прымыка́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымыкаць — прымкнуць.

2. Від сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, якая заключаецца ў граматычнай залежнасці нязменных слоў, напрыклад: «іду пешшу», «зраблю заўтра», «злёгку чырвоны».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпрагаць — прыпрэгчы (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑жак. Від запрэжкі каня — збоку ад аглабель для дапамогі каранніку. Запрагаць у прыпрэжку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычыта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычытаць.

2. Словы, якія прыгаворваюцца ў час плачу. Чую прычытанне, Чую плач я нечы. Колас. [Маці] адразу спыніла прычытанні і стала ціха плакаць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разбіваць — разбіць (у 1, 3, 7–10 знач.).

2. Спец. Планіроўка на мясцовасці якога‑н. збудавання. Разбіўка новай вуліцы. Разбіўка ўмацаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. святкаваць; працэс адзначэння свят. Святкаванне Першага мая. // Свята (у 1 знач.). Святы Казімер карыстаецца вялікаю пашанаю сярод католікаў, і святкаванне яго выпадае напрадвесні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стрымаць.

•••

Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усячэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. усячы.

2. У граматыцы, літаратуразнаўстве — скарачэнне слова або верша ў канцы, а таксама само слова або верш з такім скарачэннем. Дактыль з усячэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цмо́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цмокаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цемры перад.. [егерам] нешта сапло і ўздыхала, нібы цеста ў дзяжы. Чулася нейкае цмоканне і бурчанне. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыры́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чырыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Верабейчыкі з вясёлым чырыканнем снуюць у паветры. Колас. Белагрудыя ластаўкі з вясёлым чырыканнем снавалі высока над зямлёй. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шамацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачулася шамаценне шоўку. Асіпенка. Ледзь паспелі хлопцы расправіцца з нязваным госцем, як за дзвярыма пачулася зноў шамаценне... Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)