эстонскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Тартускі ун-т (1965). З 1969 працаваў у перыяд. друку, выд-вах, б-цы, Інфарм. цэнтры эст. дзіцячай л-ры, з 1999 у выд-ве «Steamark» («Знак свету»), Дэбютаваў як літ. крытык у 1962. Аўтар кніг «Дзень апошні, дзень першы» (1980), «Дзіцячы пісьменнік Яан Раннап» (1985), «Астрыд Ліндгрэн» (1997), «Джані Радары» (1998), энцыклапедый «Эстонскія савецкія дзіцячыя пісьменнікі» (1977), «Хто ёсць хто і што ёсць што ў эстонскай дзіцячай літаратуры» (1987), «Кароткі лексікон дзіцячай літаратуры Балтымарскага рэгіёна» (1998), даведнікаў па эст. дзіцячай літаратуры, выдання «Дзіцячая літаратура на эст. мове: Мастацкая літаратура. 1940—1987» (1989) і інш. Укладальнік на бел. мове анталогіі казак эст. пісьменнікаў «Скарбы старога Тоамаса» (1978). Пераклаў на эст. мову зб. «Вянок дружбы» (1986), казкі «Каза ў арэхах» Я.Коласа (1984), «Журавель і чапля» Цёткі (1986), кнігі «Бацькі і дзеці» І.Шамякіна (1974), «Тартак» І.Пташнікава (1976), «Надпіс на яблыку» М.Танка (1981), «Калі далёка ты...» А.Грачанікава (1983), «Курган» Я.Купалы (1986), а таксама асобныя творы Р.Барадуліна, П.Броўкі, Я.Брыля, Г.Бураўкіна, В.Быкава, З.Бядулі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, У.Караткевіча, К.Кірэенкі, А.Кудраўца, Е.Лось, П.Марціновіча, Н.Мацяш, І.Мележа, Г.Пашкова, А.Разанава, Я.Сіпакова, П.Ткачова, В.Хомчанкі, І.Чыгрынава і інш. На бел. мову яго апавяданні пераклалі Я.Скрыган, С.Шупа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
znany
znan|y
1. вядомы; слаўны; слынны;
~y pisarz — вядомы пісьменнік;
ogólnie ~y — агульнавядомы;
~а z urody — (вядомая) слаўная сваёй прыгажосцю;
2. знаёмы;
~y ze słyszenia — знаёмы па чутках
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
безнадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не пакідае надзеі, не дазваляе разлічваць на добры канец або паляпшэнне чаго‑н. Людзям ўласціва змагацца і перамагаць нават там, дзе справа здаецца безнадзейнай.Місько.І паўстаюць з руінаў безнадзейных Кварталы новых гмахаў-камяніц.Танк.// Які страціў сілы і здольнасці перамяніцца; прапашчы. Пісьменнік ніколі не закрэслівае чалавека як істоту цалкам адмоўную, безнадзейную, знаходзячы і ў характарах намаляваных ім адмоўных герояў штосьці добрае, чалавечае.Навуменка.// Які вырашае адсутнасць надзеі. Шафёр пабег, пазвоньваючы бляшанкай, і ўсе тыя байцы, што сядзелі на бартах, праводзілі яго сумнымі безнадзейнымі позіркамі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Малюючы, стварыць вобраз каго‑, чаго‑н. Намаляваць партрэт. Намаляваць пейзаж. □ Федзя намаляваў карабель і паказаў Алесю.Ваданосаў.
2.перан. Адлюстраваць у мастацкіх вобразах. Пісьменнік намаляваў жыццё вёскі. □ [Кузьма Чорны] намаляваў галерэю моцных духам людзей.Кудраўцаў.// Апісаць словамі. [Маці:] — Уяўляю, якія карціны на .. лекцыі намаляваў наш Апанас Дзянісавіч! Пра машыны ён гатоў расказваць цэлымі днямі.Даніленка.// Уявіць у думках. Па радыё выконвалася п’еска Шумана. Мелодыя лілася светлая і лёгкая, і стары адразу намаляваў у думках кампазітара: малады і рухавы, з тонкімі рысамі, з яснымі летуценнымі вачыма.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанта́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Чалавек з багата развітай фантазіяй. Ці ж можна сумнявацца ў тым, што хутка чалавек стане гаспадаром космасу, ажыццявіць самыя смелыя мары фантастаў усіх вякоў і народаў.«Звязда».
