Галіна электратэхнікі, якая ахоплівае выкарыстанне электраэнергіі для награвання і расплаўлення розных рэчываў пры праходжанні праз іх электрычнага току.
[Ад слова электра... і грэч. thérmē — цеплата, цеплыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТАМЕРЛА́НАВЫ ВАРО́ТЫ,
найбольш вузкая частка горнага прахода паміж паўн.-зах. часткай хр. Мальгузар і хр. Нуратау, у сістэме Гісара-Алая, ва Узбекістане. Шыр. 35—130 м. Праз Т.в. працякае р. Санзар (бас. Сырдар’і) і праходзіць чыгунка Ташкент—Самарканд. Назва звязана з Тамерланам, войскі якога, магчыма, праходзілі праз Т.в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́НСПАРТ РЭ́ЧЫВАЎу жывых арганізмах,
перанос рэчываў у вадкіх асяроддзях арганізма (кроў, лімфа, тканкавая вадкасць) і праходжанне іх празбіял. бар’еры (мембраны, клеткі, міжклетачны матрыкс). У біял. вадкасцях рэчывы транспартуюцца ў свабодным або звязаным (пераважна з бялкамі) выглядзе. Пры пераходзе праз мембраны адрозніваюць Т.р. пасіўны і актыўны. Пасіўны ажыццяўляецца па градыенце канцэнтрацыі (ад большай да меншай) у бок меншага электрахім. патэнцыялу без затраты метабалічнай энергіі (гідролізу АТФ), уключае дыфузію (простую і аблегчаную) і перанос праз каналы. Простая дыфузія (напр., кіслароду O2, дыаксіду вугляроду CO2) ажыццяўляецца без утварэння комплексаў з інш. малекуламі; аблегчаная — з дапамогай рухомых або фіксаваных у мембранах пераносчыкаў (напр., усмоктванне ў кішэчніку вітаміну B12 з дапамогай спец.трансп. бялку — гастраму-капратэіну). Т.р. праз спецыялізаваныя каналы характэрны для іонаў натрыю Na+, калію K+, кальцыю Ca2+ і інш. Актыўны Т.р. адбываецца супраць градыентаў іх хім. канцэнтрацый з затратай метабалічнай энергіі (гідроліз АТФ). Так ажыццяўляецца перанос нізкамалекулярных катыёнаў, амінакіслот, некат. гармонаў, вітамінаў і інш. Асобныя віды Т.р. — осмас, пінацытоз, фільтрацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трансфо́рмер
(англ. transformer, ад лац. trans = праз, за + англ. former = складальнік)
цацка, якая разбіраецца на асобныя часткі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ferry
[ˈferi]1.
n., pl. -ries
1) перапра́ва f., ме́сца перапра́вы праз раку
2) паро́м -а m.
3) рэгуля́рная авіятра́нспартная слу́жба
2.
v.t.
1) пераво́зіць ло́дкай, паро́мам або́ парапла́вам
2) пераво́зіць самалётам
3) рабі́ць даста́ўкі самалётам
3.
v.i.
пераплыва́ць праз раку́ паро́мам або́ ло́дкай
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
transmit
[trænsˈmɪt]
v.t.
1) перадава́ць, перасыла́ць; перано́сіць
to transmit the money by special messenger — перасла́ць гро́шы праз спэцыя́льнага пасланца́
2) Phys.
а) право́дзіць (цяпло́)
б) перадава́ць (сі́лу, рух у мэхані́зьме)
в) прапуска́ць
Glass transmits light — Шкло прапуска́е сьвятло́
3) перадава́ць (праз ра́дыё, тэлеві́зію)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЕХАНАКАЛАРЫ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ,
ахаладжэнне звышцякучага гелію пры працяканні яго праз каналы з вял. гідрадынамічным супраціўленнем, напр., праз капіляры. Вадкі гелій у зыходнай пасудзіне пры гэтым награваецца. М.э. адкрыты ў 1938 англ. фізікамі Дж.Даўнтам і К.Мендэльсонам; тлумачыцца на аснове тэорыі звышцякучасці. Адваротная з’ява (цячэнне гелію, выкліканае падвядзеннем цеплаты) наз. тэрмамеханічным эфектам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІМУТ (ад араб. ас-сумут шляхі) нябеснага свяціла або зямнога прадмета, вугал паміж плоскасцю мерыдыяна пункта назірання і верт. плоскасцю, якая праходзіць праз гэты пункт і свяціла ці прадмет. Адлічваецца ад напрамку на Пн па гадзіннікавай стрэлцы (0°—360°). Адрозніваюць азімут астранамічны (сапраўдны), утвораны плоскасцю астранамічнага мерыдыяна, што праходзіць праз лінію адвеса ў пункце назірання; геадэзічны — плоскасцю, якая праходзіць праз нармаль да зямнога эліпсоіда; магнітны — плоскасцю магнітнага мерыдыяна. Азімут — адна з каардынат сістэмы гарызантальных каардынат у астраноміі; вымяраецца вугламерным інструментам (тэадалітам і інш.). Магнітны азімут, адрозніваецца ад сапраўднага на велічыню схілення магнітнай стрэлкі.
Да арт.Азімут. А — азімут сапраўдны; Д — магнітнае схіленне; Ам — азімут магнітны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПУСКА́ННЯ КАЭФІЦЫЕ́НТасяроддзя,
адносіны інтэнсіўнасці выпрамянення, якое прайшло праз асяроддзе, да інтэнсіўнасці выпрамянення, якое падае на яго. Найб. пашырана выкарыстанне П.к. ў дачыненні да светлавых патокаў. τ =Φ/Φ0, дзе Φ і Φ0 — адпаведна светлавы паток, які прайшоў праз асяроддзе і які падае на яго паверхню. Значэнне П.к. цела залежыць ад яго памераў, формы і стану паверхні, а таксама ад вугла падзення, спектральнага складу і палярызацыі выпрамянення. Адрозніваюць П.к. накіраванага (выпрамяненне праходзіць праз асяроддзе без рассеяння), дыфузнага (асяроддзе рассейвае ўсё выпрамяненне, што падае на яго) і для змешанага (выпрамяненне часткова рассейваецца) прапускання. Вызначэнне П.к. — адно са светлавых вымярэнняў (гл.Фотаметрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСПІРА́ЦЫЯ (ад транс... + лац. spiro дыхаю, выдыхаю),
фізіялагічнае выпарэнне вады раслінай. Гал. орган Т. — ліст, што выпарае ваду празвусцейкі (вусцейкавыя Т.), часткова можа адбывацца празкутыкулу (кутыкулярная Т.; яе інтэнсіўнасць у 10—20 разоў ніжэйшая). Інтэнсіўнасць Т. вызначаецца колькасцю вады (у грамах, якая траціцца раслінай на адзінку яе паверхні (1 см², 1 м²), або на 1 г сырой масы за гадзіну. Залежыць ад асветленасці, т-ры і вільготнасці паветра, скорасці ветру, колькасці вады ў расліне. Разам з каранёвым ціскам забяспечвае пастаянны ток вады праз карані, сцёблы і лісце з глебы ў атмасферу, рэгулюе водны і тэмпературны рэжым расліны, прадухіляе перагрэў лісця.