падле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.
1. Залезці пад што‑н.; прабрацца куды‑н. паўзком. Падлезці пад мост. □ Таня асцярожна падлезла пад куст, лягла на дно ямы і старанна прыкрылася, нахіліўшы над сабой галінкі. Зуб. Падлезшы пад нізка асеўшае крыло самалёта, я пачаў хутка разграбаць снег. Шамякін.
2. Разм. Падступіцца, наблізіцца да чаго‑н. Бэз падлез пад самае акно. Скарынкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Ад націскання зрабіць умяціну на чым‑н. Праціснуць каробку. □ Па снезе знаць ад іх чорныя кругі — вёдры праціснулі снег да зямлі. Пташнікаў.
2. Праштурхнуць, прасунуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж чым‑н. Праціснуць руку ў шчыліну. □ Максім праціснуў праз краты твар і, махаючы рукою, назваў сваё прозвішча. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́таваты, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).
2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.
3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; зак. (разм.).
1. каго-што. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць.
Дзеці абселі вогнішча.
2. каго-што. Сеўшы ў вялікай колькасці, заняць паверхню чаго-н.
Мухі абселі стол.
3. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Пра з’яўленне балячак, сыпу на губах, твары.
Балячкі абселі губы.
4. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Зрабіцца больш шчыльным, апусціцца ўніз, апасці.
Снег абсеў.
Зямля абсела за ноч.
5. Страціўшы апору ў нагах, зваліцца; асунуцца ўніз.
Ад страху чалавек абсеў на зямлю.
|| незак. абсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хваста́ць, хвашчу́, хво́шчаш, хво́шча; хвашчы́; хваста́ны; незак.
1. каго-што і па чым. Біць чым-н. гнуткім; сцябаць.
Х. дубцом.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што, па чым і без дап. 3 сілай біць, сячы (пра вецер, снег, дождж і пад.).
Дождж хвошча па твары.
|| зак. вы́хвастаць, -вашчу, -вашчаш, -вашча; -вашчы; -вастаны (да 1 знач.; разм.).
|| аднакр. хвастану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; хво́снуць, -ну, -неш, -не; -ні і хвасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, хвасеняце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).
|| звар. хваста́цца, хвашчу́ся, хво́шчашся, хво́шчацца; хвашчы́ся (да 1 знач.).
|| наз. хваста́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
into [ˈɪntu:, ɪntu, ɪntə] prep.
1. (у прасторавым знач.) у, уну́тр;
come into the room увайсці́ ў пако́й
2. (у часавым знач. – да пэўнага моманту) да;
far/late into the night да по́зняй но́чы
3. (указвае на змену ў стане) у, на;
The rain turned into snow. Дождж перайшоў у снег;
translate into English пераклада́ць на англі́йскую мо́ву
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зары́ться
1. закапа́цца, мног. пазако́пвацца; (о животных) зары́цца, мног. пазарыва́цца;
2. (в сено, снег и т. п.) зары́цца, мног. пазарыва́цца;
3. (отдаться целиком какому-л. делу) зары́цца, мног. пазарыва́цца;
зары́ться в кни́ги зары́цца ў кні́гі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бруд (Нас., Байк. і Некр.), бру́дны. Рус. бруд, укр. бруд, польск. brud, славац. brud і г. д. Слав. brudъ. Слова няяснага паходжання. Некаторыя параўноўваюць з славен. brjȗzga, brȗzga ’снег, змешаны з граззю’. Фасмер, 1, 219. Няпэўна. Параўн. яшчэ Бернекер, 88. Слаўскі (1, 44) думае, што ёсць сувязь з *bridъ (гл. бры́дкі). Bridъ і brudъ ад і.-е. *bher‑ ’рэзаць’ (> ’быць непрыемным’). Кюнэ (Poln., 46) лічыць, што ўсх.-слав. словы запазычаны з польскай мовы. Бернекер (88) адносіць па паходжанню да бруд (< слав. *brudъ) бел. бруды ’цёмна-русы’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
або́чына, ‑ы, ж.
Бакавая частка дарогі. Ляжаць маўкліва на абочынах Бязногія грузавікі. Панчанка. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Чорны. // Ускраіна чаго‑н. (лесу, поля і пад.). Абочына паляны, а Васіль ужо думаў аб тым, што прыйдзецца ехаць, не ўбачыўшы Антося, і раптам на абочыне луга за кустом лазняку заўважыў уваткнутую ў зямлю касу. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́пы, круп; адз. няма.
1. Прадукт харчавання, які складаецца з ачышчаных цэлых або сечаных зярнят розных культур. Ячменныя крупы. Рысавыя крупы. □ Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбачкі. Ракітны.
2. Снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят. Закруціў вецер, б’ючы ў твар чалавека калянымі, як шрот, крупамі. Хадкевіч.
•••
Надзьмуцца як мыш на крупы гл. надзьмуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)