род кветкавых раслін сям. расіцавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных і ўмераных паясах, пераважна ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 4 віды Р.: адваротнаяйцападобная (D. obovata), англійская, ці даўгалістая (D. anglica), круглалістая (D. rotundifolia) і прамежкавая (D. intermedia), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляюцца на балотах, асабліва сфагнавых.
Шматгадовыя насякомаедныя травы выш. да 25 см з паўзучым або клубнепадобным карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, доўгачаранковае, распасцёртае па зямлі. На верхнім баку і па краі пакрытае адчувальнымі валаскамі з чырв. залозістай галоўкай, якая ўтрымлівае кроплю ліпкай вадкасці (здаецца, што на лісці раса, — адсюль назва). Калі насякомае трапляе на ліст, валаскі накрываюць яго і абвалакваюць сліззю. Адначасова ліст складваецца па цэнтры (стрымлівае насякомае) і выдзяляе стрававальныя ферменты. Пасля ператраўлівання насякомага ліст зноў раскрываецца. Кветкі дробныя, белыя, у негустых гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. і фарбавальныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
барбацёр
(фр. barboter = літар. валтузіцца ў вадзе, у гразі)
прыстасаванне ў выглядзе труб з маленькімі адтулінамі для прадзімання газу (паветра) ці пары праз слой вадкасці; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кап1, выкл.
Ужываецца для перадачы гуку, які ўтвараецца ад удару каплі вады, вадкасці аб якую‑н. паверхню. Кап... кап... кап... Капяжу застылыя гукі У марознай аціхнуць цішы.Сіпакоў.//узнач.вык. Ужываецца ў значэнні дзеяслова ка́паць. А дожджык кап ды лап... Яму нічога, Што ўжо размокла, хлюпае дарога.Лось.
кап2, ‑у, м.
Наплыў, нараст на ствале дрэва, які ўтвараецца ў выніку мясцовага разрастання тканкі і скарыстоўваецца на дробныя такарныя і сталярныя вырабы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіхрэ́нне1, ‑я, н.
1. Слуп пылу, снегу і пад., узняты ветрам. Толькі снежны пыл узнімаўся завіхрэннямі над зямлёй, толькі мяцеліца ладзіла вар’яцкае сваё ігрышча.Мікуліч.
2.Спец. Утварэнне віхраў у газе або вадкасці пры абцяканні якіх‑н. цел або пры сустрэчы супрацьлеглых патокаў.
завіхрэ́нне2, ‑я, н.
Тое, што і віхор 2. Зініны рукі, прастакаваты твар, пакрыты залаціста-рыжымі валасінкамі з завіхрэннямі ля вушэй, шырокі нос вельмі ўжо не падабаліся мне.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муць, ‑і, ж.
1. Дробныя часцінкі, якія не раствараюцца ў вадкасці і робяць яе непразрыстай, мутнай; каламуць.
2.перан. Туман, смуга; імгла. Газік коўзаецца тубы-сюды і паволі, як бы вобмацкам, сунецца скрозь густую, жаўтаватую ад святла фар, муць.Дуброўскі.Шэрая мітуслівая муць павісла над галавою, завалакла далеч.Сачанка.
3.перан.Разм. Аб цяжкім душэўным стане. Але што будзе заўтра? Веньямін ведае, што будзе. Боль у галаве і муць на душы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Плывучы, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Падплысці да берага. Падплысці да вострава. □ Падплыла рыба, павісла нерухома, паводзячы плаўнікамі, як сом вусамі.Шыцік.
2. Заплысці пад што‑н. Падплысці пад мост.
3.Разм. Аказацца на вадзе або на якой‑н. іншай вадкасці; падмокнуць. А бывала і так, што высахне сена, толькі б яго зграбаць, а дождж як ліне, дык падплыве ўсё.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адключыўшы ад якой‑н. сістэмы адны элементы, апараты, уключыць другія. Наўроцкі пераключыў хуткасць. Машына рванулася наперад.Чарнышэвіч.// Змяніць напрамак (патоку электрычнай энергіі, вадкасці, газу і пад.).
2. Перавесці на іншы від працы, выкарыстаць іначай. Пераключыць цэх на іншую вытворчасць. Пераключыць лабараторыю на іншую тэматыку.
3.перан. Падаць іншы папрамак чаму‑н. (размове, думкам і пад.). Пераключыць гутарку на іншую тэму. Пераключыць сваю ўвагу на іншы прадмет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Упасці з шумам у ваду або іншую вадкасць; шлёпнуцца. Салдат спатыкнуўся ды плюхнуўся ў брудную лужыну.Якімовіч.Потым штосьці цяжкае плюхнулася ў ваду, і ўсё сціхла...Ваданосаў.// Грузна сесці на што‑н. — Паехалі! — крыкнуў генерал і плюхнуўся на сядзенне.Асіпенка.Яраш плюхнуўся, аж застагналі спружыны, у тое крэсла, дзе толькі што сядзеў Кірыла.Шамякін.
2. Скалыхнуцца з пляскам (пра ваду і інш. вадкасці) ад удару і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк.да расіна; капля расы. Над ракой туман плыве. Ззяюць іскры на траве — То на кожную травінку Палажыла ноч расінку, Падарыў вясёлы дзень Кожнай кропельцы прамень...Муравейка.// Капля якой‑н. вадкасці. Пятруська прыбягаў сюды з кошыкам, мусіць, часцей за ўсіх, яму аж горача стала, а ў яго напарніка ўжо і расінкі на лбе выступілі.Кулакоўскі.
•••
Макавай расінкі ў роце не былогл. быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)