інкруста́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкруставаць. Займацца інкрустацыяй. Інкрустацыя па дрэву.

2. Узоры, малюнкі з пласцінак косці, перламутру, металу, дрэва і інш., урэзаныя ў паверхню прадмета. Стол з інкрустацыяй.

[Ад лац. incrustatio — пакрыццё чым‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выручаць — выручыць (у 1 знач.).

2. Утаргаваныя грошы. Здаць выручку ў банк.

•••

На выручку (пайсці, кінуцца і пад.) — на дапамогу каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпі́ска, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпісаць.

2. Пісьмо з якім‑н. паведамленнем, данясеннем, адказам. // Фармальны адказ, які не закранае сутнасці справы. Канцылярская адпіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсма́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абсмаліць ​1.

2. у знач. прым. Які падпаў пад дзеянне агню, полымя, сонца. Вакзал стаяў, як шкілет: без вокан, без страхі, абсмалены, абкураны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бека́р, ‑а, м.

1. Нотны знак, які адмяняе дзеянне папярэдняга дыеза ці бемоля і аднаўляе асноўнае значэнне ноты.

2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). Без павышэння або паніжэння. Рэ бекар.

[Фр. bécarre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кача́нне 1, ‑я, н., зб.

Качаны, галоўкі капусты. За хатамі зелянелі ўтульныя садкі, бялела гусінымі статкамі качанне капусты на агародах. Хадкевіч.

кача́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. капаць і качацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падабраць (у 1, 5 знач.).

2. Спец. Шэраг артыкулаў, заметак, аб’яднаных адной тэмай і надрукаваных пад адным загалоўкам. Падборка на сельскагаспадарчую тэму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагрэ́ў, ‑грэву, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераграваць — перагрэць і стан паводле знач. дзеясл. перагравацца — перагрэцца. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераклі́к, ‑у, м.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераклікацца (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Цёплы жнівеньскі вечар з жытнімі пахамі, з далёкімі пераклікамі начных птушак апускаўся на Пруцікі... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перако́с 1, ‑у, м.

Стан паводле знач. дзеясл. перакошвацца ​1 — перакасіцца. Трэба было паставіць.. [прывод малатарні] так, каб не было перакосу. Чарнышэвіч.

перако́с 2, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. перакасіць ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)