ТО́ЎСЦІКАЎ Павел Фёдаравіч (26.10.1904, г. Барысаў Мінскай вобл. —24.4.1985),
Герой Сав. Саюза (1945), генерал-маёр (1945). Скончыў Кіеўскую пях. школу (1930), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1949), Вышэйшыя акад. курсы пры Акадэміі Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1926. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Зах., Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах: нач. аператыўнага аддзела штаба дывізіі, нам.нач. аператыўнага аддзела штаба арміі, нач. штаба стралк. дывізіі, корпуса, камандзір дывізіі. Дывізія на чале з палк. Т. вызначылася летам 1944 пры вызваленні Барысава, Мінска, у 1945 у баях за Кёнігсберг і Пілаў. Да 1957 у Сав. Арміі і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. Ганаровы грамадзянін г. Барысаў.