СО́РСА (Sorsa) Калеві (н. 21.12.1930, г. Кеўру, Фінляндыя),

фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Вышэйшую школу грамадскіх навук (цяпер ун-т Тамперэ). З 1959 у органах ЮНЕСКА у Парыжы, у 1965—69 ген. сакратар Нац. камісіі па справах ЮНЕСКА. Адначасова ў 1967—69 у Мін-ве асветы Фінляндыі. З 1969 сакратар, у 1975—87 старшыня С.-д. партыі Фінляндыі. З 1978 старшыня Кансультатыўнага савета Сацыяліст. інтэрнацыянала (Сацінтэрна) па раззбраенні, з 1982 нам. старшыні Сацінтэрна. У 1972 і 1975—77 міністр замежных спраў. У 1972—75, 1977—79, 1982—83 і 1983—87 прэм’ер-міністр Фінляндыі, у 1987—89 нам. прэм’ер-міністра, міністр замежных спраў. З 1970 дэп., з лют. 1989 старшыня парламента Фінляндыі.

т. 15, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРЖЫ́НСКАЯ Наталля Сцяпанаўна (н. 20.1.1948, г. Агдам, Азербайджан),

бел. вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Д-р пед. н. (1998), праф. (2000). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1971). З 1971 у НДІ педагогікі Мін-ва асветы Беларусі (з 1979 заг. аддзела). З 1989 у Бел. пед. ун-це (у 1998—2001 заг. кафедры). Навук. працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.

Тв.:

Становление речи у дошкольников // Детская психология. Мн., 1988: Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. Мн., 1994;

Методыка развіцця роднага маўлення, Мн., 1998;

Обучение грамоте в детском саду. Мн., 2000;

Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. Мн., 2000.

т. 15, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫ́ТЫ Уладзімір Пятровіч (н. 5.3.1943, в. Бандары Гродзенскага р-на),

бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-р мед. н., праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1966). З 1980 у Бел. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1996 заг. кафедры). У 1990—99 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па тэрапіі ішэмічнай хваробы сэрца з дапамогай ультрагуку, вывучэнні этыяпатагенезу, клінікі лячэння захворванняў, асацыіраваных з узростам.

Тв.:

Изменение состояния гипофизарнотиреоидной системы, уровня предсердного натрийуретического фактора, циклических нуклеотидов в крови у больных ИБС под воздействием ультразвукового облучения прекардиальной области (разам з А.​Г.​Мрочакам, Э.​У.​Рудэнка) // Кардиология. 1992. №7/8;

Практическое пособие по терапии. Мн., 2001 (разам з І.​І.​Ганчарыкам).

т. 15, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРМЯ́ЖКА Яўген Іванавіч (н. 2.5.1934, в. Пружанка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1967), праф. (1990). Скончыў Полацкі пед. ін-т (1957). У 1965—74, 1976—80 у Гродзенскім пед. ін-це. У 1974—76 саветнік-кансультант Мін-ва адукацыі Рэспублікі Куба. З 1980 у Магілёўскім ун-це (у 1980—94 заг. кафедры). Навук. працы па бел. нар. педагогіцы, праблемах сямейнага выхавання і падрыхтоўкі пед. кадраў.

Тв.:

Подумаем вместе. Мн., 1984;

Настольная книга родителей: Хрестоматия по семейному воспитанию. Мн., 1987 (у сааўт.);

Праблемы дзяцей у сям’і. Мн., 1993;

Педагогика в вопросах и ответах. Могилев, 1999;

Семейная педагогика в вопросах и ответах. Могилев, 2001.

т. 15, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАМАШЭ́ВІЧ Віктар Мікалаевіч (н. 1.8.1954, Мінск),

бел. вучоны-эканаміст і статыстык. Канд. эканам. н. (1986). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1975). З 1975 у Цэнтр. стат. упраўленні пры СМ Беларусі. З 1979 у Бел. эканам. ун-це. З 1995 дырэктар НДІ статыстыкі Мін-ва статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах стат. вывучэння эканам. развіцця постсав. краін, мнагамернага стат. аналізу, параўнальнага аналізу макраэканам. сістэм.

Тв.:

Оценка кредитоспособности предпринимателя. Мн., 1992 (у сааўт.);

Статистика: над. счета, показатели и методы анализа. Мн., 1995 (у сааўт.);

Многомерный статистический анализ в экономике. М., 1999 (у сааўт.);

Основы теории трансформаций общественных систем. Мн., 2000 (у сааўт.);

Социально-экономические последствия двух российских революций // Бел. экон. журн. 2000. № 1.

