ма́тушка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Жонка святара, пападдзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўнае спаборніцтва ў гульні паміж двума праціўнікамі або дзвюма камандамі.

Футбольны м.

М.-рэванш.

|| прым. ма́тчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матч-турні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой не менш за два разы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матывава́ны, -ая, -ае.

Які мае матывіроўку; абгрунтаваны.

Матываванае рашэнне.

|| наз. матывава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матывава́ць, -тыву́ю, -тыву́еш, -тыву́е; -тыву́й; -тывава́ны; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) матывы, довады ў карысць чаго-н.

М. свой адказ.

|| наз. матыва́цыя, -і, ж., матывава́нне, -я, н. і матывіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матыва́цыя, -і, ж.

1. гл. матываваць.

2. Сістэма довадаў, аргументаў на карысць чаго-н.

|| прым. матывацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матывіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. матываваць.

2. Тое, што і матывацыя (у 2 знач.).

|| прым. матывіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маты́ка, -і, ДМы́цы, мн. -і, -ты́к, ж.

Ручная земляробчая прылада для рыхлення глебы, акучвання раслін.

|| прым. маты́чны, -ая, -ае.

Матычнае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых рознакаляровым пылком.

Капусны м.

|| прым. матылько́вы, -ая, -ае.

Сямейства матыльковых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

матылі́ца, -ы, ж.

1. мн. -ы, -лі́ц. Тое, што і матылёк.

2. Хвароба хатняй жывёлы, часцей авечак, коз, выкліканая лічынкамі стужачных глістоў.