вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля сутокаў рэк Усыса і Обаль. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км ад г.п. і чыг. ст. Шуміліна, 48 км ад Віцебска. 709 ж., 300 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Вайсковыя могілкі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́САРСКІ ПАГО́РАК (КАМО́ІД),
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). На паўд.-ўсх. ускраіне в. Мосар Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Камоід купалападобны, плоскавяршынны, гляцыяін’екцыйны; выш. 25 м, дыяметр 750 м. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад у выніку выціскання пяску, суглінку, гліны ў поласць нерухомага або слабарухомага лёду. М.п. — тыповая форма рэльефу для Бел. Паазер’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЗАЛАВА,
вёска ў Віцебскім р-не, на р. Лужасянка, каля аўтадарогі Віцебск—Гарадок. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Лужасна. 1458 ж., 605 двароў (1999). Дзярж.буд.-эксплуатацыйнае прадпрыемства меліярац. і водагасп. сістэм. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАВІЧЫ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Уза, на аўтадарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на Пд ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 45 км ад Гомеля. 398 ж., 147 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ЙКІ,
вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Брагінка, на аўтадарозе Брагін—Лоеў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Брагін, 138 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Хойнікі. 404 ж., 143 двары (1999). Крухмальны з-д. Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я ГАРАДЗЯ́ЦІЧЫ,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл., каля р. Арэса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 42 км на ПдУ ад г. Любань, 194 км ад Мінска, 67 км ад чыг. ст. Урэчча. 798 ж., 321 двор (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬКАВІЧЫ,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Шчара, на аўтадарозе Масты — Слонім. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на У ад горада і чыг. ст. Масты, 80 км ад Гродна. 378 ж., 142 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДНА,
вёска ў Знаменскім с/с Брэсцкага р-на, на беразе Мяднянскага возера. Цэнтр птушкафабрыкі. За 30 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Знаменка. 809 ж., 337 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Рыбгас. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Праабражэнская царква (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧЫ,
вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнЗ ад г.п. Брагін, 133 км ад Гомеля, 19 км ад чыг. ст. Хойнікі. 228 ж., 90 двароў (1999). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганны могільнік (10—12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТРЫКАЎСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдавізант. стылю ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. з цэглы. Будынак мае крыжападобную кампазіцыю з 3-апсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчана вял. светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчана 3-ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. У дэкоры выкарыстаны закамары, паяскі, сухарыкі.