адна з раманскіх моў (гала-раманская група). Пашырана на Пд Францыі і ў Альпійскай Італіі. Мае 2 групы дыялектаў: паўн.-аксітанскія (лімузінскі, авернскі, праванса-альпійскі), сярэдне-аксітанскія (лангедокскі, праванскі) і гасконскі дыялект. У фанетыцы — адкрыты тэмбр галосных, захаванне пераднаціскных е і э, дыфтонгаў ai, oi, ou, ue, вымаўленне зычнага за насавым галосным, вял. колькасць слоў з націскам на перадапошнім складзе; у марфалогіі — спецыфічныя асаблівасці ўжывання часу дзеяслова, развітыя флексіі і інш.Літ. мова з 11 ст., з 13 ст.наз. П.м. У 12—13 ст. на П.м. шырока развіта паэзія трубадураў, сфарміравалася агульнаправансальская пісьм.-літ. мова. Пасля далучэння Праванса да Паўн. Францыі ў 13 ст. П.м. распалася на дыялекты. Пісьменства на аснове лац. графікі. Найб. старажытныя помнікі датуюцца 10—11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бы́стры, ‑ая, ‑ае.
1. Які хутка перамяшчаецца ў прасторы пры палёце, руху, цячэнні і пад. Лодка ўвішна выкручвалася на быстрай плыні стрыжня.Брыль.// Рухавы, імклівы ў руху. Спуджаныя быстрыя тарпаны з вепрамі спяшаюцца ў гушчар.Вялюгін.Увесь стэп укрывалі дываны цудоўных цюльпанаў, і толькі капыты быстрых, як вецер, коней тапталі іх.Даніленка.
2. Які адбываецца за кароткі прамежак часу; кароткачасовы. Быстрыя агеньчыкі першых светлякоў мігцелі там і тут.Самуйлёнак.[Гагарын:] — На зоры лёг мой быстры цень, яны глядзелі ўслед з тугой.Вялюгін.// Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк). Валасы ў .. [Галены] былі чорныя і густыя. Вочы вялікія і быстрыя.Чорны.Шабуня на адзін міг кінуў на камісара быстры адкрыты позірк.Мележ.// Кемлівы, спрытны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хру́мстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што, чым і без дап. Есці або жаваць, утвараючы храбусткі гук. Людзі хрумсталі крамяныя яблыкі, мядовыя грушы.Жычка.Цімох жа сапраўды схапіў з талеркі [а]гурок і пачаў гучна хрумстаць і прычмокваць.Ваданосаў./ Пра жывёлу. Распрэжаныя коні хрумсталі сена.Гартны.Лось паслухаў, варухнуў галавою. Потым супакоіўся і ў цішыні ночы пачаў хрумстаць аўсом.Лупсякоў.Начлег... За рэчкай луг з духмянымі травамі, смачна хрумстаюць спутаныя коні.Васілеўская.
2. Утвараць хруст. А там, дзе хрумсталі сярпы, Вятрам адкрыты далі.Калачынскі.Чаравікі парудзелі, пад нагамі хрумсталі цвёрдыя тарфяныя грудкі.Грахоўскі./ Пра пыл, пясок і пад. [Дачка] піша: «Цяжка і горача, Хрумстае пыл на зубах».Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bleak
I[bli:k]
adj.
1) адкры́ты, незахі́нены ад ве́тру; го́лы, незаро́слы расьлі́намі
bleak, gray mountains — го́лыя шэ́рыя го́ры
2) сьцюдзёны
a bleak wind — сьцюдзёны ве́цер
3) Figur. хму́рны, змро́чны, безнадзе́йны, чо́рны
a bleak future — змро́чная бу́дучыня
II[bli:k]
n., Zool.
верхаво́дка f. (ры́ба)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
óffen
1.a
1) адкры́ты, адчы́нены;
j-n mit ~en Ármen empfángen* [begrüßen] сардэ́чна прыня́ць [сустрэ́ць] каго́-н.;
mit ~em Mund dástehen* быць разява́кай; стая́ць, разя́віўшы рот
2) адкры́ты, шыро́кі, свабо́дны
3) адкры́ты, шчы́ры
4) адкры́ты, публі́чны;
ein ~er Brief адкры́тае пісьмо́;
in ~er Ábstimmung адкры́тым галасава́ннем
5) незаня́ты, вака́нтны;
◊
ein ~er Kopf све́тлая галава́;
éine ~e Hand háben быць шчо́дрым;
~e Türen éinrennen* лама́цца [бі́цца] у адчы́неныя дзве́ры;
die Wahl steht Íhnen ~ Вам дае́цца пра́ва выбіра́ць;
es steht ihm ~ zu géhen óder zu bléiben ён мо́жа пайсці́ ці заста́цца
2) адкры́та, шчы́ра;
~ geságt шчы́ра ка́жучы;
~ (zutáge, zu Táge) líegen* быць відаво́чным
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАРЫ́САЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АБ’ЯДНА́НЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1946 у г. Барысаў, адкрыты ў 1950, да 1988 краязнаўчы музей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 170 м²), больш як 31 тыс. экспанатаў (1995). Матэрыялы знаёмяць з гісторыяй узнікнення і развіцця Барысава (археал. знаходкі, дакументы часоў ВКЛ, зброя перыяду вайны 1812, этнагр. экспанаты, нумізматычная калекцыя і інш.), падзеямі рэв. руху, грамадз. вайны, рэпрэсіямі ў 1930-я г., партыз. рухам і дзейнасцю Барысаўскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну, аднаўленнем і развіццём гаспадаркі горада і раёна. Экспануюцца матэрыялы пра знакамітых землякоў: удзельнікаў рэв. руху, дзярж. дзеячаў, Герояў Сав. Саюза, вучоных, дзеячаў мастацтва і л-ры (А.Трусава, Я.А.Адамовіча, М.І.Марозава, Г.П.Гурыновіча, У.В.Кавалёнка, А.А.Анікейчыка, М.Клімковіча, І.Харыка і інш.), творы скульптараў і мастакоў. Мае навукова-даведачную б-ку; філіялы: Іканскі музей народнай славы, Дом-музей А.Ф.Купрыянавай у Жодзіне.
