тэйлары́зм

[ад англ. F. Taylor = прозвішча амер. інжынера (1856—1915)]

сістэма арганізацыі працы на прадпрыемствах, заснаваная на рацыяналізацыі вытворчасці, павелічэнні эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі, павышэнні інтэнсіўнасці працы рабочых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цаізі́т

(ад славен. Zois = прозвішча славен. асветніка)

мінерал класа сілікатаў у выглядзе зярністых агрэгатаў шэрага, зялёнага, ружовага, чырвонага або бурага колеру са шкляным бляскам, структурай аналагічны эпідоту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карналі́т

[ням. Karnallit, ад R. Carnall = прозвішча ням. геолага (1804—1874) + гр. lithos = камень]

мінерал класа хларыдаў, пераважна белага колеру або бясколерны, з якога атрымліваюць калійныя солі, магній.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кейнсія́нства

[ад англ. J. Keynes = прозвішча англ. эканаміста (1883—1946)]

эканамічная тэорыя, якая абгрунтоўвае неабходнасць актыўнага ўмяшальніцтва ўмяшання дзяржавы ў гаспадарчую дзейнасць для забеспячэння бесперапыннага працэсу грамадскай вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ке́львін

[англ. W. Kelvin = прозвішча англ. фізіка (1824—1907)]

адзінка тэмпературы па тэрмадынамічнай шкале ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1/273,16 частцы тэрмадынамічнай тэмпературы трайнога пункта вады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэкаві́лька

(ад англ. Decauville = прозвішча англ. інжынера)

1) пераносная вузкакалейная жалезная дарога на промыслах;

2) ваганетка, якая выкарыстоўваецца на пераноснай вузкакалейнай жалезнай дарозе ў горным і лясным промыслах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мазахі́зм

(ням. Masochismus, ад Sacher-Masoch = прозвішча аўстр. пісьменніка)

від палавой ненармальнасці, калі асоба атрымлівае задавальненне пад уплывам болю, які прычыняецца сексуальным партнёрам; апісаны аўстрыйскім раманістам Захер-Мазохам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бабі́ты

[англ. I. Babbit = прозвішча амер. вынаходцы (1799—1862)]

металічныя сплавы на свінцовай або алавянай аснове з нізкім каэфіцыентам трэння; выкарыстоўваюцца для вырабу падшыпнікаў і рухомых частак машын.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

байрані́зм

[ад англ. D. Byron = прозвішча англ. паэта (1788—1824)]

літаратурная плынь пач. 19 ст., якая ўзнікла пад уздзеяннем творчасці Байрана і характарызавалася рамантычным індывідуалізмам, расчараванасцю ў жыцці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

берклія́нства

[ад англ. G. Berkeley = прозвішча англ. філосафа (1685—1753)]

разнавіднасць суб’ектыўнага ідэалізму, прадстаўнікі якога адмаўлялі існаванне матэрыяльнага свету і сцвярджалі, што рэчы ўяўляюць сабой толькі сукупнасць адчуванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)