2) рыкашэтны ўдар більярднага шара, які адскочыў ад другога шара, па трэцяму;
3) чырвоны шар у більярднай гульні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ба́рва
(польск. barwa, ад с.-в.-ням. varwe)
1) колер, афарбоўка, фарба;
2) чырвань, густа-чырвоны колер;
3) гіст. форменнае адзенне (мундзір, ліўрэя) у Вялікім княстве Літоўскім.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дальтані́зм
[ад англ. J. Dalton = прозвішча англ. фізіка і хіміка (1766—1844)]
асаблівасць зроку, якая выражаецца ў няздольнасці адрозніваць некаторыя колеры, пераважна чырвоны і зялёны (параўн.ахраматапсія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
халцэдо́н
(гр. chalkedon)
мінерал класа сілікатаў, валакністая разнавіднасць кварцу, вядомы разнавіднасці — чырвоны х. (карнеол), зялёны (хрызапраз, геліятроп), буры (сардэр), паласаты (агат, онікс, сердалік) і інш. ; паўкаштоўны камень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
храмапла́сты
(ад храма- + -пласт)
пластыды ў клетках раслін, афарбаваныя пігментамі караціноідамі ў жоўты, аранжавы, чырвоны, часам карычневы колер; уласцівы пераважна даспелым пладам (шыпшына, памідоры, перац); параўн.хларапласты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
rot
1.a
1) чырво́ны;
~ wérden, ~ ánlaufen*, ~en Kopf bekómmen* пачырване́ць (ад сораму і г.д.);
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пу́рпур ’ярка-чырвоны колер, фарба’ (ТСБМ), ст.-бел.пурпура ’тс’; сюды ж пурпуро́вачка (пра дзяўчыну) (карэліц., Марц.). Запазычана з ням.Purpur праз рус.пу́рпур ’тс’, або з лац.purpura, магчыма, праз польск.purpura (параўн. Булыка, Лекс. запазыч., 111), вядомага з XVI ст. (Банькоўскі, 2, 966), што ўзыходзяць да грэч.πορφύρα ’фарба з соку мідыі; тканіна, афарбаваная гэтым сокам’, што ў сваю чаргу паходзіць з невядомай палеабалканскай мовы.
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Літвы (1965). Скончыў Камуністычны ун-тнац. меншасцей Захаду ў Маскве (1925). З 1930 у Мінску — супрацоўнік, у 1934—37 — рэдактар газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»). У 1937 рэпрэсіраваны (рэабілітаваны ў 1956). З 1945 у Вільнюсе. Аўтар зб-ка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літ. мову пераклаў (пад псеўд. Ф.Садайніс) паэму Я.Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П.Броўкі, Я.Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НСКІ ДРАЦЯ́НА-ЦВІКО́ВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі з 1873 каля маёнтка Барань (цяпер горад Віцебскай вобл.). Выпускаў дрот, кастылі, цвікі, мэблевыя спружыны, шыны, вінты, шайбы. Меў паравы кацёл. У 1908 з-д згарэў. У 1909—10 пабудаваны цагляныя карпусы, устаноўлена замежнае абсталяванне, з-д пачаў выпускаць абівачныя цвікі, ручны тэкс і інш. вырабы для абутковай прам-сці. У 1913 працавалі 350 рабочых, 3 вадзяныя і 3 газагенератарныя рухавікі. У 1-ю сусв. вайну выпускаў калючы дрот і інш. прадукцыю для фронту. З 1921 з-д «Чырвоны Кастрычнік», рэканструяваны і расшыраны. У 1941 абсталяванне з-да эвакуіравана ў г. Благавешчанск (Башкірыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́Л (лац. opalus),
мінерал падкласа гідраксідаў, SiO2∙nH2O. Мае 1—34% вады, 65—92% SiO2. Прымесі аксідаў Al, Fe, Mn, Mg і інш. Разнавіднасці: каштоўны апал, паўапал, гейзерыт, гідрафан і інш. Аморфны. Утварае нацечныя агрэгаты — ааліты, скарынкі, ныркападобныя масы. Бясколерны, белы, жоўты, буры, чырвоны, зялёны. Для паўпразрыстых рознасцяў характэрна апалесцэнцыя. Бляск шкляны, радзей перламутравы, васковы. Цв. 5—6,5; вельмі крохкі. Шчыльн. 1,9—2,3 г/см³. Асадкавы, гідратэрмальны. На Беларусі трапляецца ў выглядзе цэменту, шкарлупін дыятамей у мелавых адкладах (сцяжэнні) і інш. Каляровыя (з ірызацыяй) апал — вырабныя камяні. Высакародны апал (вогненны) — каштоўны камень. З апалу складаюцца дыятаміт, трэпел і апока — сыравіна для цэменту, напаўняльнікі і інш.