Малойца ’хлопец’ (навагр., Сл. ПЗБ). Бел. рэгіяналізм. Да маладзец (гл.). Суфікс ‑ца пад уплывам польск. мовы (Карскі 2–3, 32). Гл. таксама малоец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махра́чык ’расліна’ (Бяльк.), махрэ ’гваздзіка-травянка, Dianthus deltoides L.’ (мін., Кіс.; Шат.). Да махры́ (гл.). Параўн. таксама махровы ’з вялікай колькасцю пялёсткаў’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Модэль ’мадэль’ (Яруш.). З польск. model, якое з франц. modéle < іт. modello — памяншальнае да modo < лац. modus ’спосаб’. Гл. таксама мадэль і модус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кімса́ ’купіна’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kimša ’тс’ (там жа, 462). Гл. таксама Урбуціс, Baltistica, 1969, V(I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адпо́ўшчыць ’надаваць аплявух’ (Шат.). Магчыма, да ад‑по‑уш‑ч‑ыць ’ударыць па вуху’. Не выключана таксама сувязь (кантамінацыя) з ушчуваць ’караць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Згрэйзаць ’зрабіць, напісаць абы-як’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. grevezóti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 296), а таксама greĩtai ’хутка’ (гл. грэйма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парушы́на ’маленькая часцінка чаго-небудзь; парушынка’. Дыял. таксама парашы́на. Ад porchъ (гл. порах) з суф. адзінкавасці ‑ina; ‑у‑, відавочна, пад уплывам парушыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́хі ’выемка ў дошках’ (Ян.). У выніку семантычнага пераносу ’упадзіна пад рукой’ > ’выемка’ > ’пазы’, а таксама пры ад’ідэацыі лексемы пазы — ад па́ха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаўба́ ’плаванне’ (Стан.). Новаўтварэнне паводле чэш. plavba ’тс’. Ад яго пры дапамозе бел. суф. ‑(б)іт утворана таксама плаўбіт ’матрос’ (тамсама). як барацьбіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыхі́лак ’прыстанішча, прытулак’ (Нас.), таксама прыхі́лле, прыхі́лішча ’прытулак, прыстанне’ (Нас.; кобр., Рам.; Кос.), прыхі́лле ’франтон’ (жабін., ДАБМ). Суфіксальныя дэрываты ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)