкі, ды яшчэ ліпкі масл[я]к прагляне з-пад хваёвай лапы.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разня́цца, ‑німецца; зак.
1. Аддзяліцца, адарвацца адзін ад другога; раз’яднацца. Пальцы Лёдзіны неўзабаве разняліся. Яна выпусціла Юркавы валасы.Карпаў.Гаспадыня перавяла позірк на акно, за якім ліў дождж, і вусны яе разняліся. — Добры дзень!Лупсякоў.
2. Раскінуцца дзе‑н., заняўшы сабой вялікую прастору; распасцерціся. Дарога вывела іх .. пад самую хату Канцавенькага, над якой разнялася выносістая ралаватая старадрэвіна.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пахлю́стаць ’памыць (грыбы)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл.po-) і прасл.xlʼustati — гукапераймальнага дзеяслова (Трубачоў, Эт. сл., 8, 35). Параўн. бел.швянч.хлюшчзць ’моцна цячы (пра воду)’, рус.пск., цвяр.хлюстать ’(пра дождж) моцна біць у войны’, славінск. xlüstac ’ліцца, цячы з шумам’, польск.chlustać ’біць струменем’, н.-луж.hluskaś, в.-луж.khluskać ’ліцца з плёскатам’ і інш. Гл. таксама Слаўскі, 1, 67; Фасмер, 3, 248.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sprinkle
[ˈsprɪŋkəl]1.
v.t.
1) абсыпа́ць, пасыпа́ць
2) крапі́ць; пы́рскаць, абпы́рскваць
2.
v.i.
кра́паць, пы́рскаць (пра малы́дождж), імжы́ць
3.
n.
1) кра́паньне, пы́рсканьне, абсыпа́ньне, пасыпа́ньне n.
2) дро́бны до́жджык; імжа́f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)