Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прад’яві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.
1. Паказаць (які‑н. дакумент, білет) у пацверджанне чаго‑н. [Камандзір коннікаў] здзівіўся з’яўленню ў іх часці пяхотных камандзіраў і таму загадаў прад’явіць дакументы.Машара.
2. Заявіць аб якіх‑н. прэтэнзіях, патрабаваннях у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Вярбіцкі:] — Вы.. не мелі права арыштоўваць нас, не прад’явіўшы абвінавачання.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сорт, ‑у, М сорце, м.
1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.
2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.
3.Разм. Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́снік, ‑а, м.
Уст. Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў. Праўда, хросная Вольга Епіфанаўна, тая, якой Максім паказваў свае першыя вершы па-беларуску, хоць і не разумела, не спачувала ў галоўным, але, добрая душа, не адмовіла хросніку ў просьбе выпісаць для яго спачатку «Нашу долю», а потым «Нашу ніву».М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абза́ц
(ням. Absatz)
1) водступ управа (чырвоны радок) у пачатку тэксту або яго часткі;
2) адносна закончаная ў сэнсавых адносінах частка тэксту ад аднаго чырвонага радка да наступнага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
віктарыяні́зм
[ад англ. Victoria = імя англ. каралевы (1837—1901)]
кірунак маралі, які заключаецца ў пурытанска-аскетычных адносінах да палавога жыцця, адмаўленні значэння пачуццёвасці ва ўзаемаадносінах мужчыны і жанчыны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́нне ’продкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́нье ’пакаленне’ (ТС). Рус.поколе́ние, укр.поколі́ння, ст.-рус.поколѣние (XVII ст.), польск.pokolenie, чэш.pokolení, серб.-харв.поколе́ње, славен.pokolȇhje, балг.поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
betrágen*
1.vt склада́ць; быць ро́ўным (чаму-н.)
2.~, sich паво́дзіць сябе́ (gegen A – як-н. у адносінах да каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мі́мезіс
(гр. mimesis)
1) перайманне як тэрмін старажытнагрэчаскай філасофіі ў адносінах да творчасці;
2) эстэтычная катэгорыя, якая вызначае адносіны паміж творам мастацтва і знешнім светам; перайманне рэчаіснасці ў мастацтве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
генера́цыя
(лац. generatio = нараджэнне)
1) члены аднаго роду або аднаго віду жывёл, раслін, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленне;
2) узнаўленне, вытворчасць (напр. г. электрычнай энергіі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)