Пухо́вы1 ’зроблены з пуху’ (ТСБМ, Бяльк.). Ад пух ’падшэрстак, ворс, дробнае пер’е’.
Пухо́вы2 ’неправеяны, неачышчаны, з мякінай’: пуховая мука, хлеб пуховы (Арх. Федар., Жд. 2), ст.-бел.пуховый ’тс’, рус.пухо́вый ’перамолаты разамз мякінай (пра муку); пышны, рыхлы і лёгкі (пра хлеб)’. Ад пух ’мякіна, адходы пры веянні, паланні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суправаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго-што. Ісці, ехаць разамз кім‑н. у якасці спадарожніка, правадніка. Не было ні адной лекцыі, або рэферата, каб .. [жонка] не суправаджала .. [Луцкевіча] туды.Машара.Макс і надумаўся скарыстаць .. [веласіпед] для Васілька, каб той мог суправаджаць яго і ў паездках.Маўр.Сцяпанаў быў здаволены, што астаўся адзін, што не трэба суправаджаць новага чалавека, паказвацца ў штабе.Алешка.// Ісці, ехаць разамз кім‑, чым‑н., канваіруючы або ахоўваючы каго‑, што‑н. — А гэтыя хлопцы, — паказаў .. [сувязны] на групу аўтаматчыкаў, — будуць вас суправаджаць да наступнага лесу...Няхай.Ззаду заліваліся брэхам нямецкія аўчаркі, якія суправаджалі канвой.Лынькоў.//перан. Быць разам у час чыйго‑н. шляху; спадарожнічаць каму‑, чаму‑н. Ад гэтай .. [пераклічкі], што заўсёды суправаджае пачатак жніва, было ў полі неяк прыемна, весела і ў гэты вячэрні час, калі праца скончылася.Хадкевіч.Шум, мітусня, галашэнне сірэн, няспынны рух людзей і машын цябе прыгнятаюць і суправаджаюць да той хвіліны, пакуль ты не ўвойдзеш у памяшканне.Кавалёў.
2.што. Адбывацца, быць у наяўнасці адначасова з чым‑н. Музыка суправаджае спевы. □ У большасці выпадкаў працэс сцяжэння суправаджаюць і іншыя фанетычныя працэсы: працэсы асіміляцыі, а часамі і выпадзення.Юргелевіч.
3.шточым. Прыкладаць да чаго‑н., дапаўняць чым‑н. Суправаджаць тэкст заўвагамі.
4.што. У музыцы — акампаніраваць каму‑, чаму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРША́К (Marshak) Роберт Юджын (11.10.1916, Нью-Йорк — 23.12.1992),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1958), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Бацькі М. паходзяць з Мінска. Скончыў Калумбійскі ун-т (1936). З 1939 у Рочэстэрскім ун-це (з 1949 праф.), з 1970 у Нью-Йоркскім ун-це (прэзідэнт Сіці-каледжа), з 1979 праф.
Ун-та штата Вірджынія (г. Блэксберг). Навук. працы па астрафізіцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц. Даследаваў генерацыю энергіі ў белых карліках, ударныя хвалі пры ядз. выбуху (хвалі М.). Разамз Г.А.Бетэ прадказаў існаванне 2 розных тыпаў мезонаў (1947). Прапанаваў незалежна ад М.Гел-Мана і Р.Фейнмана універсальную тэорыю слабых узаемадзеянняў (разамз Э.Сударшанам, 1957).
Тв.:
Рус.пер. — Введение в физику элементарных частиц. М., 1962 (разамз Э.Сударшанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Віктар Паўлавіч (13.4.1909, г. Уфа, Расія — 19.6.1996),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1975). Скончыў Томскі індустрыяльны ін-т (1934). З 1947 дырэктар Мінскага трактарнага з-да, з 1951 дэкан ф-та ў БПІ, у 1954—59 дырэктар Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі (адначасова з 1956 заг. кафедры, з 1981 праф.). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслуговай вытв-сці ў аграпрамысл. комплексе.
Тв.:
Управление качеством ремонта сельскохозяйственных машин. Мн., 1981 (разамз В.В.Суславым);
Машинные дворы и ремонтные мастерские для сельскохозяйственной техники. 2 изд. Мн., 1986 (разамз Л.В.Суславым, В.В.Суславым);
Ремонт и хранение техники в сельском хозяйстве. Мн., 1989 (разамз М.М.Падлекаравым, В.В.Суславым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Павел Іосіфавіч (н. 8.3.1943, в. Забылінне Мінскага р-на),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі, з 1993 заг. аддзела, з 1994 нам. дырэктара). Адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па выліч. матэматыцы (набліжаным інтэграванні, інтэрпаляванні аператараў у бясконцамерных прасторах), матэм. тэорыі праектавання матрычных спец. працэсараў на звышвял. інтэгральных схемах.
Параллельные алгоритмы и модели матричных процессоров для вычисления кратных сумм (разамз М.А.Ліхадзедам) // Электронное моделирование. 1998. Т. 20, № 2;
Распараллеливание алгоритмов на основе расщепления макроопераций (разамз Ліхадзедам, А.А.Цівунчыкам) // Докл.Нац.АН Беларусі. 2001. Т. 45, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апра́віцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак.
1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся.Гарэцкі.Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў.Марціновіч.// Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. даскоч; зак.
1. Скочыўшы, дасягнуць якога‑н. месца. Даскочыць да плота. □ Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны.Якімовіч.
2.Разм. Спяшаючыся, дабегчы, дамчацца да якога‑н. месца. Адсюль ужо разам на ўвесь ход сваіх коней паімчаліся .. [мужчыны] і праз хвілін дзесяць даскочылі да лесу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Перастаць існаваць, знікнуць; аджыць свой век — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе плямы павыводзіліся. Не будзе вады — павыводзіцца рыба. □ Госці і пачастункі сярод хутаранцаў павыводзіліся ўшчэнт.Чорны.
2. Вывесціся з яйца, лічынкі і пад. — пра птушак, насякомых. Буслы, якія павыводзіліся ў гнёздах, сталі дарослыя і цяпер кожную раніцу разам са сваімі бацькамі кружылі высока ў небе.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацямне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пацямнеў, стаў цёмным. Моўчкі, нібы запамінаючы, .. [Алесь] сядзеў перад карцінай у пацямнелай ад часу раме.Караткевіч.У лесе і ў палях пачынала цямнець, шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю; разамз ім і нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі.Колас.Яго крыху пацямнелыя за восень і зіму валасы рассыпаліся на два бакі і падалі на лоб.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Згрызці, праесці, патачыць скрозь, у многіх месцах. Шашаль растачыў сцяну.
растачы́ць3, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
Прытачыўшы, зрабіць большым, шырэйшым. Растачыць каўнер кашулі. □ Чакаючы нявестку ў хату, Стары Хамёнак перасыпаў гумно, растачыў яго для тых снапоў, што прыйдуць разамз новым сем’янінам.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)