Во́дкуп (БРС, КТС). Рус. о́ткуп, укр. ві́дкуп, польск. odkup, в.-луж. wotkup, чэш., славац. odkup, серб.-харв. ȍtkȗp, славен. odkúp, балг., макед. откуп. Да адкупіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́друб ’адасоблены ўчастак зямлі, які выдзяляўся ва ўласнасць асобных сялян з зямельнага ўладання сяла; хутар’ (БРС, Яшк.). Запазычанне з рус. отруб ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́шкі ’расліна свінакроп, тарыца звычайная, Spergula vulgaris’ (Інстр. II, Кіс.). Рус. во́шки ’тарыца, Spergula arvensis’. Назва, відавочна, утворана ад вош (гл.) па выгляду дробнага насення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузро́слы ’дарослы’ (Бяльк.). Ад узрасці́ ’вырасці’, гл. узро́ст, як узнясці́, узнёслы ’патэтычны’, аднак пратэза перад прыставачным у сведчыць хутчэй пра запазычанне з рус. взро́слый ’дарослы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́гаварка ’вымаўленне’ (Нас.) і выгаворка ’тс’ (Байк. і Некр., Нас.), рус. выговор ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслова вы́гаварыць ’вымавіць’; параўн. вы́піўка з выпіць і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выглаша́ць ’аб’яўляць’, рус. ’оглашать’ (Яруш.). З польск. wygłaszać ’прамаўляць, голасна паведамляць’, адпаведная беларуская форма была б *выгалашаць (з поўнагалоссем); параўн. галасі́ць ’крычаць на ўвесь голас’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́звалка ’тое ж, што і вызвал’ (Нас.), вызвалкі ’дапамога, пазыка’ (Нік., Оч.). Рус. смал. вы́зволка, укр. ви́зволка ’пазыка, дапамога’. Утварэнне ад вызвал з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выкаблу́чыцца ’сагнуцца, скруціцца ў дугу’ (Сцяшк.), выкаблу́чвацца ’выкручвацца, выхваляцца’ (Мат. Гом.). Рус. выкаблу́чиваться ’ў час танцаў рабіць нечаканыя і смешныя рухі; крыўляцца’. Да каблук (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лічыць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.). Крукоўскі (Уплыў, 121) лічыць калькай рус. вычислить, але хутчэй гэта самастойнае ўтварэнне; параўн. польск. wyliczyć. Гл. таксама лічыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мухрыць ’вымуштраваць’ (Бяльк.). Відавочна, звязана з замухрышка (гл.), рус. мухры́га ’неахайны, таксама маларослы чалавек’, мухры́жнік ’махляр, ашуканец’, якія, магчыма, да мухляваць (гл.) (Фасмер, 3, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)