Будынак Барысаўскага дзяржаўнага аб’яднанага музея.
рускі мараплавец. Адмірал. У 1803—06 удзельнічаў у 1-м рускім кругасветным плаванні пад камандай І.Ф.Крузенштэрна. У 1819—21 узначальваў кругасветную экспедыцыю ў Антарктыку на шлюпах «Усход» (камандзір Белінсгаўзен) і «Мірны» (камандзір М.П.Лазараў). У 1819 адкрыта некалькі а-воў на Пд Атлантычнага ак. 28.1.1820 экспедыцыя адкрыла Антарктыду. У 1821 — адкрытыв-аў Пятра I і бераг Зямля Аляксандра I, шэраг астравоў у трапічнай ч. Ціхага ак. У 1828—29 удзельнічаў у рус.-тур. вайне. Імем Белінсгаўзена названа мора каля берагоў Антарктыды, мыс на Паўд. Сахаліне і в-аў у архіпелагу Туамоту.
Тв.:
Двукратные изыскания в Южном Ледовитом океане и плавание вокруг света в продолжение 1819, 1820, 1821 гг., совершенные на шлюпах «Восток» и «Мирный»... 3 изд. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІО́—САВА́РА ЗАКО́Н,
закон, што вызначае вектар індукцыі магнітнага поля, створанага эл. токам. Адкрыты Ж.Б.Біо і Ф.Саварам (1820), сфармуляваны ў агульным выглядзе П.Лапласам (наз. таксама закон Біо—Савара—Лапласа).
Паводле Біо—Савара закона малы адрэзак правадніка даўж. dl, па якім працякае ток сілай I, стварае ў зададзеным пункце прасторы M, што знаходзіцца на адлегласці r ад dl, магнітнае поле з індукцыяй
, дзе α — вугал паміж напрамкам току ў адрэзку dl і радыус-вектарам , праведзеным ад dl да названага пункта M, k — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад выбранай сістэмы адзінак; у СІ
. Вектар перпендыкулярны да плоскасці, у якой ляжыць dl і r, а яго напрамак вызначаецца правілам правага вінта. Біо—Савара закон выкарыстоўваецца для разлікаў пастаянных і квазістацыянарных магн. палёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ШАЎКО́ВЫ ШЛЯХ,
караванны шлях з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі ў 2 ст. да н.э. — 15 ст.н.э.Адкрыты ў час падарожжа Чжан Цяня. Ішоў з Сіяня праз Ланьчжоў у Дуньхуан, дзе раздвойваўся: паўн. дарога ішла ў Ферганскую даліну, паўд. перасякала горныя хрыбты Паміра, вяла ў Індыю і на Б. Усход. Гал. таварам быў кіт. шоўк, асн. гандлярамі — сярэднеазіяцкія купцы-пасрэднікі. Актыўна выкарыстоўваўся для дыпламат. сувязей, асабліва на мяжы 1—2 ст., калі ў Кітай і з Кітая штогод адпраўляліся пасольствы, якія суправаджаліся гандл. караванамі. У 3—6 ст. выкарыстоўваўся як «дарога пілігрымаў», па якой будыйскія манахі ішлі з Кітая ў Індыю і назад. У 10 ст. па шляху ўстанавіліся сувязі Кітая з Візантыяй, арабамі. У 13—14 ст. злучыў аддаленыя раёны Манг. імперыі. Заняпаў з развіццём марскіх зносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРО́НЫ [ад гіпер... + (нукл) оны],
нестабільныя барыёны з масамі, большымі за масу нейтрона. Час існавання гіперонаў каля 10−10с. Характарызуюцца спец. квантавым лікам дзіўнасцю. Гіпероны (Λ° — гіпероны) адкрыты ў касм. прамянях (1947).
Вядомы некалькі тыпаў нейтральных і зараджаных гіперонаў: лямбда (Λ°), сігма (Σ+, Σ°, Σ−), ксі (Ξ, Ξ°) і амега (Ω), дзе верхнія знакі «+», «-» і «о» пры сімвалах гіперонаў пазначаюць знак эл. зараду, роўнага элементарнаму электрычнаму зараду. Для кожнага гіперона існуе адпаведная антычасціца. Гіпероны нараджаюцца ў моцных узаемадзеяннях, распадаюцца ў выніку слабых узаемадзеянняў на нуклоны і лёгкія часціцы: пімезоны, электроны і нейтрына. Уласцівасці гіперонаў можна растлумачыць у межах кваркавай мадэлі, паводле якой гіпероны, як і інш. барыёны, складаюцца з 3 кваркаў, прычым у склад гіперонаў абавязкова ўваходзіць S-кварк — носьбіт дзіўнасці. Пры ўзаемадзеянні часціц высокіх энергій з атамнымі ядрамі могуць узнікаць гіпер’ядры. Гл. таксама Узаемадзеянні элементарных часціц.