2. Фантазёр, летуценнік, які імкнецца здзейсніць фантастычныя мары, задумы. Гэта не сон летуценны, Не казка, Гэта не мроя старога фантаста. Недзе ў бяздонных глыбінях сусвету Вымпел чырвоны праносіць ракета.Макаль.
3.Пісьменнік, які выкарыстоўвае фантастычныя сюжэты. Пачакайце! Ды гэта ж .. кабіна «машыны часу», .. якая з лёгкай рукі Герберта Уэлса падарожнічае па старонках кніг многіх пісьменнікаў-фантастаў.Чаркасаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРА́МАЎ Фёдар Аляксандравіч (29.2.1920, в. Веркала Архангельскай вобл. — 14.5.1983),
рус.пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1948). Аўтар тэтралогіі «Прасліны» (раманы «Браты і сёстры», «Дзве зімы і тры леты», «Шляхі-дарогі», «Дом», 1958—78; за першыя тры Дзярж. прэмія СССР 1975) пра жыццё рус.паўн. вёсак у гады Вял.Айч. вайны і пасля яе; аповесцяў «Бязбацькаўшчына» (1961), «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970), «Алька» (1972), «Мамоніха» (1980), п’есы «Адзін бог для ўсіх» (1962), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БРАХАМС (Abrahams) Пітэр Генры (н. 19.3.1919, Врэдэдарп каля Іаганесбурга, ПАР),
пісьменнікПаўд.-Афрыканскай Рэспублікі. Піша на англ. мове. Літ. дзейнасць пачаў у 1942. У творах закранае сац., паліт. і нац. праблемы краін афрыканскага кантынента. Аўтар раманаў «Шахцёр» (1945), «Сцежкаю грому» (1948; па гэтым рамане Бел. тэатр оперы і балета паставіў балет, муз. К.Караева, 1960), «Дзікі захоп» (1950), «Вянок для Удома» (1956; на бел. мову пераклаў С.Дорскі, 1959), «Ноч належыць ім» (1965), «Наш востраў сёння» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАКУ́М Пятровіч (1620 або 1621—14.4.1682),
пратапоп, адзін з заснавальнікаў рус. стараверства (гл.Раскол), пісьменнік. У 1646—47 чл. «Гуртка рупліўцаў набожнасці». У 1652 пратапоп у г. Юр’евец Павольскі, потым святар Казанскага сабора ў Маскве. Выступаў супраць рэформаў патрыярха Нікана, за што неаднаразова быў сасланы ў Табольск, Даурыю, Мезень. У 1667 асуджаны на царк. саборы і сасланы ў Пустазерскі астрог. Аўтар «Жыція пратапопа Авакума» (1672—75), «Кнігі гутарак» (1669—75), «Кнігі тлумачэнняў» (1673—76), «Кнігі выкрыванняў» (1679), «Слоў плачэўных» (1676) і інш. Паводле царскага ўказа спалены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ (Bielski) Іахім (каля 1540, в. Бяла, каля г. Серадз, Польшча — 8.1.1599),
польскі храніст і пісьменнік. Сын Марціна Бельскага. Вучыўся ў лютэранскай акад. гімназіі ў Бжэгу. З 1588 каралеўскі сакратар. У 1597 выдаў «Хроніку Польшчы» — грунтоўную пераробку з дапаўненнямі адной з кніг «Хронікі ўсяго свету» бацькі, якая даведзена да 1586 і асвятляе падзеі з пазіцый шляхты. Магчыма, з’яўляецца аўтарам «Далейшага працягу Польскай хронікі», дзе выкладзены падзеі 1587—98 (выд. ў Варшаве ў 1851). У творы падрабязна апісаны падзеі, звязаныя з Налівайкі паўстаннем 1595—96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ (Bielski; сапр.Вольскі) Марцін
(1495 в. Бяла, каля г. Серадз, Польшча — 18.12.1575),
польскі пісьменнік і гісторык. Склаў «Жыццяпісы філосафаў» (1535), напісаў п’есу «Камедыя пра Юстына і Канстанцыю» (1557), шэраг сатыр. вершаў. Першы з храністаў пачаў пісаць на польск. мове. Найб. вядомы як складальнік «Хронікі ўсяго свету» (Кракаў, 1551, 1554, 1564) — гіст.-літ. кампіляцыі, багатай разнастайнымі звесткамі з гісторыі многіх народаў свету, у т. л. славянскіх. Адзін з аўтараў «Хронікі Польшчы», якую дапоўніў матэрыяламі бел.-літоўскіх летапісаў і выдаў у 1597 яго сын (гл.Бельскі Іахім).