хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал серабрыста-белага колеру з групы плацінавых металаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
селе́н
(н.-лац. selenium, ад гр. selene = месяц)
хімічны элемент, шэра-чорны металоід, які выкарыстоўваецца пры вырабе фотаэлементаў і шкла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Апіво́ш ’п’яніца’ (Сцяц., Бір. дыс.), апівоша (Янк. III), апівошына (Абабур.). Польск.арг.opiwosz, piwosz. Рус.дыял.опивоха. Утворана ад дзеяслова апіваць ’часта і многа піць чужое’ (Янк. I), ад якога і апівака ’той, хто любіць апіваць’, пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ош. Гэты элемент суадносіцца з суфіксам ‑ох(а) (льсьцёх, раскідоха) (Карскі 2–3, 37) і суфіксамі на ‑ш (збродыш, поганыш) (там жа, 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набамбе́рыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, bam̃binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбе́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палі́тра ’дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы’ (ТСБМ). З рус.пали́тра (Крукоўскі, Уплыў, 85); у рус. мове праз ням.Palette або франц.paletta з італ.paletta ’тс’ < лац.pāla ’лапатка’ (Мацэнауэр, 268). Няясным застаецца элемент‑тра; Праабражэнскі, (2, 9) спрабаваў тлумачыць яго ўплывам макітра; Фасмер (3, 192) лічыць, што ён быў у раманскіх мовах.
Садаві́ць, садові́ті, садовы́ты ’дапамагаць сесці’, ’прапанаваць сесці’, ’сеяць, садзіць (пра насенне)’ (свісл., гродз., беласг., Сл. ПЗБ), садаві́цца, седаві́цца, садові́тісе, садовы́тысь ’садзіцца’ (гродз., шчуч., ваўк., драг., Сл. ПЗБ), садаві́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З польск., параўн. sadowić ’садзіць у паказанае месца’. Паводле Борыся, 537 ад прасл.*sadъ у першасным значэнні ’сажанне; пасадка’; элемент‑ow‑ (< *‑ou̯‑) ён тлумачыць як след даўней прыналежнасці *sadъ да ‑ŭ‑ асноў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕ́ТРАЗЬу архітэктуры,
элемент купальнай канструкцыі, які забяспечвае пераход ад квадратнай у плане падкупальнай прасторы да акружнасці купала ці яго барабана; адзін з асн. канструкцыйна-маст. элементаў візант. і стараж.-рус. архітэктуры. Вядомы ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. На Беларусі ветразі з’явіліся ў мураванай культавай архітэктуры 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенская Барысаглебская царква). Існуюць 2 асн. іх разнавіднасці: у выглядзе сферычных трохвугольнікаў (павернуты вяршыняй уніз, выкарыстоўваюцца пры пераходзе ад чацверыкоў да круглага ў плане купала або барабана) і плоскіх трохвугольнікаў (пры пераходзе да васьмерыкоў).
У драўляным дойлідстве Беларусі 17—19 ст. вядомы ветразі сферычныя, плоскія нахіленыя, гарыз. (кансольна-бэлечныя); прамыя (пры пераходзе чацверыка ў васьмярык) і адваротныя (пры пераходзе васьмерыка ў чацвярык; Рубельская Міхайлаўская царква і Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙ-ЛЮСА́К (Gay-Lussac) Жазеф Луі (6.12.1778, г. Сен-Леанар-дэ-Набла, Францыя — 9.5.1850),
французскі хімік і фізік. Чл. Парыжскай АН (1806). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1800), дзе і працаваў у 1800—02, з 1809 праф. хіміі гэтай школы і праф. фізікі ў Сарбоне, з 1832 праф. хіміі ў Бат. садзе ў Парыжы. Адкрыў газавыя законы, названыя яго імем (гл.Гей-Люсака законы), хім.элемент бор (1808, разам з Л.Ж.Тэнарам). Атрымаў сінільную к-ту і дыцыян (1815). Вынайшаў тэрмаметрограф (1816), ртутны барометр, вежу для ўлоўлівання аксідаў азоту пры прамысл. вытв-сці сернай к-ты (1827). Распрацаваў прамысл. метад атрымання шчаўевай к-ты з драўнянага пілавіння (1829), удасканаліў метады аб’ёмнага аналізу (1824—32).
Літ.:
Макаров В.С., Шамшин Д.Л. Классическая химия и ее творцы. Воронеж, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАФАПАБУДАВА́ЛЬНІК,
прыстасаванне для аўтаматычнага вычэрчвання графічнай (ці алфавітна-лічбавай) інфармацыі на папяровыя, плёначныя або інш. носьбіты запісу. Бываюць буйна- (памеры да 2×6 м) і малагабарытныя, вектарныя і растравыя, планшэтныя, барабанныя і ролікавыя, эл.-мех. (найб. пашыраныя), эл.-статычныя, струменныя і інш.
Графічная інфармацыя непасрэдна ад ЭВМ (ці з прамежкавых носьбітаў інфармацыі, напр.магн. дыскаў) узнаўляецца сімваламі (неперарыўнымі лініямі, штрыхамі, кропкамі і інш.) у адна- і шматколерным выкананні. Пішучы элемент перамяшчаецца з дапамогай крокавых або серварухавікоў. Дакладнасць узнаўлення ліній да 0,005 мм, скорасць вычэрчвання да 5 м/с, раздзяляльная здольнасць да 20 ліній на міліметр. Выкарыстоўваецца як знешняе прыстасаванне вываду даных з ЭВМ, у аўтаматызаваных сістэмах праектавання, машына- і прыладабудаванні, метэаралогіі, картаграфіі і інш. На Беларусі сям’я графапабудавальнікаў «ІТЭКАН» распрацавана Ін-там тэхн. кібернетыкі Нац.АН.