т. 15, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТО́ЎСЦІКАЎ Павел Фёдаравіч (26.10.1904, г. Барысаў Мінскай вобл. —24.4.1985),

Герой Сав. Саюза (1945), генерал-маёр (1945). Скончыў Кіеўскую пях. школу (1930), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1949), Вышэйшыя акад. курсы пры Акадэміі Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1926. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Зах., Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах: нач. аператыўнага аддзела штаба дывізіі, нам. нач. аператыўнага аддзела штаба арміі, нач. штаба стралк. дывізіі, корпуса, камандзір дывізіі. Дывізія на чале з палк. Т. вызначылася летам 1944 пры вызваленні Барысава, Мінска, у 1945 у баях за Кёнігсберг і Пілаў. Да 1957 у Сав. Арміі і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. Ганаровы грамадзянін г. Барысаў.

П.Ф.Тоўсцікаў.

т. 15, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭРМІНА́ЛЬНЫ СТАН,

стан арганізма на мяжы жыцця і смерці. Пры ім яшчэ магчыма рэанімацыя арганізма, а пры адсутнасці эфектыўнага лячэння настае смерць. Да Т.с. адносяцца паміранне і пачатковыя этапы паслярэанімацыйнага перыяду, звязаныя з поўнай дэзарганізацыяй усіх жыццёвых функцый. Уключае перадаганальны стан, тэрмінальную паўзу, агонію, клінічную смерць. Ва ўзнікненні Т.с. асн. ролю адыгрывае гіпаксія з парушэннем метабалізму і расходаваннем энергет. рэсурсаў. У перадаганальным стане — рухальнае ўзбуджэнне, тахікардыя, частае дыханне; потым брадыкардыя, больш рэдкае дыханне, значнае зніжэнне артэрыяльнага ціску, парушэнне свядомасці, кома, знікненне эл. актыўнасці галаўнога мозга. У час тэрмінальнай паўзы (1—4 мін) спыняецца дыханне, знікае рэакцыя зрэнак на святло. Агонія пераходзіць у клінічную, потым у біял. смерць.

І.​М.​Семяненя.

т. 16, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАСГЕ́Н (ад грэч. phōs святло + genos род), дыхлорангідрыд вугальнай кіслаты,

галагенангідрыд, C(O)Cl2.

Бясколерны газ з пахам прэлага сена, tпл -118 °C, tкіп7,56 °C, шчыльн. 1381 кг/м³ (20 °C). Добра раствараецца ў арган. растваральніках, мала — у вадзе (у растворы хутка гідралізуецца). Атрымліваюць узаемадзеяннем аксіду вугляроду CO з хлорам пры 125—150 °C над актываваным вугалем. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці фарбавальнікаў, полікарбанатаў, мачавіны і яе вытворных, лек. сродкаў, растваральнікаў і інш. Высокатаксічны; выклікае ацёк лёгкіх; ГДК у паветры рабочай зоны 0,5 мг/м³. У 1-ю сусв. вайну выкарыстоўваўся як атрутнае рэчыва (смяротная канцэнтрацыя 3,2 мг/л гіры экспазіцыі 1 мін; скрыты перыяд дзеяння 2—12 гадз).

т. 16, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІМАШЭ́НКА Павел Андрэевіч (н. 1.1.1940, в. Побалава Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-медык у галіне хвароб вуха, горла, носа. Д-р мед. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1963). З 1970 у Бел. НДІ экспертызы працаздольнасці і арг-цыі працы інвалідаў. З 1975 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 1989 у Бел. мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова гал. отарыналарынголаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па праблемах захворванняў вуха, горла, носа (дыягностыка, кансерватыўнае і хірург. лячэнне, экспертыза, прафілактыка, рэабілітацыя).

Тв.:

Диагностика болезней уха, горла, носа // Клиническая диагностика: Справ. пособие для семейного врача. Мн., 1999;

Болезни уха. горла и носа. Мн., 2002 (разам з В.​Я.​Гапановічам).

т. 17, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧУДАКО́Ў Барыс Сцяпанавіч (н. 8.6.1932, станіца Сляпцоўская Сунжанскага р-на, Інгушэція),

бел. ваенны дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1981). Скончыў Ін-т ваен. дырыжораў Мін-ва абароны СССР (1954). З 1954 дырыжор вайск. часці БВА, з 1961 у Мінскім сувораўскім ваен. вучылішчы, з 1968 дырыжор аркестра штаба БВА, з 1979 нач. арк. службы БВА. З 1989 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Сярод пералажэнняў Ч. для духавога аркестра творы бел. кампазітараў У.​Алоўнікава, І.​Вагнера, Я.​Глебава, І.​Лучанка, Ю.​Семянякі, Дз.​Смольскага, муз. класікі і інш. Інструментаваў для духавога аркестра Дзярж. гімн Рэспублікі Беларусь (2002). Гал. дырыжор Рэсп. (1987) і абл. «Майскі вальс» (штогодняе, з 1992) свят духавой музыкі.

А.​Л.​Карацееў.

т. 17, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)